Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.






 

Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы: лес – бор, гай, дуброва; лодка – човен, пласкадонка, чайка, баркас, байдарка, каноэ.

Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Напрыклад, да нейтральнага дзеяслова зневажаць сінанімічнымі будуць кніжны дзеяслоў кампраметаваць, размоўныя дзеясловы бэсціць, шальмаваць, грубыя спалучэнні таптаць у гразь, абліваць памыямі.

Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Напрыклад, сінонімамі да слова павозка (двухколавая) могуць выступаць нейтральныя брычка, пралётка, устарэлыя калясніца, кабрыялет, размоўныя двухколка, параконка, таратайка.

Кантэкстуальныя аўтарскія сінонімы – гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, гарэлі, зіхацелі пад промнямі сонца. У гэтым сказе дзеясловы з пераноснымі значэннямі палалі, гарэлі, зіхацелі аб’ядноўвае ў сінанімічны рад нейтральны дзеяслоў-дамінанта чырванелі “аддавалі чырванню”. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы – выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова. Туманны Альбіён – Велікабрытанія.

Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычнымі адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюць абсалютнымі сінонімамі оба лексічнымі дублетамі: мовазнаўства – лінгвістыка, двухмоўе – білінгвізм.

Гэта лексічныя сінонімы.

Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому – дамоў, супраць – супроць, а таксама спалучэнні слоў і цэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся – ісці памалу, ён не мае сяброў – у яго няма сяброў. Першыя лічацца марфалагічнымі, другія сінтаксічнымі сінонімамі.

Своеасаблівым відам сінонімаў служаць эўфемізмы або словы ці выразы, што ўжываюцца замест іншых слоў з мэтай змянення іх экспрэсіўнасці, стылістычнай ацэнкі (замест абжора – гурман, замест памёр – аддаў Богу душу). Эўфемізмы звязаны са старажытным паняццем “табу”, якое існавала ў нашых продкаў для забароны называць сваімі імёнамі ўсё, перад чым чалавек меў страх, бо лічыў, што паміж словам і названай ім рэччу існуе прыродная, прамая сувязь.

Слоўнік сінонімаў – Шведаў; М. К. Клышка.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.