Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч






(1808 – 1884)

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў шляхецкай сям’і, далёкія продкі якой, відаць, паходзілі з Даніі (прыдомак прозвішча – duń czyk – датчанін). Будучы пісьменнік будзе добра ведаць гісторыю свайго роду, ганарыцца ім, нягледзячы на тое, што да пачатку ХІХ стагоддзя той ужо змарнеў і збяднеў. Вучыўся ў Бабруйску, Вільні, Пецярбургу. Аднак вымушаны быў працаваць, бо ў 1831 годзе ажаніўся. Быў чыноўнікам Мінскай кансісторыі, працаваў у Мінскім крымінальным судзе. У 1840 годзе, набраўшыся пазык, купляе фальварак Люцінка (у некаторых выпадках называюць Люцынка), дзе і жыве да смерці.

Якраз з гэтага часу і пачынаецца сур’ёзная літаратурная праца В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў адначасова на дзвюх мовах – польскай і беларускай, прычым даволі часта друкаваў польскія і беларускія творы ў адных зборніках. У розныя перыяды жыцця перавага адной з моў была відавочнай, як, напрыклад, на раннім этапе, што сведчыла аб выразных зменах у светапоглядзе. Аднак у творах на польскай і беларускай мовах паэт заставаўся нязменным патрыётам роднага краю, любіў свой родны куток, Літву, крывіцкі народ.

Самыя раннія творы В.І.Дуніна-Марцінкевіча – лібрэта да аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі жыдоўскі набор”. Гэтыя спецыфічныя па жанру творы да нас не дайшлі, засталіся толькі рэцэнзіі на спектаклі па гэтых тэкстах, што і дазваляе скласці пэўнае ўражанне аб іх сутнасці. Так, у “Минских губернских ведомостях” за 1841 год быў перададзены сюжэт апошняга лібрэта, даволі традыцыйнага як для падобнага віда мастацтва – тут шмат непаразуменняў, інтрыг, пераапрананняў, але ўрэшце рэшт усё завяршаецца шчасліва, а ў фінале – finis coronat opus.

Раннія вершы В.Дуніна-Марцінкевіча таксама напісаны па-польску і вытрыманы ў духу і традыцыях польскай сентыментальна-асветніцкай паэзіі пералому стагоддзяў. Так, у творах “Modlitwa na dzień zaduszny” і “Dziecie i matka” паэт разважае аб сутнасці чалавечага жыцця, аб прызначэнні чалавека на зямлі і велічнай ролі Бога.

У гэтыя ж часы ён напісаў і некалькі цікавых пейзажных замалёвак “Вясна” і “Прыпяць”, прычым, як кажуць, “з натуры”, з берагоў галоўнай ракі Палесся або ў славутай вёсцы Ольпень Столінскага раёна, дзе і адбываецца дзеянне ягонай слыннай “Пінскай шляхты”.

Як гэта не здасца дзіўным, парадаксальным, але сапраўдны ўсплёск творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча прыпадае на 1854 год, калі памірае ягоная жонка Юзэфа Бараноўская, пакінуўшы на руках 46-гадовага паэта чатыры дачкі і сына. Якраз з гэтага часу В.Дунін-Марцінкевіч напіша асноўныя творы па-польску і па-беларуску, што ўваходзяць у зборнікі “Гапон”, “Вечарніцы”, “Апантаны”.

Зразумела, што паэт сумуе па маці сваіх дзяцей, пралівае слёзы па сваёй спадарожніцы жыцця, якую ён забраў з бацькоўскага дома ў шаснаццацігадовым узросце. У гэтым плане вялікую цікавасць выклікае верш “Вандроўнік”, які напісаны 6 чэрвеня 1854 года ў Мазыры, г.зн. недзе праз месяц пасля трагедыі. У вобразе пілігрыма, што хаваецца ад уласнай душэўнай драмы, бачыцца сам аўтар, які шукае забыцця ў вечнай вандроўцы, але ўсё ў гэтым свеце – і маляўнічы пейзаж, што так кантрастуе з духоўным станам героя, і крыж самотны на забытай магіле нагадваюць пра страту:

…Усюды радасць – адно маркотны

Вандроўнік, згледзеўшы крыж самотны,

Ўзняў вочы ў неба, зрасіў слязою:

“Дай, божа, любай маёй спакою…”

І слаў уздыхі ў яе хаціну.

Ён песціў згадкі аб ёй, адзінай.[155]

Але як цяжка зразумець іншага чалавека, тым болей паэта. Бо ўжо 1 верасня ў вершы “Трэба кахаць! ”, а 10 верасня ў лірычнай замалёўцы “Яна! ” Вінцэнт Іванавіч захапляецца прыгажосцю зямной жанчыны, якую параўноўвае, як заўсёды, з анёлам, хаця ў іскрынках-поглядах якой адчуваецца іншая сіла, і заклікае – “Трэба кахаць! ”:

Што нашае жыццё ў апатычным стане?

