Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў






Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі службовыя асобы, такія як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўная асоба у сістэме ўлады - князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і пад-трымкай вярхоў пануючага класа. Князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Абмяжоўвалася і судовая дзейнасць князя.

Рада князя - 1) яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго жадаў, аднак не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання; 2) кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распараджальнай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

Веча - агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога сама-кіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці- 1) актыўна вырашала пытанні вайны і міру 2) запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада 3) устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў 4) прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны 5) разглядала найбольш важныя судовыя спра­вы 6) вызначала лінію паводзін у міжнародных адносінах. Веча мела заканадаўчую ўладу.

У сферы сацыяльна-палітычнага жыцця існавала двухуладдзе. Вечавы лад існаваў побач з княжацкай уладай.

Беларускія дзяржавы-княствы нельга назваць неабмежаванымі манархіямі, таму што улада князя не была абсалютнай. Іх можна было б назваць раннефеадальнымі дуалістычнымі манархіямі ці раннефеадальнымі абмежаванымі манархіямі.

Функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе з'яўляўся яго намеснікам. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае
кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе. Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і
распараджэнняў князя.

Ключнік і цівун займаліся гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяр­жавы і грамадства.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.