Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






УЛАДЗІСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ






(1823 – 1862)

 

“Мы доўгі час называлі “вясковага лірніка” або польскім, або беларуска-польскім паэтам, унутрана, аднак, усведамляючы ва ўсім глыбока беларускі характар ягонай творчасці. Муза Ул.Сыракомлі, толькі па нацыянальнаму няшчасцю вымушаная пераважным чынам выступаць у польскамоўнай абалонцы, мела ўсе падставы называць сябе беларускай. Як адзначалі яшчэ сучаснікі, у яго паэзіі жыве не толькі беларускі дух, але глыбока нацыянальны, народны, уся фальклорна-этнічная аснова, увесь лад мовы, ідыёмы, сінтаксіс, сам тып мыслення паэта”

(А.Яскевіч).

 

Ziemio moja rodzona, Litwo moja ś wię ta,

Ż oltym piaskiem i drobną trawą przytrą ś nię ta!

Niepokaż ne na oko dzikie twe zacisze,

Nie tak jak u Auzoń có w i Helwetó w slysze…

У такой прыкладна мясцовасці, якая так не падобна да краявідаў Італіі, у маленькай палескай вёсачцы Смольгаў (цяпер Любаньскі раён) 29 верасня 1823 года нарадзіўся Людвік Уладзіслаў Кандратовіч, што стаўся вядомым у славянскім свеце як Уладзіслаў Сыракомля. Псеўданім з’явіўся ў выніку арганічнага спалучэння другога імені, дадзенага немаўляці ў касцёле, і прозвішча, што паходзіць ад старажытнага радавога герба.

Бацькі будучага паэта былі арандатарамі, таму даволі часта вымушана мянялі месца жыхарства, дзякуючы чаму маленькі Людвік з дзяцінства добра зведаў Палессе і іншыя абшары Беларусі. Некаторыя польскія даследчыкі лічаць, што і бяда, і бязмежная меланхолія, што праяўлялася нават ў краявідах нашай Бацькаўшчыны, уплывала на жыццё паэта ўжо з дзяцінства. Сам Смольгаў паэт наўрад ці запомніў, бо яму было толькі два гады, калі бацькі з’ехалі на суседнюю Случчыну. Але і там, і тут, як і ў іншых месцах, сям’я Кандратовічаў будзе жыць у вельмі падобных умовах. Нават хаты, дзе прайшло маленства, знешне нагадваюць адна адну (засталіся малюнкі амаль усіх), невыпадкова потым паэт створыць абагулены вобраз дамоўкі. Але найбольшае ўражанне на паэта зробяць убогія ваколіцы Палесся, якія назаўсёды застануцца ў ягонай памяці і потым увасобяцца ў мастацкія вобразы.

Талент будучага “Авідзія з Палесся” праявіўся даволі рана, прычым надзвычай рознабакова. Сам ён лічыў, што калі б яго з дзяцінства вучылі належным чынам, то стаў бы альбо вялікім вучоным, альбо вар’ятам. Ці не таму вучоба яму давалася вельмі лёгка, і ён заўсёды свабодна і бліскуча здаваў іспыты самых разнастайных узроўняў, ці то ў Наваградку, у тых славутых дамініканцаў, дзе некалі вучыліся Ян Чачот і Адам Міцкевіч, ці ў болей блізкім Нясвіжы. Бо ў 1841 годзе бацькі будучага паэта атрымалі чарговую арэнду – фальварак Залучча, які праз некалькі гадоў, пасля жаніцьбы Людвіка, стане для яго родным і адначасова страшэнным (але пра апошняе крыху ніжэй). Праўда, перад гэтым бацькі ўжо рабілі безпаспяховую спробу прывязаць сына да зямлі, але з таго нічога не атрымалася, бо хлопец за кніжкай забываў усё. Не вельмі ўдалай аказалася і яго чынавецкая служба ў Нясвіжы, куды ён схаваўся ад няшчаснага кахання да замужняй жанчыны (праз некаторы час тая хутка памерла ў маладым узросце і была пахаваная з маленькім сыночкам у адной труне). Не вельмі любіў ён і дзейнасць бюраліста (так зваліся чыноўнікі). Праўда, працаваў ён і жыў у былым палацы Радзівілаў, што не магло не паўплываць на ўражлівую натуру:

W murach, co pamę tają byt ś wietny, byt stary,

Ja wlokł em dni powszednie, biedny biuralista.