Адвечная нуда, смяротнае кананне;

Адно каханне чалавека ажыўляе,

І ўцякае сум, і неба нас вітае.

Значыць, нам каханне трэба,

Каб знайсці дарогу ў неба.[156]

Літаральна праз месяц паэт напіша маляўнічы “Партрэт Стэфы”, дзе маладая дзяўчына паўстае класічнай чараўніцай, паведаміць новую трактоўку кахання салаўя і шчыгліхі (“Нясталасць”), глыбока псіхалагічна раскрые сутнасць жаданняў шаснаццацігадовай Алёнкі – кахаць і мілаваць абранніка (“Галубкі”). Няма, зразумела, паэта, якога б не хвалявала жаночая прыгажосць. Тут гераіня ўжо не такая, як у вершы “Litwinka”:

Jam sobie z dziadó w Litwinka!

Rumiana, hoź a dziewczynka.

Choć pracuję w pocie czoł a,

Ale raź na i wiesoł a.

Нельга атаясамлвіаць, зразумела, лірычнага героя твора і самога аўтара, але, відаць, у гэтых творах адчуваецца разуменне паэтам кахання як самай неабходнай умовы для жыцця наогул і творчасці ў прыватнасці.

Так, у вершы “Смутак на чужыне” ён лічыць, што сапраўднае жыццё – гэта радасць бачыць усмешку на вуснай любімай у роднай хаціне. Не выпадкова нават у праграмным вершы “Хіба я стары? ” паэт хоча сцвердзіць, што ён яшчэ можа палюбіць не горай за маладога. І няхай кажуць, што ён здзяцінеў пад старасць, стаў пісаць творы на мужыцкай мове, якраз каханне, прыгажосць жанчыны натхняе яго на сапраўдныя подзвігі ў рэальнасці і мастацтве.

O! – dla was, moje panie, szkoda kmieciej mowy,

A i dla was, panowie, któ rych mą dre gł owy,

Ź e ś wiatowej oglady potrosze liznę ł y

Juź na się obowią zek krytyki przyję ł y.

Wyszydzać co na swojskiej odradza się niwie,

A co obce, choć pł askie, podnosić skwapliwie.

Mnie wasz są d nie zastrasza – co mi tam, ź e skomli

W budzie zł oś liwy brytan! – ja niby nie sł yszę,

Na zł oś ć w narseczu kmiotkó w, jak pisał em, piszę …

Лірычныя творы В.І.Дуніна-Марцінкевіча даволі скептычна ацэньвалі крытыкі, але яны стаялі ля вытокаў беларускай інтымнай лірыкі.

Цяперашнія чытачы і гледачы звыкліся з тым, што галоўныя драматычныя творы В.І.Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія” і “Сялянка” гучаць толькі па-беларуску. На самой жа справе ў першым творы, які друкаваўся пад тытулам “Sielianka. Opera w dwó ch aktach”, усе паны гавораць па-польску, толькі сяляне, а часткова Камісар і Юля – па-беларуску. Як згадвае У.Сыракомля, “бытавая праўда загадала аўтару пераплятаць польскія дыялогі з крывіцкімі адпаведна таму, выступае на сцэну пан, аканом ці хто іншы з шляхецкай пароды, што размаўляе па-польску, або народ з уласнай гаворкай”.

Пераклад на сучасную мову быў зроблены Язэпам Лёсікам і Янкам Купалам (адпаведна проза і вершы). Другі ж твор напісаны макаранічнай мовай, і толькі пад пяром Янкі Купалы набыў сучаснае гучанне.

Толькі па-польску былі надрукаваны яшчэ дзве спробы В.Дуніна-Марцінкевіча ў жанры драматургіі. Першая з іх, “Неспадзяванка для майстрыні” (1854), вытрымана ў выразнай сентыментальнай традыцыі. Твор уяўляе сабой драматычную сцэну ў адной дзеі і па зместу не вельмі складаны: выхаванкі збіраюцца адзначыць імяніны загадчыцы жаночага пансіёна, аднак здараецца неспадзяванка. Адна з выхаванак аддала загадзя сабраныя грошы жабрачцы з маленькім дзіцяткам. Тыя жаліліся, што ўжо два дні не елі, і дзявочае сэрца не вытрымала. Аднак усе ўхваляюць учынак дзяўчыны, бо якраз майстрыня і выхоўвае ўсіх сябровак у такім духу любові і спагады да бліжніх.

