Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






  • Сервис онлайн-записи на собственном Telegram-боте
    Тот, кто работает в сфере услуг, знает — без ведения записи клиентов никуда. Мало того, что нужно видеть свое расписание, но и напоминать клиентам о визитах тоже. Нашли самый бюджетный и оптимальный вариант: сервис VisitTime.
    Для новых пользователей первый месяц бесплатно.
    Чат-бот для мастеров и специалистов, который упрощает ведение записей:
    Сам записывает клиентов и напоминает им о визите;
    Персонализирует скидки, чаевые, кэшбэк и предоплаты;
    Увеличивает доходимость и помогает больше зарабатывать;
    Начать пользоваться сервисом
  • Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова. Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.






     

     

    (гл. пыт № 58)

     

    Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў

    інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова:

    дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую

    марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.

     

    Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая

    складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх

    марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).

     

    Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова,

    ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык,

    перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).

     

    Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца

    суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання

    некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш;

    склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў:

    браць – узяць, класціся – легчы.

     

    (ст. 11-13)

    Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.

     

    Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў

    інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова:

    дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую

    марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.

     

    Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая

    складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх

    марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).

     

    Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова,

    ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык,

    перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).

     

    Бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя супадаюць з корнем (снег, кафэ, таксі,

    міні).

     

    Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца

    суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання

    некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш;

    склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў:

    Браць – узяць, класціся – легчы.

    Марфаналогія як вучэнне аб фанемных заканамернасцях у структурнай арганізацыі марфем і іх спалучальнасці ў складзе слова. Морф і марфема. Аламорфы і варыянты марфемы. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя). Прычыны і характар змен у марфеме.

    Марфаналогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца фаналагічная структура

    марфем рознага тыпу і асаблівасці выкарыстання фаналагічных супрацьпастаўленняў

    для выражэння марфалагічных адрозненняў. Як асобны раздзел мовазнаўства,

    марфаналогія звязана з вывучэннем фаналагічных адрозненняў у будове марфем

    розных тыпаў і ў складзе морфаў адной марфемы, а таксама з выкарыстаннем гэтых

    адрозненняў у функцыянальных мэтах. Марфаналогія вывучае парадак і склад фанем

    пры аб'яднанні гэтых элементаў у слова. Пры гэтым марфаналогія суадносіць

    рэгулярным чынам граматычныя структуры з корпусам марфем, а з другой – пэўныя

    граматычныя формы, словазмяняльныя парадыгмы, словаўтваральныя мадэлі, асноўным паказчыкам якіх з'яўляюцца спецыяльныя граматычныя марфемы (афіксы).

     

    Асноўныя паняцці марфалогіі:

     

    Марфема – найменшая і рэгулярна ўзнаўляльная згодна мадэлям канкрэтнай мовы

    адзінка сістэмы выражэння, якая непасрэдна суадносіцца з адпаведным ёй элементам

    сістэмы зместу (семай). Адзінкамі, якія маніфестуюць марфему і адлюстроўваюць яе

    вар'іраванне ў плане выражэння, з'яўляюцца морфы.

     

    Морф – канкрэтнае моўнае ўвасабленне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі –

    марфемы.

     

    Пад аламорфамі разумеюць такія морфы, якія маюць тоеснае значэнне, валодаюць

    фармальнай блізкасцю, але не могуць замяняць адзін другога ў адной і той жа

    пазіцыі.

     

    (ст. 28-30, 14-20)

    Прадмет і задачы словаўтварэння. Словаўтварэнне (дэрывацыя) – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Словаўтварэнне і часціны мовы. Вытворнае слова. Прыметы вытворнага слова.

     

     

    Слоўнік мовы з'яўляецца самай зменлівай, самай рухомай яе часткай. Ён

    бесперапынны змяняецца, непасрэдна адлюстроўваючы ўсё новае, што ўзнікае ў жыцці

    народа – творцы і носьбіта мовы. Пэўная частка новых слоў, што пашыраюць

    выяўленчыя рэсурсы мовы, запазычваецца з іншых моў. Аднак гэты сродак не адзіны

    і не самы галоўны.

     

    Галоўны сродак узбагачэння лексікі – словаўтварэнне (дэрывацыя), г. зн.

    узнікненне новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу шляхам індывідуальнай

    або масавай словатворчасці. Стварэнне новых слоў тымі ці іншымі спосабамі

    паводле існуючых у мове ўзораў і ёсць асноўная ф-цыя словаўтварэння. Найперш

    праз словаўтварэнне ажфццяўляецца пастаяннае папаўненне і ўдасканаленне слоўніка

    ў сувязі з развіццём грамадства, якое патрабуе ад мовы ўсё новых і новых слоў.

    Слоўнік не складае закрытага рада, ён бесканечны ў тым сэнсе, што ўвечь час

    папаўняецца, і словаўтварэнне якраз і служыць тым механізмам, дзякуючы якому і

    праяўляецца бесканечнасць слоўніка.

     

    Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца

    словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў,

    устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад

    іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.

     

    Асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў. Утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў (разумны - разумнік), радзей дзеясловаў (бегаць - бягун). Пры ўтварэнні назоўнікаў

    выкарыстоўваюцца ўсе спосабы, найбольш прадуктыўны – марфалагічны (афіксацыя).

