Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






  • Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.






     

    Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўны сэнс і аднолькава разумееца калектывам людзей, аб’яднаных як адзіны этнас. Словы выконваюць у мове намінатыўную (назыўную) функцыю. Яны называюць прадметы, з’явы, дзеянні, прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі, г.зн. служаць сродкам фарміравання і выказвання думак.

    Словы могуць адначасова даваць ацэнку прадметам, з’явам, прыметам, дзеннням і гэтым самым выражаць пэўныя адчуванні, пачуцці, эмоцыі кожнага ўдзельніка моўных зносін, паказваць адносіны да выказанай думкі ці ўспрынятай інфармацыі. У такіх выпадках слова разам з намінатыўным значэннем можа мець экспрэсіўна-ацэначнае значэнне. Напрыклад, слова мядзведзь ужываецца з намінатыўным занчэннем “вялікая драпежная жывёліна” і можа выкарыстоўвацца з экспрэсіўна-ацэначным значэннем “няўклюдны, непаваротлівы чалавек”, калі набывае ў размоўным стылі пераносна-вобразны сэнс.

    Слова мае свае сталые прыметы. Яно характарызуецца ўстойлівай фанетычнай аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) націску, гукавой непранікальнасцю, г.зн. немагчымасцю ўставіць у сярэдзіну слова іншае слова. Як адзінка мовы слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, ўзнаўляецца як гатовае, даўно створанае народам. Устойлівась слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння праяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.

    Лексічнае значэнне слова – гэта яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з’яўляееца адлюстраваннем аб’ектыўнай рэальнасці. Напрыклад, слова трактар абазначае сельскагаспадарчую машыну, слова зялёны абазначае колер прадмета. Такім чынам, у аснове лексічнага значэння слоў ляжыць паняцце аб прадметах, якасцях, уласцівасцях, дзеяннях, якое ўстанаўляецца гістарычна ў выніку развіцця мовы. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчыўную, сутнасць. У сучаснай беларускай мове гэта значэнне маюць только граматычна самастойныя словы.

    Лексічнае значэнне слова – не застылае, яно, як і кожная гістарычная з’ява, развіваецца. Змены, якія адбываюцца са словамі ў працэсе моўнай практыкі, зводзяцца да наступных: слова звужае сваё значэнне, слова пашырае сваё значэнне, слова выходзіць з ужытку і як семантычная адзінка спыняе сваё існаванне. Так, напрыклад, старажытнае слова піва звузіла сваю семантыку і цяпер абазначае не ўвогуле “тое, што п’юць”, а спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей. Развіццё лексічнага значэння абумоўлена змяненнем умоў самога жыцця, а тксама развіццём мыслення і свядомасці чалавека.

    Кожнае паўназначнае слова, уступаючы ў розныя адносіны з іншымі словамі ў словазлучэннях і сказах, можа набываць розныя граматычныя формы. Граматычныя значэнні – гэта абстрактныя значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюцца іх фармальнымі сродкамі (канчаткамі, суфіксамі, прыстаўкамі, націскам). Граматычнае значэнне выпажаецца канчаткам аба канчаткам і прыназоўнікам адначасова, прыстаўкай націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш.

    Лексічнае значэнне Граматычнае значэнне
    Асноўнае значэнне з слове, яго ўнутраны змест Фармальны бок слова, які забяспечвае здольнасць слова ўступаць у адносіны з іншымі часцінамі мовы
    Значэнне саміх лексічных адзінак Значэнне не саміх слоў, а іх граматычных форм
    Уласціва аднаму канкрэтнаму слову Уласціва цэламу класу слоў
    Названа ў слове і ўласціва ўсім яго формам Не названа ў слове
    Выражаецца каранёвай марфемай (ці асновай слова – Б. А. Плотнікаў) Выражаецца некаранёвымі марфемамі

     






    © 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
    Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.