Больш складанай па задуме і ўвасабленні з’яўляецца меладрама “Апантаны”, зместам якой становіцца трагічнае каханне літаратара Эдмунда да маладой удавы, эстэткі Аліны Паэтніцкай. Як вядома, амаль усе прозвішчы герояў п’ес В.Дуніна-Марцінкевіча не выпадковыя – згадаем, Кручкоў, Дабровіч, Лятальскі, Сабковіч. Таму і прозвішча нястрыманай кабеты нагадвае пра тое, што яна ў нейкай ступені звязана з музамі.

Пра гэта аўтар гаворыць даволі іранічна, невыпадкова на пачатку ІІІ-й карціны ўзвышаныя думкі Паэтніцкай перабівае служанка Агатка сваімі прапановамі купіць спачатку яйкі, а потым цяляціну. Нягледзячы на ўсё, Эдмунд беззапаветна закахаўся ў Аліну, ідэалізуючы яе і ўзносячы амаль да нябёсаў. Прычым нават на гэтай глебе ён вар’яцее. Падобны матыў шаленства, вар’яцтва быў шырока распрацаваны ў літаратуры эпохі Рамантызму, бо ён дазваляў паказаць душу чалавека вольную ад путаў розуму, умоўнасцяў грамадства і супольнасці. І ў гэтым галоўнага героя не могуць стрымаць ні іранічныя падцвельванні сяброў (хацеў знайсці цнатлівасць у жанчыны ў ХІХ стагоддзі), ні не вельмі гжэчныя паводзіны ягонай каханай. Менавіта таму Эдмунд скончыў жыццё самагубствам, чаму прысвечана апошняя карціна твора, якая атрымала падзагаловак “вынікі лёгкадумнасці”. Але маналог героя атрымаўся надзвычай літаратуразаваным, нерэальным, надуманым, што ў цэлым зніжае вартасць твора. Увогуле згаданыя п’есы не атрымалі шырокага распаўсюджвання, цяпер маюць у асноўным гістарычнае значэнне.

Вялікі ўплыў на станаўленне творчых арыентацый В.І.Дуніна-Марцінкевіча аказаў Уладзіслаў Сыракомля. У першую чаргу менавіта ў жанры гавэнды, якая ў беларускай традыцыі будзе эвалюцыяніраваць і атрымае выгляд вершаванай аповесці або апавядання, што будзе ў пэўнай ступені звязана з жыватворнымі ўплывамі народных дыдактычных гутарак (нават тут адчуваецца пераклічка з гавэндай). Аднак некаторыя творы можна назваць апошнім тэрмінам. Гэта ў першую чаргу польскамоўныя гавэнды В.І.Дуніна-Марцінкевіча “Славяне ў ХІХ стагоддзі” і “Люцынка, альбо Шведы на Літве”. Найбольш выразна адпавядае сутнасці аналізуемай жанравай форме несуменна апошняя, невыпадкова яна мае падзагаловак жанру, ” гістарычнае апавяданне ў 4-х абразках”. У прысвячэнні аўтар тлумачыць, чаму ён звярнуўся да гэтай тэмы:

“Калі набыў я маленькі мой фальварчык Люцынку, пры аглядзе яго зацікавіла мяне перш за ўсё мясцовасць; – дзеля гэтага стараўся я ад старых людзей, якія здаўна тут жывуць, дапытацца, ці не мае яна якіх гістарычных паданняў – і амаль у адзін голас мне расказвалі, што тут менавіта знаходзіўся калісці, у старажытныя часы, езуіцкі кляштар з храмам божым і што ў час нашэсця шведаў, за Карлам ХІІ, кляштар гэты разам з касцёлам ператвораны быў у груд друзу, а манахі былі замучаны адзіна за тое, што не хацелі паказаць месца, дзе імі былі схаваны касцёльныя скарбы – і так тыя скарбы і да гэтага часу яшчэ знаходзяцца недзе ў зямлі.

Дужа шануючы ўсялякія гістарычныя паданні пра наш край, заахвоціўся я, можа на бяду шаноўнага чытача, з паданняў гэтых саснаваць няздольным маім пяром наступную маленькую аповесць”[157].

У “Пралозе” В.І.Дунін-Марцінкевіч выключна ў сыракомлеўскіх духу супастаўляе карціны цяперашняга жыцця люду беларускага з далёкімі напаўлегендарнымі часінамі і, як і ў ягонага вялікага папярэдніка, сімпатыі аўтара, зразумела, на баку партыярхальных часоў, якія даўно адыйшлі ў нябыт, але нават згадка пра іх сагравае пісьменніцкае сэрца.

