Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі






Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная самастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята «Остланд», «Украiна», генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускi народ ад дзяцей да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполле: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе.

замежнымі дзяржавамі. Восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.