 

W starym blaszanym helmie chował em cygary,

A otrsą slszy sbutwiał e malowidł a z pył ó w,

 

Kiedy wiatr bił do okna, zastawiał em szpary

Obrazami Ostrogskich, Sapiehó w, Radziwił ł ó w!

Хаця ўжо Нясвіж быў далёка не той, са сталіцы вялікай дзяржавы ён ператварыўся ў звычайнае мястэчка, але якраз тут беларускі шляхцюк дакрануўся да гісторыі і вечнасці, што яму праз некаторы час дазволіць напісаць цыкл санетаў «Успаміны Нясвіжа», дзе і згадае славутых Радзівілаў, што «свае імёны то золатам, то крывёю ўпісалі ў памяць народа». Якраз тут і адбылося ягонае станаўленне як асобы, тут і пачаў пісаць свае першыя жартаўлівыя творы. Спрыяў гэтаму і той факт, што ў грамадстве адбываліся выразныя змены – прыйшоў час для славян, для здабыцця асветы, навукі, цывілізацыі. Праўда, з канца 1842 года яго пачынаюць адольваць і сумныя думкі, уласцівыя кожнаму маладому чалавеку, схільнаму да роздуму, і тым болей паэту з такім абвостраным светаўспрыманнем, якое меў Людвік Кандратовіч.

Solum michi sepulczhrum – застаецца толькі магіла. З’яўленне падобных настрояў магло быць першай праявай хваробы грудзей, сумна славутай немачы ўсіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стагоддзяў. Мінорны настрой быў выкліканы прадчуваннямі хваробы (ён нават гадаў са сваімі сёстрамі аб будучыні), а таксама сумненнямі ў вартасці пісьменніцкай дзейнасці і наогул чалавечага жыцця. Усё гэта скіроўвала да развагі пра вечныя праблемы, пра тое, што чакае кожнага за труною. Схільнасць да ўсяго незвычайнага, артадаксальнае рэлігійнае выхаванне ў сям’і і ў дамініканскай школе, узмацненне прадчування сваёй не вечнасці (гэтаму спрыяла і ўспышка дызентэрыі, што прывяла да многіх смерцяў у радзівілаўскім замку. На бягунку захварэла панад 50 асобаў, памёр і служка, што глядзеў за Людвікам. Была гадзіна трывогі, нават жаху і роспачы. – “Уяві сабе, тут звоняць, тут спявае ксёндз, тут рыхтуюць труну для другога, тут плачуць па трэцім сканаўшым, там увесь скрываўлены ляціць, зашпільваючы порткі”.) і прывялі да пастаянных разваг аб смерці і жыцці пасля яе. Дабавім уплыў ідэй Байрана і Вертэра. Невыпадкова, што з’яўляліся і такія думкі: “Усё гэта прыводзіць да вываду, што там за магілаю павінна быць вялікае шчасце. Вялікае мусіць быць шчасце, бо інакш чалавек не раз пашкадаваў бы, што мае несмяротную душу”. Але жыццё брала сваё Убачыўшы смерць зусім блізка, ён страціў увесь байранізм і пагарду жыццём, уцёк да бацькоў у Залучча, нават дрыжэў пры думцы аб заўчаснай смерці і быў удзячны небу, што выратавала яго, хоць і для далейшых пакутаў. Людвік Кандратовіч вяртаецца да паэзіі, якраз у гэты час фарміруюцца яго літаратурныя густы. Ці не ўпершыню пачынае лічыць, што песні гмінныя – гэта рапсоды, з якіх рука майстра можа зрабіць славянскую “Іліяду”, а Гамер у такой жа ступені рамантык, як і Міцкевіч, бо апяваў рэчы народныя паводле тагачасных уяўленняў, у духу тагачаснай веры.

