Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стылістычныя разрады беларускай лексікі. Адметнасць функцыянавання лексічных пластоў вуснай і пісьмовай формаў.






 

Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам зносін паміж людзьмі у той ці іншай сферы іх дзейнасці, характарызуецца пэўным адборам і арганізацыяй моўных сродкаў.

Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы (размоўны).

Словы беларускай мовы, якія выконваюць толькі намінатыўную функцыю, не маюць стылістычнай афарбоўкі, у аднолькавай ступені ужываюцца ва ўсіх стылях мовы – нейтральныя альбо межстылёыя.

Кніжная лексіка – словы, якія пераважна ўжываюцца ў навуковай і вучэбнай літаратуры, афіцыйна-справавых дакументах, публіцістыцы.

Словы, якія штодзенна жываюцца ў неафіцыйных і бытавых зносінах адносяцца да гутарковай лексікі.

 

Агульныя заўвагі

Сучасная беларуская літаратурная мова мае разгалінава-ную сістэму разнастайных с т ы л я ў'. У гэтай сістэме дастат-кова выразна размяжоўваюцца навуковы, афіцыяльна-дзелавы, публіцыстычны, паэтычны і іншыя стылі.

Адметнай адзнакай любога стылю сучаснай беларускай мовы з'яўляецца лексіка з яе спецыфічнымі разрадамі слоў, якія адрозніваюцца ступенню сваёй ужывальнасці, мэтамі і ўмовамі выкарыстання ў працэсе зносін паміж людзьмі. Адны словы вельмі пашыраны і ўжываюцца ў розных стылях літа-ратурнай мовы, а другія, наадварот, маюць абмежаванае па-шырэнне і выкарыстоўваюцца толькі ў пэўных стылях.

У стылістычных адносінах лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную, кніжную і" раз-моўную.

§ 23. Агульнаўжывальная (нейтральная) лексіка

У склад агульнаўжывальнай лексікі ўваходзяць словы, якія могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх стылях белару-скай літаратурнай мовы. Гэтыя словы служаць для абазна-чэння самых разнастайных прадметаў і паняццяў, без якіх немагчыма існаванне грамадства: бацька, маці, сын, брат, дом, стол, малако, хлеб, вада, зямля, сонца, паветра, лета, дзень, ноч, горад, вуліца, сад, фабрыка; чырвоны, жоўты, зя-лёны, ясны, малады, пшанічны, залаты, стальны; піць, есці, ехаць, сядзець, ляцець, працаваць, сеяць, малаціць, спяваць, смяяцца, чытаць; заўтра, учора, днём, добра, весела.

Агульнаўжывалыіыя словы складаюць аснову лексічнага складу сучаснай беларускай мовы. Звычайна яны не маюць спецыфічнай стылістычнай афарбоўкі і служаць тым ней-тральным фонам, на якім вылучаюцца іншыя стылістычныя пласты лексікі.

1 С т ы л ь мовы — гэта сукупнасць пэўных сродкаў і прыёмаў, якія ўжываюцца ў залежнасці ад мэты і зместу выказвапня.

§ 24. Кніжная лексіка

У склад к н і ж н а й лексікі ўваходзяць словы, якія выка-рыстоўваюцца ў розных пісьмовых стылях беларускай літа-ратурнай мовы. Як правіла, гэтыя словы не ўжываюцца або ўжываюцца вельмі рэдка ў звычайных штодзённых размовах людзей.

З'яўляючыся стылістычна разнароднай, кніжная лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на афіцыяльна-дзела-вуіо, навуковую, вытворча-тэхнічную, грамадска-палітычную, публіцыстычную і паэтычную лексіку.

