Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кадыфікацыя права і Статут ВКЛ 1529г.






Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе-мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Напісаны яны на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнеўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.

У верасні 1529 г. першы Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нор­мы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы, адзінства пра­ва, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх ста­рых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг-леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.