Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
Словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае значэнне, называюцца амонімамі. Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку: Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від папвядання) – сказ (сінтаксічная адзінка). Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік). Гукавога супадзення розных слоў: · спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax, бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer. · Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio, акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action. · Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі.
|