Калі з роздумам цяжкім я гляну ў прасторы,

Дзе калісь хвалу богу спявалі ў кляшторы,

Дзе ў нябёсы ўздымаліся стромкія вежы,

Дзе вучэнне Хрыста ў навакольныя межы

Прасякала, жыло... калі ўбачу каменне,

Што святыні муры літавала ў скляпенне,

Калі часам ступня косці людскія рушыць

І памершага вечны спакой тым парушыць,

Калі вока цікаўнага гляне ў дно става,

Што манахам служыў для выгод і забаваў,

Дзе і карп залаты і чырвоны карасік, –

Патане думка нехаць ў дзівосным тым часе,

Калі злішак ва ўсім быў, жылося як трэба,

Ці не так! А цяпер – не хапае і хлеба.

Гэта пыха магнатаў, свавольства без краю

Вінаваты, што гром нас нябесны карае[158].

Аб слаўных мінулых часах, калі не ведалі бусурманскіх напояў (кавы і гарбаты), калі дзяцей не вучылі мусье і мадама, калі дзяўчаты не ведалі Русо і Вальтэра, калі ўсе любілі родны край цяпер нагадвае толькі спевы славутага лірніка (тут Марцінкевіч згадвае непасрэдна свайго вялікага настаўніка Уладзіслава Сыракомлю).

Вось якраз у ягоным стылі і хоча паведаць сваю гісторыю беларускі паэт. У поўнай адпаведнасці з традыцыяй ён апавядае пра дзяўчыну незвычайнай прыгажосці Люцыну, якая сустракае вясну свайго жыцця з адкрытай душой і сэрцам і зразумела, сустракае ў гэты час таго, хто стане самым дарагім ейнаму сэрцу. Зразумела, што сустрэча адбылася ў самых рамантычных абставінах. Калі дзяўчына ў спрэчках з ветрам імчала на кані, раптам з ляснога гушчару выскачыў раз’юшаны воўк, які перапалохаў скакуна і той паімчаў да ўзбярэжжа ўспененай рэчкі Люцыны. У апошняе імгненне, калі павінна было ўжо здарыцца непапраўнае, раптам поступ магутнай істоты стрымлівае прыгожы, дужы юнак. Так, у поўнай адпаведнасці з рамантычнай традыцыяй і нараджаецца каханне маладых прыгожых людзей.

Цалкам у рыцарскім стылі вытрымана і апісанне сцэнаў выпрабаванняў маладога Далівы: гэта і ўтаймаванне дзікага выхаванца пустыні, неаб’езджанага каня, які хутчэй нагадвае раз’юшанага звера, чым лагодную свойскую істоту, гэта і паядынак з лепшым воінам, які больш слаўны, чым бот Гектара са славутым Ахілам, і самы дарагі сэрцу падарунак – шарф, золатам тканы, з рук Каралеўны сэрца. Аб старых добрых традыцыях нагадвае і баль ў пакоях старасты, калі танец і шчырая простая песня назаўсёды яднаюць маладзенькія сэрцы.

Як у класічных рыцарскіх раманах паказана барацьба абаронцаў кляштара са шведскімі захопнікамі. У гэтай няроўнай барацьбе гінуць адважны ротмістр Шчука, смяротна паранены бацька Люцынкі. Малады Даліва адпомсціў за іх, а потым у рашаючай бойцы выводзіць свой атрад у бяспечнае месца. Толькі манахі, верныя свайму высокаму абавязку, засталіся ў святыні, дзе і прынялі пакутніцкую смерць, бо не выдалі ворагу скарб. Цяпер на месцы кляштара толькі руіны, заросшыя дзікім зеллем, але ў “Эпілогу” аўтар не смуткуе:

О, зямелька мая дарагая, ці мала

Ад сваіх ты й ад ворагаў гора зазнала!

Як тапчу я нагою мурог твой зялёны

Ці з юначым свавольствам бягу па загонах,

Дык з трывогай мяне папярэджвае сэрца:

Асцярожна, каб веліч былога не сцерці!

 

Часта седзячы тут, калі позірк блукае

Па далінах, лясах, я у думках кранаю

Справы тых, што зямлю гэту мелі ва ўладзе;

Часта думаю аб Зюдэрмана нападзе –

Як тут жменька байцоў датрымала прысягу

І яшчэ – пра яго, Уладзіслава, адвагу...

Як гаворыць паданне, ён ва ўзнагароду

Атрымаў прыгажуню з багатага роду,

І з душою харошай і з добрым пасагам;

Пражылі яны тут год багата няблага,

Іх у Польшчы й Літве дужа паважалі,

Ўнукаў, праўнукаў нават сваіх прычакалі...[159]

Такім чынам апошняя выдадзеная В.Дуніным-Марцінкевічам кніга (Lucynka, czyly Szwedzi na Litwie. Opowiadania historyczne, w 4-ch obrazkach. Przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. Wilno, 1862.) сведчыла аб перспектыўнасці паэтычнага звароту да слаўнай нацыянальнай гісторыі, пачатак якому і паклаў Уладзіслаў Сыракомля.

