Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў БССР






Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій.

XX з'езд адбыўся з 14 па 25 лютага 1956 года ў Маскве. З'езд зацвердзіў дырэктывы па пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі і ўхваліў меры, прынятыя ЦК КПСС па пашырэнні правоў саюзных рэспублік. Яшчэ у маі 1955 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову " Аб змене парадку планавання і фінансавання гаспадаркі саюзных рэспублік", паводле якой рэспублікі атрымлівалі магчымасць самастойна, без ранейшага жорсткага дыктату, вырашаць унутрырэспубліканскія гаспадарчыя пытанні. Праз год сумеснай пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання быў перададзены саюзным рэспублікам. У сярэдзіне 1957 года пачалася перабудова кіравання прамысло­васцю і будаўніцтвам на аснове закона ад 10 мая 1957 года " Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам", згодна з якім замест галіновых агульнасаюзных або саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў утвараліся Саветы народнай гаспадаркі, пабудаваныя па тэрытарыяльным прынцыпе. У БССР утвараўся адзін Саўнаргас, у падпарадкаванне якому перадаваліся амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Гэтая рэформа значна пашырыла самастойнасць і ініцыятыву рэспублікі і садзейнічала ўздыму развіцця прамысловасці і будаўніцтва. Савету народнай гаспадаркі БССР было перададзена больш за 850 прадпрыемстваў.

Пашырэнне правоў саюзных рэспублік праявілася ў тым, што законам ад 10 мая 1957 года Старшыні Саветаў Міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР у адпаведнасці са сваімі пасадамі, тым самым яны сталі паўнапраўнымі членамі Урада СССР. Пастановай Савета Міністраў СССР ад 29 жніўня 1957 года саюзным рэспублікам дадаткова перадаваліся на іх вырашэнне пытанні гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Яны маглі пакідаць у сваім распараджэнні значную частку прадукцыі, выпрацаванай звыш плана. У гэтым жа накірунку дзейнічаў і закон СССР ад 11 лютага 1957г. Аб пашырэнні правоў рэспублік па выданні кодэксаў саюзных рэспублік.

Далейшаму умацаванню БССР садзейнічалі Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1951 года " Аб дзяржаўным сцягу БССР" і ад 8 мая 1956 года " Аб зацвярджэнні палажэння аб дзяржаўным сцягу БССР", а таксама Указ ад 24 верасня 1955 года " Аб дзяржаўным гімне БССР", у якім зацвярджаліся тэкст гімна (верш М. Клімковіча) і яго мелодыя (музыка Н. Сакалоўскага).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.