Афіцыяльна-дзелавую лексіку складаюць словы, якія ўжываюцца ў дзелавой перапісцы, афіцыяльных дакумен-тах, пратаколах, пастановах і г. д.: адозва, дагавор, дэклара-цыя, закон, зводка, інструкцыя, камюніке, мемарандум, нота, план, пастанова, рэзалюцыя, справаздача, указ. Характэрнай прыметай афіцыяльна-дзелавога стылю з'яўляюцца так зва-ныя моўныя штампы — спалучэнні слоў тыпу прымаючы пад увагу, паводле афіцыйных звестак, згодна з планам, у адпа-веднасці з пастановай.

Навуковая лексіка адрозніваецца тым, што словы, якія знаходзяцца ў яе складзе, маюць тэрміналагічны харак-тар і абазначаюць разнастайныя навуковыя паняцці: абстрак-цыя, адсорбцыя, атмасфера, атрафія, біялогія, галактыка, дыягностыка, індукцыя, катаракта, мысленне, паняцце, пара-дыгма, энклітыка. Пераважная большасць слоў гэтага разра-ду лексікі запазычана ў беларускую мову з іншых моў.

Да вытворча-тэхнічнай лексікі адносяцца словы, якія служаць для абазначэння розных тэхнічных прадметаў і вытворчых аперацый: агрэгат, блюмінг, вагранка, дамкрат, клапан, муфта, падшыпнік.

У склад грамадска-палітычнай лексікі ўвахо-дзяць словы, якія характарызуюць розныя формы грамадска-палітычных адносін: дзяржава, дыктатура, партыя, манархія, рэспубліка, палітычны лад, гегемонія пралетарыята. Часцей за ўсё такая лексіка выкарыстоўваецца ў навуковых творах, газетна-часопісных аглядах, артыкулах, памфлетах, фельето-нах, нарысах, прысвечаных аналізу грамадска-палітычнага становішча той ці іншай краіны. Асобныя формы грамадска-палітычных адносін могуць характарызаваць таксама словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад публіцыстыч-п а й лексікі: імкненне, актуальны, дзейсны, істотны, прапана-ваць, рашаючы момант, унесці прапанову, ліквідаваць неда-хопы, выканаць план, мабілізаваць масы, разгортваць крыты-кц і самакрытыку, павышаць ідэйны ўзровень.

П а э т ы ч н ы стыль вызначаецца сваёй выразнасцю, вы-Кaрыстапнем розных мастацка-выяўленчых сродкаў і элемен-

Паняцце стыляў мовы

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, адрозніваюцца сваім ужываннем. Для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя, у тым ліку і лексічныя, сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення. Таму і адрозніваюцца, напрыклад, справаздача ці заява ад вуснай размовы суседзяў або пісьма бацькам. Падбор моўна-выяўленчых сродкаў і вызначае стылі сучаснай беларускай мовы, вывучэннем якіх займаецца стылістыка.

Моўны стыльгэта сукуп насц ь моўных ср одкаў. ужыва нне якіх залежыпь ад характар у. мэт і з месту выказвання. У стылістыцы вылучаецца пяць асноўноўых функцыянальных стыляў: н авуковы,. афіцы йна-справавы, публіцыстычны. гутарковы, мастацкі.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы людзей, звязаных з іх дзейнасцю ў " пэўнай галіне навукі і тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, падручнікаў. Для яго характэрны адцягнена-абагульненасць і падкрэсленая лагічнасць выкладу.

Афіцыйна-спра вавы стыль служыць для афармлення заканадаўтах актаў, дакументаў (дагавораў, інструкцый, заяў, даведак, справаздач, пратаколаў і інш.). На ім вядзецца перапіска ўстаноў і службовых асоб. Гэты стыль вызначаецца дакладнасцю, лаканічнасцю і канкрэтнасцю.

Публіцыстычны стыль выконвае дзве асноўныя функцыі —інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння. Ён выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, у мове радыё і тэлебачання.

 

Гутарковы стыль — гэта стыль штодзённай неафіцыйнай размовы людзёй. Ён абслугоўвае сферу бытавых моўных зносін і адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Асобнае месца ў мове займае мастацкі стыль або стыль мастацкай літаратуры. Астюўная яго функцыя — эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Таму гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эма-цыянальнасцю і выразнасцю.