Іншая паэтычнае ўвасабленне набыло гістарычнае апавяданне ў 2-х песнях “Славяне ў ХІХ стагоддзі”, дзе аўтар апавядае гераічную гісторыю з жыцця братняга славянскага народа, які ў гэты час вёў непрымірымую барацьбу з турэцкімі захопнікамі. Не выпадкова камертонам ўсяго твора становіцца песня пра раку славянства, якую апявалі ўсе народы вялікай сям'і, пра Дунай:

Рэчка славян, абудзіся ад соннай дрымоты!

Чыстай вадою абмый твар зямлі шматпакутай!

Не, не забылася ты, як паўдзённай спякотай

З продкамі хваляй дзялілася вольнай, магутнай!

 

Бачыла крыж хрысціянскі, так высака ўзняты,

Бачыла -- вольны народ шанаваў свайго бога;

Сёння ж -- о, ганьба! -- ў няволі народ твой і хаты,

Землі славянскія топчуць варожыя ногі!

 

Гэй жа, прачніся, спрадвеку славянскі Дунаю!

Колькі цярпець будзем здзек і ліхую нядолю?

Хваляй успененай горда разліся па краю! –

Ворагаў знішчы Хрыста, дай уваскрошанне, вволю! [160]

 

Але раптоўна ў нашага героя з'яўляецца супернік. Ягоную каханую збіраюцца аддаць за сына Абдала. Далей гавэнда нагадвае ў нейкай ступені авантурны рыцарскі раман: Кізралі, зняважаўшы Каран і ягоныя запаветы, пранікае ў сад Мехмета і прызнаецца ў каханні Міхаэлі, якая раптоўна адкрывае тайну, што яна хрысціянка. Кізралі таксама горача прызнаецца, што ён балгарын і славянскай веры, а таму параўнальна лёгка намоўвае дзяўчыну ўцякаць з ім. Адважны хлопец пакідае каханую ў замку Тудораў, а сам у гэты час як тыгр, што здабычу знянацку хапае, як сокал, што ў неба стралой узлятае, знішчае чужынцаў праклятых. Мехмет у гэты час шле спрытных шпіёнаў, каб яны знайшлі месца схову дачкі. Баявая дружына штурмам бярэ замак Тудора, знішчае яго, а дзяўчыну вязуць назад. Кіззралі кідаецца шукаць астанкі каханай на руінах будовы, але пастухі паведамляюць яму, што нейкую жанчыну адвезлі ў карэце Мехмета. Тады ён ляціць у белы свет, а войска, застаўшыся без начальніка, разбеглася, а ворагі схавалі славян у кайданы.

Яшчэ болей падобныя матывы становяцца вызначальнымі ў другой песні – " Чорны пілігрым". Гэта і з'яўленне чорнага манаха з яго незвычайным выглядам і манерамі і раптоўная яго сустрэча са славянскім князем Мілашам, і ягоныя подзвігі як ваеннага начальніка. Двайная сутычка Кізралі (а гэта ён хаваўся пад выглядам чорнага пілігрыма) з Мехметам, калі балгарын выбіў зброю з рук султана, але не забіў яго (бацьку Міхаэлі, сваёй каханай). Менавіта дзякуючы гэтай падзеі і пазнаюць адзін аднаго разлучаныя каханыя.

Згаданыя творы займаюць адметнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры: “Тыя высокія ідэйна-творчыя ідэалы, над выражэннем якіх пісьменнік у пакутах біўся ў ранняй паэтычнай творчасці, так і не дасягнуўшы, па прычыне неразвітасці мастацкай традыцыі вынікаў, што маглі б яго задаволіць, ён здолеў ў многім рэалізаваць ужо ў болей сталы перыяд у сваіх польскамоўных паэмах, калі забаронай на публікацыю яго пераклада “Пана Тадэвуша” і паднаглядным становішчам самога паэта пасля паўстання 1863 года аказалася поўнасцю закрытая мажлівасць друкавацца на роднай мове. “Люцынка, або Шведы на Літві”, “Славяне ў ХІХ стагоддзі” і “Бласлаўлёная сям’я”, нарэшце, цыкл “быліц” з народнага мінулага – гэта сапраўды нацыянальны эпас у яго самым высокім значэнні, роўны творам Вальтэра Скота ў брытанцаў, Іосіфа Крашэўскага ў палякаў, Алоіза Ірасека ў чэхаў. Але ў В.Дуніна-Марцінкевіча гэта не толькі гераізацыя нацыянальнай або славянскай гісторыі. Буржуазная эпоха і празмерная цяжкасць нацыянальнага адраджэння, як і паспешлівасць літаратурнага развіцця патрабавалі запоўненасці гераічных ідэалізаваных сюжэтаў вялікімі выхаваўчымі ідэямі, актуальнымі разважаннямі аб сваім стагоддзі. Вяртанне на сваю нацыянальную ніву “блудных” сыноў, што ішлі памнажаць славу іншых народаў, ратаванне маладога пакалення ад згубнай ленасці, адновы высокажыццёвых ідэалаў нацыянальнага быцця – вось лейтматыўныя ідэі, што надалі жыццёвы пафас і сапраўдны дух злабадзённасці гістарычнай эпіцы В.Дуніна-Марцінкевіча[161]”.

