Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка






У старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, абапіраліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і былі санкцыянаваны дзяржавай.

Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, кры-мінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было паную­чым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрныя наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм. Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, нормаў, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы. Традыцыяналізм і кансерватызм прававых нормаў, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп. У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы.

Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь ня-вольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў на вечавых схо­дах, выбіраць і быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласці, княства.

Найбольш абароненымі законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздоль-насцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная не мелі амаль ніякіх правоў.

3аканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы за­кон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Толькі дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс, які ўжываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў, калі кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.

Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга, выпрабаванне агнём ці вадой.

Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму - віру (штраф).

Прымітыўная класавая структура старажытных дзяржаў-княстваў і недастаткова выяўлены класавы антаганізм не дазволялі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады Старажытнай Беларусі.

" Руская Праўда" - зборнік законаў, які фарміраваўся на працягу XI - XII стст., а некаторыя яго артыкулы бяруць свой пачатак яшчэ ў язычніцкай даўніне. Ўсе яе суб'екты з'яўляліся фізічнымі асобамі (паняцця юрыдычнай асобы закон яшчэ не ведаў). Адной з крыніц " Рускай Праўды" служыла звычаёвае права, нормы і прынцыпы якога былі несумяшчальныя з абстрактным паняццем юрыдычнай асобы. Другая крыніца " Рускай Праўды" - кня-жацкая судовая практыка, якая ўносіла суб'ектыўны элемент у вызначэнне кола асоб, на якіх перш за ўсё рас-паўсюджваліся прававыя прывілеі (асобы, набліжаныя да княжацкага двара), і ў ацэнку юрыдычных дзеянняў.

" Руская Праўда" ведала толькі два родавыя аб'екты злачынства: асобу чалавека і яго маёмасць.

Сістэма пакаранняў была адносна простай і мяккай. Вышэйшая мера пакарання - гэта смерць асуджанага і разбор яго маёмасці, іншы раз -продаж у халопы. Наступнай па цяжкасці мерай пакарання была " віра" (штраф), якая прызначалася толькі забойцам. " Руская Праўда" яшчэ не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі. Судовы працэс меў яскрава выяўлены спрэчны характар: ён пачынаўся толькі па ініцыятыве істца, бакі ў ім (ісцец і адказчык) мелі роўныя правы. Судаводства было адкрытым і вусным.

Сістэма доказаў складвалася са сведчання відавочцаў злачынства; рэчавых доказаў; выпрабаванняў агнём, вадой, жалезам; прысягі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.