Якраз у гэты час (16 красавіка 1844 года) узяў шлюб з шаснаццацігадовай Паўлінай Мітрашэўскай і адразу пасля вянчання маладое сужэнства пераехала ў Залучча, у чарговы раз развітаўшыся з юнацкімі марамі, спадзяваннямі, старажытнымі замкамі, вярнуўшыся да нелюбімай арандатарскай дзейнасці.

У гэтай прыгожай мясціне, размешчанай на месцы зліцця маленькай крынічнай Сулы і Нёмана, паэт правёў 8 гадоў, зведаўшы і першую літаратурную славу, і шчасце бацькоўства, і прызнанне па ўсёй Літве, і вялікую трагедыю жыцця – калі на працягу некалькіх месяцаў пахаваў трох дзетак-малалетак. 17 верасня 1852 года ён назаўсёды пакінуў фальварак, дзе зведаў трыумф літаратурнага дэбюту (“Паштальён”, 1844), дзе з’явіліся першыя сапраўдныя пейзажныя замалёўкі, жартаўліва-парадыйныя творы. Тут нарадзілася ягоная ўлюбёная форма “gawę da gminna”. Ля вытокаў апошняй стаялі балады А.Міцкевіча і Я.Чачота. У Сыракомля, шукаючы новую форму, простую і даступную нават не вельмі адукаванаму чытачу, значна ўзмацніў камунікатыўнасць гутаркі, зрабіў яе сродкам сувязі з шырокімі масамі. Калі ў ягоных папярэднікаў гутарка была больш польскай і шляхетнай, то ў Сыракомлі – народная і чалавечая. Варта дадаць, што паэзія Ул.Сыракомлі – не напісаная, а прамоўленая, натуральная, паўімправізаваная, вось чаму яе сімвал – ліра старца-песняра. Невыпадкова з гэтага часу ягоным псеўданімам становіцца “лірнік вясковы”, ды і ягоны лірычны герой далёка не рамантычная асоба. Улюбёная форма паэта значна празаізуецца, набывае рэалістычныя рысы (канкрэтнасць, ненадуманасць), але не ператвараецца цалкам у рэалістычны жанр, бо перашкаджае статыстычнасць вобразаў, скупасць дэталей, аднапланавасць карцін, псіхалагічная ненапоўненасць персанажаў. Уплывала і спецыфіка таленту Сыракомлі – лірыка ў першую чаргу. Ці не таму мастацкі метад лірніка вясковага не сфармуляваны да канца. У перыяд, калі рамантычныя тэндэнцыі сыходзілі з арэны, у творчых арыентацыях Ул.Сыракомлі спалучаліся рамантычныя элементы і схільнасць да рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, што сам аўтар імкнуўся сцвердзіць нават падзагалоўкамі (народная гутарка, гутарка з палескай традыцыі, гутарка з жыцця жабрака, шляхецкая гутарка). У Залуччы ён напісаў вершы “Вясковы лірнік”, “Заўчасна”, “Добрыя весці”, “Пра маю старую хатку”, “Гутарка пра бусла”, “Дабрародны Ян Дэмбарог”, “Хадыка”, пераклаў шматлікіх лацінскіх паэтаў, напісаў двухтомную “Гісторыю літаратуры Польшчы”.

