Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 Г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова.






Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову " Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключаецца спаборнасць " бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння. Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так зва­ную " падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка узрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі " ворагамі народа".

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. " Аб парадку правядзення арыштаў". Практычна ўвесь змест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.

Рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі " дактрыналъны характар ". Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг " Хто не знамі, той супраць нас! " стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка. Апраўданню самавольства служыла і " тэорыя" Вышынскага, з годна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тoe, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сваёй віны.

Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе " ворагам народа". Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах " ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -" Стойка на канвееры ", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы " смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як " сакрэтны", ці " мазгі ў столь ", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос расггухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў " брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вос­трым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

Можна зрабіць вынікі: Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю, " ордэн мечаносцаў" унутры Са­вецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій. Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай ула­ды. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пытаннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. Усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме " Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява " правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху

У 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць, ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння. Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных " ворагаў на­рода" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.