    Суфіксы – найбольш важны дэрывацыйны сродак назоўнікаў: назвы асоб (настаўнік –

    настаўніца), назвы прадметаў, адцягненых паняццяў і інш.

     

    Ва ўтварэнні назваў асоб удзельнічае некалькі дзесяткаў суфіксаў, але актыўнаў з'яўляецца не такая ўжо вялікая іх колькасць – гэта суф. назваў асоб м.полу –чык/-шчык (барабаншчык, газетчык, -(н)ік (адпускнік), -ец (камсамолец), -іст/-ыст (журналіст); ж.полу –чыц(а)/-шчыц(а) – барабаншчыца, -(н)іц(а) – адпускніца, -к(а) – камсамолка.

     

    Для ўтварэння наз. з адцягненым (абстрактным) значэннем вельмі шырока ўжываюцца

    суфіксы –нн(е) – аказваць - аказанне і –к(а) – зварыць - зварка. Запазычаны –ацы(я):

    дэманстрацыя, ліквідацыя. –ізм/-ызм: дэмакратызм, ідэалізм.

     

    Прыстаўкі – даволі абмежаваны сродак утварэння. Пра- (прадзед), запазычаныя (а-,

    анты-, архі-, дэ-, контр- і інш). Часцей прыстаўкі выкарыстоўваюцца з суфіксамі

    – бескантрольнасць, пабярэжжа.

     

    Складанне асноў слоў: генерал-палкоўнік, бетонамяшалка, шматтыражка.

    Нулявая суфіквацыя: праезд, суш.

    Абрэвіацыя: БДУ, партбілет.

    Субстантывацыя (пераход прым., дзеепрым. у наз.): звеннявая, камандуючы.

    Узнікненне амонімаў: лапатка: 1) мед. тэрмін і прылада працы.

    Асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў:

    Пераважная большасць якасных прыметнікаў і ўсе адносныя і прыналежныя прыметнікі з'яўляюцца вытворнымі.

    Вытворныя прым. матывуюцца самімі ж прым. (белы - белаваты), наз-мі (хата -

    хатні), дз-мі (сыпаць - сыпкі), прыслоўямі (сёння - сённяшні), лічэбнікамі (адзін

    - адзінокі), займеннікамі (свій - свойскі).

     

    Суффіксацыя: -ават/-яват (белаваты, гультаяваты), -ат- (вусаты), -іст- (лялісты),

    -к- (ліпкі), -н- (паўторны), -лів- (дажджлівы), -ок-/-ёк- (высокі, далёкі), -оў-/-аў-

    (ласкавы, памылковы), -ін-/-ын- (быбін, сястрын), -оў-/-ёў-/-еў-/-аў- (кавалёў,

    Колеў).

    Прыстаўкі (а-, анты-, архі-, без-/бес-/бяз-/бяс-, за-, між-, на-, над-, най-, не-,

    небез-/небес-/нябез-/нябес-, па і інш.) утвараюць прыметнікі толькі ад

    прыметнікаў.

    Прыстаўка + суфікс – ад іншых часцін мовы.

    Спалучэнне наз. з прыназ.: за мяжой – замежны.

    Складанне: мясамалочны, хлебабулачны.

    Ад'ектывізацыя дзеепрыметнікаў: вісячы, дохлы, чулы.

    Асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў:

    Новымі славамі папаўняецца не ў такой значнай меры, як назоўнікі.

    Ад асноў іншых часцін мовы, пры выкарыстанні суфіксацыі (-а-, -ав-, -ев-, -ва-,

    -е-/-э-, -і-/-ы-, -іча-, -ніча-, -ну- і інш.): ад дз. (крычаць - крыкнуць), ад

    наз. (друк-дрцкаваць), прым. (вясёлы-весялець), лічэб. (два - дваіць),

    выклічнікаў і гукапераймальных слоў (ах-ахаць, ну-нукаць).

    Такім чынам, афіксацыя – галоўны і амаль што адзіны спосаб словаўтварэння

    дзеясловаў.

    З дапамогай прыставак: несці – прынесці, чытаць – прачытаць.

    Прэфіксальна-суфіксальны спосаб ад дз. (крычаць-прыкрыкваць), наз. (лес-абязлесіць),

    прым. (глыбокі-паглыбіць), ліч. (двое-падвоіць), прыслоўяў (інакш-перайначыць).

    Складанне: самаакупіцца.

    Асаблівасці словаўтварэння прыслоўяў:

    Некаторыя прыслоўі згубілі свае словаўтваральныя сувязі з іншымі часцінамі мовы

    і ўспрымаюцца як невытворныя: датла, куды, цяпер.

    Абвербіялізацыя (утварэнне прыслоўяў на базе іншых часцін мовы): з нізу і знізу,

    па новаму і па-новаму.

    Утвараюцца ад назоўнікаў: вечарам, удзень; прым.: бадзёра, завочна; лічэбнікаў:

    двойчы, удвух; займ.: па-мойму, штосьці; дз.: прыпяваючы, умеючы; ад прысл.:

    назаўтра, недалёка.

    Зліццё: папоўдні, датла.

    Суфіксацыя: дом-а, даўн-о.

    Прыфікс: доўга – ня-доўга, на-доўга.

    Прэфіксальна-суфіксальны спосаб: на-ўдач-у.

     

    (гл. пыт. № 55)

     






    © 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
    Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.