Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Hetman dzący podniosł rusznicę i .celi






Hakną ł wystrzał... ję kł o! Step dokola milczy.

Ej, dziś jeszcze hetman wyś ledził trop wilczy! [65]

Балада выканала сваю задачу. Яна стала маніфестам новага літаратурнага напрамку, паказала найбольш яскрава асноўныя прынцыпы рамантызму. А самае галоўнае – данесла свету вестку пра зачараваны край Беларусь, дзе ўсё незвычайна і фантастычна, а таму так займальна. Ці не таму з гэтага часу і заклалася традыцыя ўяўляць наш край менавіта такім таямнічым і загадкавым, што будзе вызначальным для беларускіх балад і ХІХ, і нядаўна мінулага ХХ стагоддзя.

ПЕСНЯ – форма музычна – слоўнага мастацтва, у якой паэтычны і музычны тэкст аб’ядноўваюцца ў адзіны песенны вобраз. Звычайна адрозніваюцца народныя (фальклорныя) і прафесійныя песні. Аднак паміж імі нельга правесці непераадольныя межы – элементы народных першаўзораў шчодра засвойваюцца прафесійнымі літаратарамі і музыкамі, а аўтарскія творы даволі часта фалькларызуюцца. Асабліва гэты працэс характэрны для беларускай культуры ХІХ стагоддзя, якая доўгі час заставалася напоўфальклорнай. Якраз у гэты час пачынаецца збіранне, публікацыі і вывучэнне беларускай народнай песні, першыя спробы яе кампазітарскай апрацоўкі і канцэртнай прапаганды, бо ўжо тады адчуліся яе выключныя эстэтычныя і этычныя вартасці. Так, піянер славянскай фалькларыстыкі Зарыян Даленга – Хадакоўскі адным з першых адзначыў мілую прастату, сум, поўны іншасказальнасці і старажытнасці вобразаў. Рамуальд Зянькевіч у 1851 годзе ў Коўне выдаў аб’ёмісты зборнік “Ріоsnki gminne ludu piń skiego”[66], дзе сабраў 219 вясельных, калядных, купальскіх і жніўных песняў. Зборнік быў разлічаны на польскага чытача, бо ўсе песні падаваліся як у арыгінале, так і перакладзе на польскую мову. Варта згадаць высокую ацэнку фалькларыстам народных песняў, якія ён лічыў праўдзівым адлюстраваннем душы і сэрца працоўнага люду.

У 1840 годзе выдаў уласную кнігу “Віаł oruś ”[67] фалькларыст, паэт, мастак, фатограф, кнігавыдаўца Аляксандр Рыпінскі, дзе ён змясціў і прааналізаваў самыя разнастайныя ў жанравых і тэматычных адносінах беларускія народныя песні (як абрадавыя і пазаабрадавыя, так і духоўныя творы і галашэнні). Гэты своеасаблівы рэферат наскрозь прасякнуты рамантычным захапленнем аўтара народнай паэзіяй, звычаямі, танцамі, песнямі. Невыпадкова славуты прафесар Ю.Кжыжаноўскі характарызуе яго так: “Беларусь” – дасканала напісанае фалькларыстычнае даследаванне, якое належыць да рада твораў, пачатых некалі Зарыянам Даленгам-Хадыкоўскім, и якое наближаецца да славутага “Люду беларускага” М.Федароўскага”[68]. Характэрна, што даследаванне А.Рыпінскага ўяўляе сабой не толькі паэтычныя ўспаміны чалавека, вымушанага назаўсёды развітацца з радзімай. Паэт вылучыў асноўныя, найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры песні і, аб’яднаўшы іх у асобныя цыклы, даў дакладную, глыбокую характарыстыку іх зместу і меладычнасці. Адным з першых ён адзначыў амаль поўную адсутнасць гераічнага эпасу ў нацыянальнай вуснай паэзіі: “Што датычыць гераічных песень, то іх вельмі мала прыйшлося слухаць на Белай Русі. Ды і тыя, што я чуў, хутчэй за ўсё запазычаныя”[69]. (Як вядома, іменна існаванне традыцый гераічнага эпасу з’яўляецца важнай перадумовай для з’яўлення рамантычнай паэзіі).