30 гадоў пражыў Ул.Сыракомля на Беларусі і толькі бацькоўская трагедыя вымусіла яго пакінуць назаўсёды родны край: “Магіла на стаўбцоўскім могільніку …забрала маю самую светлую надзею на будучыню. Хто не быў бацькам, ніколі не марыў, не зразумее таго болю… Не ведаючы, дзе ўзяць сілы для таго, каб застацца сярод тых мясцін і ўспамінаў, я, кінуўшы жменю пяску на апошнюю дамавіну, вырашыў, як сапраўдны бадзяга, падацца адсюль, куды вочы глядзяць…” Спачатку ён трапіў у Вільню, але там доўга не затрымаўся. У красавіку 1853 года ён пераехаў у фальварак Барэйкаўшчына, што знаходзіўся па дарозе з Ашмян на Вільню. Друкуючы другую кнігу “Гутарак і дробных вершаў” (1854), ён адкрывае яе “Прысвячэннем літвінам народных гутарак”, дзе сцвярджаў, што ягоныя “вершы з-пад сякеры” найлепш зразумеюць простыя людзі з Віліі і Нёмна.Тут ён напісаў “Янка цвінтарнік”, “Ратай” -- да жаваранка”, “З уражанняў палескага падарожніка”, “Гуляй, душа”, “Далакоп”, “Ілюмінацыя”, “Пан Марка ў пекле”, “Піліп з канапель”.

Наогул, цяжка ў некалькіх радках перадаць, нават пералічыць усё тое, што зрабіў гэты няўрымслівы чалавек усяго за 39 гадоў жыцця. Бо акрамя лірычных твораў, гавэндаў, песняў, ён будзе пісаць публіцыстычныя творы, краязнаўчыя нарысы, рэцэнзіі, агляды, пераклады. Але самае галоўнае, што ўся ягоная дзейнасць звернута да Радзімы і з’яўляецца ягоным увасабленнем любові да Беларусі. Па сутнасці ён застанецца патрыётам Вялікага Княства Літоўскага і сам, як і ягоны вялікі папярэднік Адам Міцкевіч, заўсёды будзе адчуваць сябе літвінам. Так, даследуючы “Слова пра паход Ігаравы”, сцвярджае, што славуты Баян – ураджэнец Мінска. Не аднойчы згадае Скарыну, Буднага, вельмі высока будзе цаніць вартасці беларускай мовы. Невыпадкова са сваім вучнем і сакратаром В.Каратынскім збіраўся выдаць зборнік беларускамоўных твораў (рукапіс дагэтуль не знойдзены). Сапраўдным паэтам пакажа сябе ў гісторыка-краязнаўчых нарысах, дзе поруч са звесткамі з гісторыі, архітэктуры, мастацтва пакіне яркія паэтычныя замалёўкі.

Яскравай старонкай ягонага жыцця сталася каханне да замужняй жанчыны Гелены Маеўскай, жонкі вядомага краязнаўцы Адама Кіркора, найбольш вядомыя творы якога друкаваліся ў “Живописной России”. Гэта была надзвычай прыгожая жанчына, імпазантная, таленавітая акторка, душа літаратурнага салона. Якраз у гэтым салоне і пазнаёміўся малады яшчэ паэт (1854 год) з прыемнай ва ўсіх адносінах гаспадыняй. Нягледзячы на ўзаемнае палкае каханне, паэт і акторка не змаглі быць шчаслівымі. Гелена развялася з мужам і выехала за мяжу. Сыракомля не мог пакінуць жонку, якая не так даўно страціла трох дзяцей. Праўда, летам 1858 года паэт ездзіў на спатканне да каханай у Познань. Засталася легенда пра тое, што Маеўская, каб пабыць болей з каханым, у час спектакля наўмысна параніла сябе кінжалам. Пад уплывам пачуццяў з’явіцца паэма “Stella Fornarina”, прысвечаная каханню славутага мастака Рафаэля да сваёй натуршчыцы, для бенефіса каханай напіша п’есу “Соф’я, князёўна Слуцкая”. Паэт словам хоча абараніць каханую ад плётак і бруду зайздросных людзей, аднак быў вымушаны растацца з ёю назаўсёды.

