Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






  • Сервис онлайн-записи на собственном Telegram-боте
    Тот, кто работает в сфере услуг, знает — без ведения записи клиентов никуда. Мало того, что нужно видеть свое расписание, но и напоминать клиентам о визитах тоже. Нашли самый бюджетный и оптимальный вариант: сервис VisitTime.
    Для новых пользователей первый месяц бесплатно.
    Чат-бот для мастеров и специалистов, который упрощает ведение записей:
    Сам записывает клиентов и напоминает им о визите;
    Персонализирует скидки, чаевые, кэшбэк и предоплаты;
    Увеличивает доходимость и помогает больше зарабатывать;
    Начать пользоваться сервисом
  • Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.






     

     

    Хм, не совсем поняла этот вопрос… вернее, первую его часть. Может, это подойдёт…

    Аманімія – супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з адным. Амонімы – словы, якія маюць рознае лексічнае значэнне, але супадаюць у напісанні або гучанні.

    Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку:

    Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від апавядання) – сказ (сінтаксічная адзінка).

    Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік).

    Гукавога супадзення розных слоў:

    · спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax, бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer.

    · Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio, акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action.

    · Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone.

    Аманімія – пашыраная і заканамерная моўная з’ява. Гукавое супадзенне розных слоў – натуральны працэс, які тлумачыцца тым, што гукаў у мове параўнальна нямнога, а слоў вялікая колькасць. Моваведы па-рознаму ацэньваюць аманімію. Існуе погляд на амонімы як на непажаданыя, непатрэбныя словы, якія ўскладняюць разуменне сказанага, прыводзяць да блытаніны. Таму амонімы часам лічаць “хворымі словамі”, а саму аманімію адмоўнай з’явай. У сапраўднасці ж значэнні амонімаў і мнагазначных слоў, як і кожнага іншага слова, выяўляюцца ў кантэксце, дзе слоўнае акружэнне дапамагае зразумець семантыку слова і не перашкаждае дакладнаму разуменню думак у працэсе моўных зносін.

    Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных жартаў, каламбураў, а таксама гумарытычных і сатырычных твораў.

    Амонімы бываюць унутрымоўнымі і міжмоўнымі.

    Унутрымоўныя:

    Ø Лексічныя амонімы (амалексы) належаць да адной і той жа часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах (арфа 1 “струнны музычны інструмент”, арфа 2 “сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня”). Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: пара 1 “два аднолькавыя прадметы або дзве асобы супрацьлеглага полу”, пара 2 “вада ў газападобным стане” (няма множнага ліку)

    Ø Марфалагічныя амонімы (амаформы) маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або розных часцін мовы.

    Вечарам – прыслоўе

    Вечарам – назоўнік адзіночнага ліку, мужчынскі род, творны склон.

    Ø Фанетычныя амонімы (амафоны) – словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.

    Грыб – грып, код – кот, род – рот.

    Ø Графічныя амонімы (амографы) – розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.

    мУка – мукА, кАса – касА, Атлас – атлАс.

    Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне.

    Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона.

    Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка.

    Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.

     

     






    © 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
    Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.