Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Канстытуцыя БССР 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма






Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партыйных і дзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволенае мерапрыемства сваім вынікам непазбежна мела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца без папярэдняй цэнзуры.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, прытрымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць - не толькі абвяшчаліся Канстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовымі органамі (" двойкі", " тройкі", асобыя нарады, калегіі і г.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнага пакарання маглі быць прысуджаны нават непаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкі мелі месца.

Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі, фактычна " выбары без выбару". Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было " гарантавана" пажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў грамадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных (арт. 101) Канстытуцыяй падкрэслівалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных (арт. 3). У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа.

У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.

Праца ў рэспубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: " Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы" (арт. 12). Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.