Фалькларыстычныя даследаванні паэта, як і яго знаёмства з традыцыямі славянскай рамантычнай паэзіі, прымусілі А.Рыпінскага добра ўсвядоміць, што нацыянальная паэзія не магла паўтарыць шляхі зараджэння рамантычнай літаратуры ў іншых народаў, фальклор якіх меў высокаразвіты гераічны эпас, а паэзія – пэўныя традыцыі ягонай апрацоўкі і асэнсаванне. Знамянальна, што паэт у дадзеным выпадку цалкам салідарызуецца са сваімі папярэднікамі, у першую чаргу Я.Баршчэўскім, які лічыў немагчымым запазычванне мастацкіх форм, што выкарыстоўвалі пісьменнікі Англіі, Германіі ці Францыі. Паэты рамантычна-этнаграфічнага перыяду заканамерна лічылі, што замежная “вопратка” будзе не да твару беларускай паэзіі, бо дух беларускага народа шмат у чым спецыфічны. Для яе неабходна зусім іншая форма, якая павінна гарманіраваць як з нацыянальным фальклорам, так і, што не менш важна, з традыцыямі літаратуры. Форма павінна быць узята непасрэдна з “самой натуры” (Ян Баршчэўскі). А.Рыпінскі разгледзеў родную песню ў супастаўленні з песняй братніх славянскіх народаў – палякаў, украінцаў, рускіх. І самае галоўнае, на аснове фальклорных твораў ён спрабуе зрабіць іх ператварэнне на мову польскую і напісаць уласныя творы паводле народных першаўзораў. Праўда, сам “паэт-фалькларыст не прадчуваў, не прадбачыў самастойнага развіцця беларускай літаратуры і шчыра імкнуўся падключыць вуснапаэтычную творчасць сваіх землякоў да сферы жыўлення польскага рамантызму народнасцю”[70].

Цікавай з’явай стаў зборнік фалькларысткі Е.П. “Народные белорусские песни”, (СПб, 1853), выдадзены ў адрозненне амаль ад усіх зборнікаў ХІХ ст. не лацінкай, а кірыліцай. Е.П. была захоплена незвычайным багаццем і прыгажосцю беларускіх народных песняў, называючы іх галоўным славесным багаццем беларусаў, самароднымі помнікамі славеснасці, якія жывуць неўміручым жыццём у вуснах простага народа. Яна адна з першых адзначыла глыбокую старажытнасць беларускай народнай песні і ролю апошняй ў штодзённым бытаванні беларуса. Даўшы свой пераклад беларускай народнай паэзіі на рускую мову, яна значна пашырыла далягляды роднай лірыкі і пазнаёмілі рускага чытача адметнасцямі псіхалагічнага бытавання братняга народа: “Песнямі беларускія жыхары вітаюць веснавое сонца, сустракаюць вясну-красну, першы веснавы дожджык і песнямі цешацца ў жніво. Песня – то вясёлая, то сумная, звязаная з важнейшымі момантамі жыцця простага народа, праводзіць яго да магілы і заканчваецца галашэннем над целам нябожчыка”[71]. Многія даследчыкі фальклору адзначылі наяўнасць у гэтым зборы цудоўных твораў па сваёй паэтычнай фігуры і абрадаваму зместу.

Шматлікія прадстаўнікі “беларускай школы” ў польскай рамантычнай паэзіі крэсаў перакладалі беларускія народныя песні або рабілі адпаведныя стылізацыі пад іх. Так, у трэцім томе калектыўнага трохтомніка “Паэзія трох братоў” (1837) адзін з братоў Гжымалоўскіх, Юльян, вылучыў асобны раздзел “Песні люду беларускага”, дзе надрукаваў адзінаццаць твораў 1835 года[72]. Гэта адметныя, самастойныя творы, аднак свядома стылізаваныя пад паэтыку народных першаўзораў. У першым жа томе Валер’ян захоплена прызнаецца ў любові не толькі да краявідаў роднай Дзвіны, але і беларускіх песняў:

Mił e mi piosnki Biał orusinek,

Mił y ton piosnek ż ał osny;

Spiewaj, dziewczynko, i w czas doż ynek,

I pod czas zimy i wiosny! [73]

На аснове шматлікіх народных песняў, якія друкаваў Юльян, Валер’ян напісаў паэму “Блаславенне”. Па сутнасці браты ставілі перад сабою надзвычай складаную задачу. Яны не толькі імкнуліся перастварыць беларускія першаўзоры тагачаснаю літаратурнаю мовай і тым самым увесці іх у літаратурную практыку, але і хацелі, адштурхоўваючыся ад велізарнай эстэтычнай і этычнай патэнцыі народнай песні, закласці фундамент новай славянскай літаратуры, зусім адметнай ад польскай, рускай і жамойцкай.

У зборніку “Паэзія” (Вільня, 1845) Гераніма Марцінкевіча таксама змешчаны восем арыгінальных “Перакладаў з беларускіх народных песень”, якія шмат у чым захавалі непаўторны водар паэзіі народных першаўзораў.

Вышэй мы згадвалі, што Т.Зан напісаў музыку да шэрагу твораў Яна Чачота. Сам жа прамяністы, як і ягоны сябра, у турме, прадчуванне раставання з блізкімі, каханай і Радзімай, выліў са свайго сэрца “Песню з турмы”. Ён у поўнай адпаведнасці з народнай традыцыяй марыць пра арліныя крылы, што дазволілі б узняцца ў неба і паляцець да каханай. Ён смуткуе па дзяўчыне, не можа ўявіць сваё жыццё без адзінай, але марыць толькі аб адным – можа некалі яна прыйдзе на яго магілу і згадае выключнае каханне:

Каб арліныя мне крылы,

Тут жа б я – хай згуба –






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.