Кожны з разгледжаных стыляў, побач з агульнаўжывальнымі, стылістычна нейтральнымі лексічнымі і граматычнымі адзінкамі, уключае толькі яму ўласцівыя словы, фразеалагізмы, сінтаксічныя канструкцыі, інтанацыйныя сродкі, якія атрымалі назву стылістычна абмежав а н ы х.

Стылістычна нейтральная лексіка

Да стылістычна нейтральнай (міжстылёв а й) лексікі адносяцца словы, якія могуць ужывацца ў любым функцыянальным стылі. Яны не маюць дадатковых адценняў размоўнасці, пагардлівасці, грубасці, зневажальнасці. Да іх адносяцца шматлікія назоўнікі: хата, лыжка, рука, месяц, мужнасць, большасць прыметнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: блізкі, беларускі; чытаць, ісці; смела, хутка, усе лічэбнікі, займеннікі я, ты, які, наш, значная частка службовых часцін мовы: пра, у; і, але, або; бы, нават. Напрыклад, стылістычна нейтральнае слова радасць ужываецца ў розных стылях — мастацкім: Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. (К-с) і публіцыстычным: Радасцю для гамельчан стаў дзень пуску на малочным заводзе новага цэха, абсталява-нага імпартнымі лініямі па вытворчасці стэрылізаванага малака і дзіцячых малочных прадуктаў. («Народная га-зета»)

 

Стылістычна абмежаваная лексіка

 

Стылістычна абмежаваную лексіку складаюць словы, выкарыстанне якіх абмежавана толькі пэўным функ-цыянальным стылем. У залежнасці ад формы мовы яна падзяляецца на два стылістычныя пласты — кніжную і гу-тарковую, якія выразна супрацьпастаўляюцца паміж сабой

Кніжная лексіка — гэта словы і выразы, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў н авуковым, афіцыйна -справавым, п убліцыстычным стылях і амаль не ўжываюцца ў штодзеннай бытавой гаворцы.

Лексіка навуковага стылю своеасаблівая: у ёй многа навуковых і тэхнічных тэрмінаў, абстрактных слоў, спалу-чэнняў; рабіць уплыў, у сувязі, з прычыны, такім чынам, з аднаго боку і інш.

У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца грамадска-палітычная і прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка; адсутнічаюць эмацыянальныя словы; ужываецца поўны набор стандартных слоў і выразаў: парадак дня, слухалі, пастанавілі, справаздачны перыяд, даводзіць да ведама, ратыфікацыя, згодна з параграфам, уключыць у склад.

Публіцыстычнаму стылю ўласцівы грамадска-палітычная тэрміналогія: суверэнітэт, дамоўленасць, грамадскі, прыватызацыя, газетна-публіцыстычная і часткова эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, з дапамогай якой перадаюцца пачуцці і настрой.

Гутарковая лексіка — гэта словы і выразы, якія ўжываюцца людзьмі пры неафіцьійных моўных зносінах. Да яе, акрамя агульнаўжывальных, адносяцца дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. Многія са слоў гутарковай лексікі выражаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці адмоўныя адносіны субяседніка да прадмета гаворкі, адабрэнне або неадабрэнне, ласкальнасць, знявагу і г. д.: шыбаваць, балбатун, здаравяка, нештачка, цюхцяй. Такая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка і ацэначнасць заключаюцца ў лексічных значэннях саміх гутарковых слоў: сцяміць (разм., адабр.) і скеміць (нейтр.), зегры (разм., зневаж.) і вочы (нейтр.) або надаюцца з дапамогай памяншальна-ласкальных і павелічальна-ўзмацняльных суфіксаў: дубочак, вятрыска, дачушачка; шырачэзны, вятруга.

