![]() Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментарыі да слова (вакабулы), экземпліфікацыя, памета – асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі..
Слоўнікавы артыкул павінен мець па меншай меры наступныя камп``аненты: 1) загаловачнае слова; 2) яго фармальныя характарыстыкі (граматычныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя і інш.); 3) яго семантызацыю; 4) вытрымкі з тэкстаў, што ілюструюць тую або іншую фармальную ці семантычную асаблівасці загаловачнага слова; 5) указанні на “суседзяў” загаловачнага слова ў лексічнай сістэме мовы па розных восях семантычнай прасторы мовы; 6) спасылкі і даведкі рознага характару і прызначэння. Словаўтварэнне, прадмет і задачы вывучэння. Асноўныя адзінкі словаўтварэння.
Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Гэта і сам працэс утварэння новых слоў. Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў, устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.
У словаўтварэнні вывучаюца толькі вытворныя словы, якія ўзніклі ў працэсе словаўтварэння і значэнне і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі (утваральнымі).
Вытворнае слова складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта. Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага слова, агульная з вытворным (бераг – берагавы, аснова бераг-, фармант -ав-). Некаторыя словы маюць больш за адну утваральную аснову (бетонамяшалка).
Словаўтваральны фармант - гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы.
Вытворнае і ўтваральнае слова звязаны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці, або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж 2мя аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне Забиваем Сайты В ТОП КУВАЛДОЙ - Уникальные возможности от SeoHammer
Каждая ссылка анализируется по трем пакетам оценки: SEO, Трафик и SMM.
SeoHammer делает продвижение сайта прозрачным и простым занятием.
Ссылки, вечные ссылки, статьи, упоминания, пресс-релизы - используйте по максимуму потенциал SeoHammer для продвижения вашего сайта.
Что умеет делать SeoHammer
— Продвижение в один клик, интеллектуальный подбор запросов, покупка самых лучших ссылок с высокой степенью качества у лучших бирж ссылок. — Регулярная проверка качества ссылок по более чем 100 показателям и ежедневный пересчет показателей качества проекта. — Все известные форматы ссылок: арендные ссылки, вечные ссылки, публикации (упоминания, мнения, отзывы, статьи, пресс-релизы). — SeoHammer покажет, где рост или падение, а также запросы, на которые нужно обратить внимание. SeoHammer еще предоставляет технологию Буст, она ускоряет продвижение в десятки раз, а первые результаты появляются уже в течение первых 7 дней. Зарегистрироваться и Начать продвижение другога (выкладчык - выкладаць).
Вытворнае слова можа стаць утваральным для наступнага (чытаць – перачытаць - перачытваць), утвараючы словаўтваральны ланцужок. Сукупнасць словаўтваральных ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае слова – словаўтваральнае гняздо.
Касіць – выкасіць – выкошваць – выкошванне
- накасіць – накошваць – накошванне
Словаўтваральная парадыгма – гэта сукупнасць вытворных слоў, якія маюць адну словаўтваральную базу: Мар–ск-і Мора - мар-ак Мар-а-ход Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
Марфеміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго састаўныя(структурныя) часткі – марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэння ў слове (словаформе). Слова – цэласнае адзінства, але структура слоў можа быць розная:
Марфемы – састаўныя часткі слова. Праз марфемы выражаюцца многія граматычныя значэнні: - Канчатак – значэнне роду, ліку, асобы і г. д. - Прыстаўка, постфікс – знач. трывання дзеяслова. Марфемы з̒ яўляюцца канстытутыйнымі (вызначальнымі) прыметамі слова ў цэлым.
(ст. 5-13)
Адметныя прыметы:
Паўтаральнасць (Адна і тая ж марфема паўтараецца: стол-ік, коц-ік).
Непадзельнасць (калі драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца меншыя ужо нязначныя часткі слова - фанемы).
Значымасць
Абстрактнасць (матэрыяльная нявыражанасць.)
|