 

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны………………………………………………………  
Станаўленне беларускай традыцыі і спадчына Адама Міцкевіча……………………………………………………..  
Ян Чачот………………………………………………………  
Ян Баршчэўскі………………………………………………...  
Уладзіслаў Сыракомля……………………………………….  
Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч………………………..  

 

 


[1] Коваленко В.А. Возвращение к себе // Неман. 1994. № 3. С. 148.

[2] Коваленко В.А. Возвращение к себе. С. 149.

[3] Яскевич А. Становление художественной традиции. Мн., 1988. С. 11.

[4] Мархель У.І. Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ. Мінск, 1997. С. 14.

[5] Благой Д.Д. Закономерности становления новой русской литературы // Исследование по славянскому литературоведению и стилистике. Доклады советских ученых на IV Международном съезде славистов. М., 1960. С. 118.

[6] Яскевич А. Становление художественной традиции. С. 17.

[7] 100 шедьоври на баладата. София: Народна культура, 1974.

[8] Opacki J. Ewolucje balladowej opowieś ci. Lublin, 1961. S.7.

[9] Поспелов Г.Н. Лирика среди литературных родов. М., 1976. С. 36.

[10] Поспелов Г.Н. Лирика среди литературных родов. С. 55.

[11] Жирмунский В. Немецкий романтизм и современная мистика. СПб., 1914. С. 136.

[12] Шлегель Ф. Фрагменты // Литературная теория немецкого романтизма: Документы. Л., 1934. С. 175.

[13] Новалис. Фрагменты // Тамсама. С. 121, 124.

[14] Тамсама. С. 122.

[15] Жирмунский В. Немецкий романтизм и современная мистика. С. 136.

[16] Шлегель Ф. Фрагменты. С. 199.

[17] Zgorzelski Cz. O sztuce poetyckiej Mickiewicza. Warszawa, 1976. S. 77.

[18] Нудьга Г.А. Українская балада. Київ, 1970. С. 93.

[19] Каллаш В.В. Поэтический дядька чертей и ведьм немецких и английских. М., 1902. С. 5.

[20] Жирмунский В. Народный героический эпос. Л., 1962. С. 7.

[21] Zdziarski S. Pierwiastek ludowy w poezyi polskiej XIX wieku. Warszawa, 1901; Humię cka W., Kapeł us H. Ballady i romanś e // Ludowoś ć u Mickiewicza / Pod red. J. Krzyż anowskiego. Warszawa, 1958. S. 131 – 176; Лойка А.А. Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959.

[22] Цыт па кн.: Вінцэсь Каратынскі. Творы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 287-288.

[23] Biał oruś. Kilka sł ó w o poezji tego prostego ludu tej naszej polskiej prowincji, o jego muzyce, ś piewach, tań cach etc. Przez Aleksandra Rypiń skiego. Paryź, 1840. P. 11 – 12.

[24] Biał oruś. Kilka sł ó w o poezji tego prostego ludu tej naszej polskiej prowincji, o jego muzyce, ś piewach, tań cach etc. Przez Aleksandra Rypiń skiego. Р. 26.

[25] Swirko S. Filomaci a folklor // Ludowoś ć u Mickiewicza. S. 50.

[26] Тамсама.

[27] Філаматы і філарэты. Зборнік. Беларускі кнігазбор. Мн., 1998. С. 212.

[28] Філаматы і філарэты. С.216.

[29] Swirko S. Z krę gu filomackiego preromantyzmu. Warszawa, 1972. S. 48.

[30] Тамсама.

[31] Humię cka W., Kapeł uś H. Ballady i romanś e. S. 135.

[32] Лойка А.А. Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. С. 85.

[33] Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мн., 1975. С. 75.

[34] Mickiewicz A. Ballady i romanse. S. 23.

[35] Філаматы і філарэты. Беларускі кнігазбор. С. 41-42.

[36] Mickiewicz A. Ballady ó romanse. S. 30.

[37] Mickiewicz A. Ballady ó romanse. S. 30.

[38] Тамсама. С. 37.

[39] Mickiewicz A. Ballady ó romanse. S. 78.

[40] Грынчык М.М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969. С.29.

[41] Henderson T.F. The Ballad in Literature. Oxford, 1914. S. VI.

[42] Krzyź anowski J. Paralele. Studia poró wnawze z pogranicza literatury i folkloru. Warszawa, 1977. S. 522.