Да гутарковай лексікі адносяцца і прастамоўныя словы, якія перадаюць адмоўныя характарыстыкі і маюць ярка выражаную экспрэсію: жмінда (пагард.), падліза (аб-разл.), мазгаўня (груб.), вырадак (груб.)

Асобнае месца сярод лексічных груп займаюць словы, што ўводзяцца пісьменнікамі або паэтамі ў мастацкі тэкст (мастацкі стыль). Вобразнасць, выразнасць і эмацыянальнасць яго дасягаюцца за кошт шырокага і матываванага ўжывання слоў кніжных і гутарковых, спецыяльных, жаргонных і дыялектных, з пераносным значэннем, сінонімаў, антонімаў, а таксама розных выяўленчых сродкаў: метафар, эпітэтаў, параўнанняў, перыфраз, гіпербал і інш.

У мастацкім стылі, асабліва ў вершаваных творах, сустракаюцца паэтычныя словы, якія вызначаюцца асаблівай лірычнасцю, узнёсласцю і святочнасцю: непаўторны, мілы, шумнацечны, векавечны, зычны, ядраны; знічка, руплівіца, Мілавіца, маладзіца, грымоты, лілея, пялёстак, а так-сама народна-паэтычныя, што прыйшлі з жывой гаворкі народа і фальклору: ясна сонейка, белы ручанькі, доля-долечка, рэчанька, зямліца.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове назіраюцца ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне стыляў, што абумоўлена ўмелым адборам і мэтанакіраваным выкарыстаннем лексічных адзінак. Так, значная частка кніжных слоў замацоўваецца ў гутарковым стылі, а гутарковыя словы — у іншых стылях.

 

Фразеалагічная адзінка і фразеалагічны склад беларускай мовы. Значэнне фразеалагізма як сістэмнага элемента мовы. Прадмет фразеалогіі. Фразеалагізм як моўная адзінка, яго адносіны да слова і словазлучэння.

З канспекта: J)))))

 

Фразеалогія- раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Сёння яна налічвае каля 6000 устойлівых слоў і выразаў. Пачатак гэтай навуцы паклаў Шарль Балі, які ў 1909 годзе выдаў “Французскую стылістыку”, дзе ўпершыню была дадзена разгорнутаю класіфікацыя фразеалагізмаў. У 1946 годз Вінаградаў больш дэталёва распрацаваў іх класіфікацыю. Займаюцца фразеалогіяй Лепешаў, Янкоўскі і Хлусевіч.

Фразеалагізм—устойлівае, узнаўляльнае, не менш як 2 кампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, нерошнае сумме значэнняў яе кампанентаў.

Крытэрыі фразеалагізмаў:

узнаўляльнасць

рэгулярная паўтаральнасць

выкарыстанне фразеалагізма як гатовай моўнай адзінкі

не ствараюцца

устойлівасць аба пастаянства замацаванага за ім зместу.

шматкампанентнасць- мін. кол-сць 2 (прыназоўнік і назоўнік – на вачах)), макс. кол-сць сказ- зуб на зуб не пападае.

здольнасць спалучацца са словамі свабоднага ужывання(як член сказа можа звязвацца сувязямі прымыкання. дапасавання і кіравання)

семантычная цэласнасць

вызначаная прымета

унутранае сэнсавае адзінства

наяўнасць некрацізмаў (застарэлы кампанент, які самастойна не ўжываецца і мае забытую семантыку) у складзе фразеалагізмаў.

