Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Змены у праве у 30-я гады






Крымінальнас права БССР, замацаванас ў Крымінальным кодэксе 1928 года, з пачаткам калсктывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская фор­мула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, у выніку ўчыняліся жорсткія меры пакарання, усяляк парушаліся правы чалавека. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 27 студзеня 1930 года ў Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 94, якім пра­дугледжвалася крымінальнас пакаранне за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку за продаж або забойства сваей жывёлы (кароў, коней, свіней). У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускі Крымінальны кодэкс уносяцца толькі тыя артыкулы, якія папярэдне былі

прыняты вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі орга­намі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць " ворагаў народа", " шкоднікаў", " дыверсантаў" і " раскрадальнікаў" сацыялістычнай маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 года " Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці", паводле якога нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 гадоў. У 1933г. быў выдадзсны закон СССР " Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты", па якім ні ў чым невінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі жорсткімі мерамі. Яшчэ больш суровым быў закон, прыняты 1 снежня 1934г. " Аб асобым парадку раследавання і рязгляду крымінальных спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнікаў Савецкай улады". Асобы, абвінавачаныя па гэтым законе, пазбаўляліся права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць прыгавор у касацыйным парадку і нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі і іншымі агульнасаюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій супраць невінаватых людзей.

Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў планавалася і колькасць людзей, якіх павінны былі рэпрэсіраваць мясцовыя органы і НКУС.

Разгляд такіх спраў праводзіўся часцей за усе несудовымі органамі: “тройкамі”, “двойкамі”, асобымі нарадамі НКУС і інш., дзе галоўным доказам былі паказанні закатаванных людзей або увогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці.

Парушэнне грамадзянскіх правоў, асабліва права ўласнасці, атрымала шырокае распаўсюджванне пры канфіскацыі маёмасці ў " нэпманаў" і кулакоў. У іх адбіраліся прылады вытворчасці, усе пабудовы, прадпрыемствы (млыны, маслабойні, ваўначоскі), збожжа і іншая пра­дукцыя сельскай гаспадаркі, жывёла, а самі кулакі, паводле рашэння мясцовых камісій, падлягалі арышту і зняволенню, нават пакаранню смерцю або высылцы разам з сям'ей у Сібір ці на поўнач. Права ўласнасці, згодна з Канстытуцыяй СССР і Кастытуцыяй БССР, мела дзве асноўныя формы сацыялістычнай уласнасці - дзяржаўную і кааператыўна-калгасную. Дапускалася таксама права асабістай уласнасці грамадзян на іх працоўныя даходы і зберажэнні, жылы дом, падсобную хатнюю гаспадарку і іншыя рэчы асабістага ўжытку. Такое абмсжаванне права ўласнасці ў значнай ступені стрымлівала ініцыятыву грамадзян у развіцці вытворчасці тавараў народнага ўжытку і паляпшэнні дабрабыту працоўных горада і сяла.

Рэгламентацыя сямейнага права ў 30-я гады вызначалася пастановай ЦВК і СНК СССР " Аб забароне абортаў, павелічэнні матэрыяльнай дапамогі парадзіхам, устанаўленні дзяржаўнай дапамогі шматсямейным, пашырэнні сеткі радзільных дамоў, дзіцячых ясляў і дзіцячых садоў, узмацненні крымінальнага пакарання за няўплату аліментаў і аб некаторых зменах у заканадаўстве аб разводах" ад 27 чэрвсня 1936 года. У адпаведнасці з гэтым законам уносіліся змены ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы ў БССР. Прадуглсджвалася, што аліменты на ўтрыманне дзяцей павінны спаганяцца ў працэнтных адносінах да заробку адказчыка ў залсжнасці ад колькасці дзяцей. Ускладнялася афармлснне скасавання шлюбу і павышалася плата за яго скасаванне. Павышалася роля судоў у абароне правоў жанчын і дзяцей.

Пачынаючы з 1936г. БССР, як і іншыя саюзныя рэспублікі, была пазбаўлена права выдаваць свае законы аб судовым ладзе, судаводстве, крымінальным і грамадзянскім кодэксах – усе гэтыя пытанні былі аднесены да кампетэнцыі СССР.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.