[43] Жирмунский В. Английская народная баллада // Сев. записки. 1916. Октябрь. С. 106.

[44] Салавей Л. Беларускія народныя балады // Балады: У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1977. С. 6.

[45] Czeczot J. Piosnki wieś niacze z nad Niemna. Wilno, 1837; яго ж. Piosnki wieś niacze z nad Niemna i Dż winy... Wilno, 1846.

[46] Piosnki gminne ludu Piń skiego. Zbierał i przekł adał R. Zień kiewicz. Kowno, 1851.

[47] Шпилевский П. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках. Пантеон, 1853. Т. 8, ч. 4. С. 72.

[48] Czarnowska M. Zabytki mitoł ogii slawiań skiej w zwyczajach wiejskiego ludu na Bialej Rusi dochowywane // Dziennik Wileń ski. 1817. T. VI; «Остатки славянской мифологии в Белоруссии» в «Северной архиве». Т. 4. 1822.

[49] Henderson T. F. The Ballad in Literature. S. 42.

[50] Тамcама.

[51] Амфитеатров А.В. Дьявол в быте, легенде и в литературе средних веков // Собр. Соч. СПб., 1913. Т. 18. С. 358.

[52] Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895. С. 129.

[53] Никифоровский Н.Я. Нечистики: Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907.

[54] Мендэ Г. Мировая литература и философия. М., 1969. С. 20.

[55] История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 336.

[56] Вордстворт В. Предисловие к «Лирическим балладам» // Памятники мировой эстетической мысли: В 5 т. М., 1967. Т. 3. С. 767.

[57] Бунин И.А. Собрание сочинений. Т. 5. М., 1988. С. 263.

[58] Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Беларуская польскамоўная поэзія ХІХ стагоддзя. Мн., 1998. С. 587.

[59] Амфитеатров А.В. Собр. соч. Спб., 1913. Т. 18. С. 197.

[60] Тамсама

[61] Воздушный корабль. Литературные баллады. М. 1986. С. 415-416

[62] Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. Беларуская польскамоўная паэзія ХІХ стагоддзя. С. 233.

[63] Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. Беларуская польскамоўная паэзія ХІХ стагоддзя. С. 236.

[64] Тамсама. С. 535.

[65] Францішак Багушэвіч. Творы. Мн.: Мастацкая літаратура. 1991. С. 125.

[66] Piosnki gminne ludu Piń skiego Zbierati: przekł adał R.Zień kiewicz. Kowno, 1851.

[67] Biał orus. Kilka sł ó w o poezji prostego ludu tej naszy polskiej prowincji, o jego muzyce, ś piewach, tancach etc. Przez Aleksandra Rypinskiego. Paryż, 1840.

[68] Krzyż anowski J. W swiecie romantycznym. Krakow, 1961. S. 17.

[69] Biał orus. Przez Aleksandra Rypinskiego. S. 65.

[70] Мархель У.І. Прадвесце: беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне ХІХ ст. Мн., 1991. С. 65.

[71] Народные белорусские песни. Собр. Е.П. СПб., 1853. С. 2.

[72] Poezye trzech braci, Waleryana, Klemensa, Juliana gzymał owskich. Biał orusinow. W trzech tomach. W Petersburgu, 1837.

[73] Тамсама, Т. 1. S. 56.

[74] Філаматы і філарэты. С. 219.

[75] Syrokomla W. Wybó r poezyj. Wilno, 1923. T. 3. S. 168.

[76] Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. Мн., 1993. С. 327.

[77] Каратынскі Вінцэсь. Творы. Выданне другое, дапоўненае. Мн., 1994. С. 181.

[78] Каратынскі Вінцэсь. Творы. Выданне другое, дапоўненае. С. 182.

[79] Тамсама. С. 104.

[80] Каратынскі Вінцэсь. Творы. Выданне другое, дапоўненае. С. 98.

[81] Лучына Янка. Творы (вершы, нарысы, пераклады, лісты). Мн., 1988. С.125.

[82] Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. С. 327.

[83] Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968. С. 4.

[84] Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Мн., 1985. С. 385.

 

[85] Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш. С. 123-124.

 

[86] Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 343.

[87] Падбярэскі Р. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 344-345.

[88] Zabł ocki-Ł ada T. Poezje. Petersburg, 1845. S. 141.

[89] Лада-Заблоцкі Т. Да Дзвіны // Роднае слова. 1994. № 10. С. 19.

[90] Падбярэскі Р.Нарыс Паўночнае Беларусі // Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 355.

[91] Дунін-Марцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. – С. 235.

[92] Лучына Я. Творы. Мн., 1988. – С. 48-49.

[93] Лучына Я. Творы. С. 59-60.

[94] Тамсама. С. 196

[95] Тамсама. С. 197.