страта сваёй унутранай формы(нематываванасць яго значэння)

 

 

Фразеалагізм як адзінка мовы

У беларускай мове ўжываюцца ўстойлівыя спалучэнні слоў з непадзельным цэласным значэннем: вадой не ра-зальеш 'вельмі дружныя, неразлучныя', абое рабое 'аднолькавыя', белая варона 'непадобны да іншых', кату па пяту 'малы, недарослы', гады ў рады 'вельмі рэдка, не часта'. Гэтыя спалучэнні слоў выкарыстоўваюцца ў мове як гатовыя моўныя адзінкі. Іх называюць фразеалагізмамі або фразеалагічнымі адзінкамі.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне фразеал-гізмаў, іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння, іх паходжанне і ўжыванне ў мове, называецца фразеалог і я й (грэч. рпгаяз — выраз, моўны зварот і 1о§о5 — вучэнне). Фразеалогіяй называюць яшчэ і сукупнасць фразеалагізмаў пэўнай мовы.

Фразеалагізм — гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем.

Фразеалагізм як моўная адзінка мае свае прыметы. Асноўнымі з іх з'яўляюцца ўзнаўляльнасць, устойлівасць, шматкампанентнасць, сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць.

Узнаўляльнасць фразеалагічнай адзінкі заключаецца ў тым, што мы не ствараем яе ў працэсе маўлення, а ўзнаўляем у памяці і выкарыстоўваем як гатовую моўную адзінку падобна слову. Так, напрыклад, фразеалагізмы душа ў душу 'вельмі дружна, у поўнай згодзе' і вылецець з галавы 'зусім забыцца' не ствараюцца ў час размовы або пры пісьме, а выкарыстоўваюцца як гатовыя трапныя, вобразныя сродкі выказвання думак: Ад таго, што Яўхім быццам не зусім разумеў яго, не жыў душа ў душу, Глушак чуў сябе, як рэдка калі, адзінокім. (I. М.) Усе планы, настроі раптам выле-целі з галавы, і распаленая ўвага завярцелася каля пачу-тага ад Міхася. (Ц. Г.).',

Устойлівасць фразеалагізма выражаецца ўстойлівасцю яго складу і значэння. Так, фразеалагізм заткнуць за пояс складаецца з трох абавязковых кампанентаў і за ім замацавана значэнне 'перасягнуць, перавысіць каго-небудзь у чымсьці': У лужыну, часамі, заместа люстэрка, паглядзіц-ца Арынка і катэгарычна прызнаецца сама сабе: «Адзеньце мяне так, як адзетыя вы, ды навучыце грамаце — я вас за пояс заткну». (К-с)

Фразеалагічная адзінка мае ў сваім складзе не менш двух слоў: выйсці сухім з вады 'апраўдацца, пазбегнуць пакарання', язык прыкусіць 'замоўкнуць', на вока 'прыблізна, без падліку' і інш. У складзе фразеалагізма гэтыя словы страчваюць сваё першаснае значэнне. Фразеалагічная адзінка мае адзіны, цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яе склад. Так, напрыклад, у фразеалагізме белая варона, які мае значэнне 'пра таго, хто выдзяляецца сярод іншых сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам' словы-кампаненты поўнасцю страцілі сваё першаснае значэнне; параўн.: белая папера, варо-на ляціць. Некаторыя словы-кампаненты наогул самастойна не ўжываюцца ў мове: бібікі біць, збіць з панталыку, даць лататы.

У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае адным членам сказа: Я прачытаў кніжкі адным духам. (Скр.) Яшчэ праз гадзіну валам валяць тыя, хто мае нейкі інтарэс у мястэчку. (I. Н.) Фразеалагізм адным духам 'вельмі хутка' выконвае функцыю акалічнасці ў першым сказе, а фразеалагізм валам валіць 'ісці, ехаць гуртам, натоўпам' — функцыю выказніка ў другім.

