Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.






У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, ся-лян-даннікаў і інш.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знака­мітых радоў) і паны. Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам " магнаты". Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:

1. Шляхта – феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнымі сіламі).

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі другі ці трэці раз выходзіла замуж за нешляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаным у судзе шляхціцам.

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Прывілей Аляксандра 1492 г. - нарматыўна-прававы акт, які можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.

2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш.) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.

У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ па эканамічным становішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:

1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;

2) панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і зале­жалі ад асобных феадалаў;

3) царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый:

1) па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры - найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад выконваемых абавязкаў баяры падзяляліся на путных ( з'яўляліся паштовымі кур'ерамі, што дастаўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі ) і панцыр­ных ( павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах). Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, як баяры-слугі.

2) сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве.

3) людзі цяглые, асадные і агароднікі. Яны мелі мен­шую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.

Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і т.д., а таксама плаціць грашовы падатак - сярэбшчыну і некаторыя дробныя падаткі натурай.

Асадныя сялянеплацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.

Агароднікі мелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала. Іх асноўнай павіннасцю была паншчына.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражывалі халупнікі, якія мелі толькі жыллё, і кутнікі, што туліліся па чужых кутках. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямельных надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі.

Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набы-ваць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

Мяшчане - насельніцтва беларускіх гарадоў

Па маёмасным становішчы насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты - дробныя гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.

У залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д.

Найболып заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам, вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уп­латы праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і нека­торых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра­ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца правоў на удзел у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і аб'яднанне ў цэхі па прафесіях.

Юрыдык - станаўленне мяшчанскага саслоўя не выключала пранікнення ў гарады феадалаў, якія скуплялі ўчасткі зямлі, трымаючы пад сваёй юрысдыкцыяй тых, хто жыў на гэтай частцы гарадской тэрыторыі. У некаторых гарадах шляхта стварала кварталы з вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугамі прыгоннай няволі. На жыхароў не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада магістрата. Яны не плацілі падаткі, якія ішлі ў бюджэт горада. Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчак Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі адпрацовачныя павіннасці (паншчына, рамонт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія ж плацілі грашовыя падаткі.

Трэба адзначыць і тое, што горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.