[96] Дунін-Марцінкевіч В. Творы /Уклад., прадм. і камент. Я.Янешкевіча. Мн., 1984. С. 428.

[97] Міцкевіч Адам. Дзяды. У двух тамах. Т. 1. Мн., 1999. С. 17-18.

 

[98] Стэфаноўска З. Пасьляслоўе / Міцкевіч А. Дзяды. С. 470-471.

 

[99] Korespondencja filomató w. Wybó r. Wrocł aw – Warszawa – Krakó w. S. ІХ.

[100]Чачот Ян. Выбраныя творы. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1996. С. 199, 200, 201

 

[101] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 227.

[102] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 84.

[103] Тамсама. С. 87.

[104] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 129.

[105] Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 20. С. 329.

[106] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 147-148.

[107] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 206-207.

[108] Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. С. 13-14.

[109] Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 35.

[110] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 279.

[111] Філаматы і філарэты. С. 307-308.

[112] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 299.

[113] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 46.

[114] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 55-56.

[115] Тамсама. С. 151.

[116] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 152.

[117] Krzyż anowski J. Historia literatury polskiej: Alegoryzm – prerowantyzm. – Warszawa, 1964. S. 163.

[118] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 152.

[119] Тамсама. С. 154.

[120] Чачот Ян. Выбраныя творы. С. 156.

[121] Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 329.

 

[122] Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. С. 329.

[123] Барташэвіч Ю. Ян Баршчэўскі // Шляхціц Завальня. С. 359.

[124] Niezabudka. Petersburg, 1844. S. 122-128.

 

[125] Guiazda. Pismo zbiorowe, 1846. S. 168.

[126] Падбярэскі Р. Нарыс Паўночнае Беларусі //Шляхціц Завальня. С. 355.

[127] Баршчэўскі Ян. Выбраныя творы. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 65-66. (У далейшым спасылкі даюцца па гэтаму выданні з указаннем у тэксце ў дужках старонкі.)

[128] Niezabudka: noworocznik, wydany przez J. Barszczewskiego. Petersburg, 1842. S. 170-171.

[129] Podbereski R. Biał oruś i Jan Barszczewski // Barszczewski J. Szlachcic Zawalnia, czyli Biał oruś w fantastycznych opowiadaniach. Petersburg, 1844. T. 1. S.XXXIII.

[130] Адамовіч А.Здалёк і зблізку. Мн., 1976. С. 59.

[131] Барычэўскі А.І. Паэтыка літаратурных жанраў. Мн., 1927. С. 107.

 

[132] Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 8.

[133] Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі. С. 353.

 

[134] Урнов Д.М. “Сам Вальтер Скотт”, или “Волшебный вымысел” // Скотт В. Собр.соч.: В 8 т. – Т. 1. М., 1990. С. 22.

[135] Путилов Б.И. Славянская историческая баллада. М.-Л., 1965. С. 127.

 

[136] Мерымэ П. Навелы. Мн., 1990. С. 325.

[137] Міцкевіч А.Пан Тадэвуш. Мн., 1985. С. 123-124.

[138] Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі. С. 358.

[139] Каваленка В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мн., 1981. С.

 

[140] Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy: Studium o Kondratowiczu-Syrokomli. Poznań, 1979. S. 23.

 

[141] Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy. С. 78.

[142] Польская поэзия в двух томах. М., 1963. Т. 1. С. 490.

 

[143] Rogoziń ski J. Slowo wstę pne // Syrokomla W. Poezje. Warszawa, 1974. S. 7.

 

[144] Rogoziń ski J. Slowo wstę pne. S. 7.

 

[145] Сыракомля У. Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993. С. 43-44.

[146] Цыт па кн.: Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy. S.35.

 

[147] Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy. S.79-80.

 

[148] Каратынскі Вінцэсь. Творы. С. 293.

 

[149] Каратынскі Вінцэсь. Творы. С. 292.

[150] Гл.: К.А.Цвірка. Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці “вясковага лірніка”. Мн., 1975. С. 100-196.

[151] Сыракомля Ул. Добрыя весці. С. 490.

[152] Сыракомля Ул. Добрыя весці. С. 421-422.

 

[153] Сыракомля Ул. Добрыя весці. – С. 497.

[154] Тамсама. С. 516.

[155] Дунін-Марцінкевіч В. Творы /Уклад., прадм. і камент. Я.Янешкевіча. – Мн., 1984. С. 418.

[156] Дунін-Марцінкевіч В. Творы. С. 418.

[157] Дунін-Марцінкевіч В. Творы. С. 301.

[158] Дунін-Марцінкевіч В. Творы. С. 302.

[159] Дунін-Марцінкевіч В. Творы. С. 332.

[160]Дунін-Марцінкевіч В. Творы. С. 249-250.

[161] Яскевич А.С. Становление художественной традиции. С. 14.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.