Фразеалагічная адзінка мае некаторыя агульныя рысы са словам і са свабодным словазлучэннем. Яна, як і слова, выражае адно паняцце, мае цэласнае значэнне, можа быць мнагазначнай. Так, фразеалагізм адзін на адзін мае два значэнні: 'без сведкаў': Увосень, пакуль Алеся не пагналі на каманду, ён паспеў раз ці два пагаварыць з Андрэем, дый то не адзін на адзін. (Б.) і 'без саюзнікаў, без памочнікаў': Яму [дзеду Талашу] прыемна было адчуваць, што на яго плячах шчыльна прыліпла важкая стрэльба з ёмкім вострым штыком, з якім не страшна выступіць адзін на адзін і су-праць мядзведзя. (К-с) Фразеалагізм стаць на ногі ў адным выпадку мае значэнне 'зрабіцца самастойным, незалежным': Ох, цяжка, цяжка ў людзі выйсці і моцна стаць на свае ногі, бо многа ў свеце вас, парогі. (К-с); у другім — 'паправіцца, вылечыцца': Стаць на ногі хвораму бацька дапамог. (А. К.)

Многім фразеалагізмам беларускай мовы ўласцівы і сінанімічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы адрозні-ваюцца паміж сабою адценнямі значэння ці стылістычнай афарбоўкай: перад вачамі, не за гарамі, пад рукой са зна-чэннем 'блізка, побач'; заснуць вечным сном, знайсці магілу, аддаць богу душу, да Абрама на піва трапіць, адправіцца на той свет, злажыць косці, галавой налажыць, даць дуба, выпрастаць ногі, аддаць канцы са значэннем 'памерці'.

Ад сінанімічных фразеалагізмаў патрэбна адрозніваць варыянты адной і той жа фразеалагічнай адзінкі, калі адзін з кампанентаў ужываецца ў змененым выглядзе або замяняецца іншым: збіць з толку — збіць з панталыку — збіць з тропу 'збянтэжыць, заблытаць'; валасы сталі дыбам — валасы становяцца дубка 'пра пачуццё страху, жа-ху' і інш.

Большасць беларускіх фразеалагізмаў мае ацэначнае значэнне. Гэта значыць, што фразеалагічныя адзінкі не толькі называюць прадмет, паняцце, дзеянне, прымету, а і характарызуюць іх: дубовая галава 'неразумны, някемлівы чалавек'; з мухамі ў носе 'капрызны, узбаламучаны'; гнуць спіну 'вельмі многа і цяжка працаваць'; на адзін твар 'вель\ падобныя адзін да аднаго'.

Сэнс фразеалагізма перадаецца звычайна апісальна або адным словам: наламаць дроў 'нарабіць глупства, памылак'; далёка пайсці 'дасягнуць вялікіх поспехаў у жыцці'; іскра божая 'здольнасць, талент'; на мой розум 'па-мойму'.

Пераклад фразеалагізмаў з адной мовы на другую ў болыпасці выпадкаў ажыццяўляецца шляхам падбору ад-нолькавых або блізкіх сэнсам адпаведнікаў. Так, напрыклад, можна прывесці адпаведнікі ў беларускай і рускай мовах: адмыкаць адамкнёныя дзверы — ломнться в открытую дверь; абое рабое — два сапога пара; дрыжыкі бяруць — в дрожь бросает. Калі ж у адной з моў такога адпаведніка няма, то сэнс фразеалагічнай адзінкі перадаецца апісаль-ным спосабам.

Крыніцы беларускай фразеалогіі

Фразеалагічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў. Паколькі фразеалогія складае спецыфіку мовы, яе твар, асноўнай крыніцай беларускай фразеалогіі з'яўляецца жывая народная мова, вусная народная творчасць. 3 гэтай крыніцы пастаянна папаўняецца і ўзбагачаецца беларуская літаратурная мова: сам-насам, блізкі свет, у свіныя галасы, без клёпкі, зямлю парыць, у лапці абуць, з мухамі ў носе, ні на каліва, агінацца ў цяньку.

