Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага






Канцэпцыі утварэння: 1) звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх сла­вян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў.

2) атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Даследуючы праблему ўтварэння Вялікага княства Лттоўскага, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы. Гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Паня­моння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі іх сабе.

Таму ёсць падставы лічыць Наваградак і Наваградскае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.

Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі: 1) Болышасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці; 2) Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Тэрыторыя ВКЛ складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, пазней - Вільня.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.