Фразеалапчныя адзшкі ўтвараюцца шляхам пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў, у выніку чаго апошнія набываюць цэласнае вобразна-пераноснае значэнне, а словы, што ўваходзяць у іх склад, страчваюць сваё першаснае значэнне. Прыкладам такога пераасэнсавання могуць служыць выразы: зубы скаліць, гнуць спіну, вешаць галаву, верх браць, без задніх ног, як пшаніцу прадаўшы. Сталі фразеалагізмамі некаторыя прафесійныя выразы: мераць на свой аршын, зялёная вуліца, раскрыць карты, закінуць вуды, ход канём, іграць у адну дудку.

Болыную частку фразеалагічнага запасу сучаснай беларускай мовы складаюць спрадвечна беларускія фразеала-гізмы, сярод якіх вылучаюцца: а) агульнаславянскія фразеалагічныя адзінкі, што дайшлі да нас з агульнаславянскай мовы: з галавы да ног, закрануць за жывое, правая рука, вадзіць за нос, як на далоні, на край свету; б) усходнеславянскія, якія перайшлі ў беларускую мову з агульнай усходнеславянскай мовы: богу душу аддаць, віламі па вадзе пісана, лезці на ражон, агарод гарадзіць; в) уласнабеларускія, якія ўзніклі ў перыяд фарміравання і развіцця беларускай народнасці: абы з рук, было ды сплыло, гула асмаленая, свяціць вачамі, хварэць на пана, ад відна да відна, дзесятаму заказаць, цямця-лямця, холаду нагнаць.

У беларускай мове шмат запазычаных фразеалагізмаў, што прыйшлі да нас з іншых, моў: з царкоўнаславянскай — плоць ад плоці і косць ад косці, крыж несці, блудная авечка, перакаваць мячы на арала, закапаць талент у зямлю, соль зямлі; з рускай — молада-зялёна, ісці ў ногу з часам, пуцёўка ў жыццё, з вачэй далоў і з сэрца вон, шыварат-навыварат, на схіле дзён; з нямецкай — мець грунт пад на-гамі, з малатка, ні рыба ні мяса, іграць першую скрыпку; з французскай — з вышыні птушынага палёту, раз і назаўсёды, мець месца; з англійскай — рукі прэч, прайсці агонь і ваду; з польскай — даць дыхту, збіць з тропу. У аснову некаторых фразеалагічных адзінак пакладзены легенды, міфы і паданні старажытнай Грэцыі: кануць у Лету, Ахілесава пята, на сёмым небе, перайсці Рубікон.

Фразеалагічны склад сучаснай беларускай літаратурнай мовы пастаянна папаўняецца як за кошт фразеалагізмаў з народна-гутарковай мовы, так і за кошт запазычанняў.

 

6 000 выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам - фразалагізмаў. Фразеалагізмы называюць пэўныя паняцці, але адрозніваюцца ад слоў перш за ўсё тым, што ў абсалютнай большасці выступаюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў.

Фразеалогія – (1)раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныяасаблівасці фразеалагізмаў. (2)Сукупнасць фразеалагічных адззінак пэўнай мовы, пэўнага аўтара.

Да 60-х гг. Не вывучалася як асобная навука.

Пачатак вывучэння фразеалогіі – французскі вучоны Шарль Балі “Французская стылістыка” (1909)

1946-1947 – рускі акадэмік Вінаградаў распрацаваў класіфікацыю фразеалагізмаў па семантычнай спаянасці іх кампанентаў

Як галіна мовазнўства, 50-60 гг. (Базыленка, Янкоўскі, Аксамітава).

2. Фразеалагізм як моўная адзінка, го адносіна да слова і словазлучэння

Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, ўзнаўляльная, не менш як двухкампнентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўывання і мае цэласнае знаэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў.

Прыкметы фразелагаізмаў:

Устойлівасць – пастаянства замацаванага за імі зместу.

Узнаўляльнасць – рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне фразеалагізму як гатовай цэласнай адзінкі. Нязменная структура.

Не менш як двухкампанентнасць (прыназоўнік+назоўнік)

Спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання

Семантычная цэласнасць - унутранае сэнсавае адзінства






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.