Надломлены псіхічна і фізічна, паэт спрабаваў змагацца за свае ідэалы. За ўдзел у падрыхтоўцы да паўстання ён быў арыштаваны, амаль месяц з хворымі лёгкімі правёў у турме. 15 верасня 1862 года памёр. Хаваць яго выйшла амаль уся Вільня, а па сутнасці – уся Літва. Уплыў ягоны на станаўленне беларускай культуры цяжка пераацаніць.

Са спадчыны Ул.Сыракомлі вылучаецца некалькі асноўных раздзелаў:

Гавэнда (gawę da з польскага літаральна абазначае гутарка) – невялікі эпічны жанр польскай літаратуры перыяду рамантызму. Жанравыя формы даволі размытыя, што падразумевае стылістычна свабоднае, не скаванае жорсткай абмежаванасцю жанравых формаў выказванне думак. Генезіс гавэнды ў народных гутарках, дыдактычных, павучальных, займальных народных апавяданнях, а таксама ў шматлікіх баладах і апрацоўках народных паданняў, пра якія мы згадвалі вышэй і пачатак якім паклаў Адам Міцкевіч, што пакінуў свае згадкі пра жанр.

Зварот да падобнай формы ў спадчыне Уладзіслава Сыракомлі, самага славутага майстра гавэнды, абумоўлены шэрагам прычын. Ул. Кандратовіч-Сыракомля з традыцыі сямейнай і свайго кароткага школьнага выхавання ў асноўным заставаўся на пазіцыях ідэальнага сентыменталізму і класіцыстычнага рацыяналізму, а спазнанне ідэалаў рамантызму свайго стагоддзя зрабіў даволі выпадкова. Хаця сучаснікі лічылі паэта рамантыкам, рамантызм ягоны быў надзвычай адметным, як і наогул краёвы рамантызм у акрэсе паміж дзвюма паўстаннямі, у якім адбывалася станаўленне і эвалюцыя творчай манеры пісьменніка, у параўнанні з асновавызначальнймі прынцыпамі класічнага метаду ХІХ стагоддзя ва ўспрыняцці яго асноўных тэарэтыкаў і творцаў. Менавіта таму наш зямляк, нягледзечы на тое, падкрэслім яшчэ раз, што працаваў у перыяд дамінуючых тэндэнцый рамантызму, пераняў толькі некаторыя элементы рамантычнага ўспрыняцця свету і мастацтва, і толькі пэўныя спосабы паэтычнай інтэрапрытацыі рэчаіснасці, што найбольш яскрава адпавядалі ягонаму светапогляду. Застаючыся на пазіцыях рамантычнай тыпізацыі, ён адначасова не імкнуўся да адлюстравання канфліктаў выключных, якія маюць асаблівае значэнне для чалавека і грамадства, удзяляючы асноўную ўвагу звычайным, падчас нават прыземленым з пункту гледжання рамантычнай эстэтыкі з’явам і падзеям. Трымаючыся дакладных рэалій існуючага свету, Ул.Сыракомля цалкам заставаўся ў коле ўяўленняў сваёй сацыяльнай сферы, прытрымліваючыся вернасці памкненням і патрэбам свайго часу. Гэта ў значнай ступені дапамагала ствараць уласную традыцыю, у якой маглі спалучыцца слынныя гістарычныя падзеі з жыцця Польшчы і Літвы з найбольш яскравымі ўзорамі фальклору шляхты і простага люду. Зварот да мінулага не толькі не адзначаў традыцыйных для рамантыкаў уцёкаў ад праблем сучаснасці, але, наадварот, дапамагаў паяднаць прыклады са старажытнасці з актуаліямі сённяшняга дня. Гэтым і тлумачыцца спалучэнне ў ягонай спадчыне рамантычных і выразна рэалістычных элементаў.

Менавіта таму, відаць, ён і звяртаецца да згаданага жанру гавэнды, а не той жа балады (вершаванай ці празаічнай), надзвычай папулярнай у спадчыне польска-беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў нашага краю. Як і рамантычная балада, гавэнда вельмі часта заснавана на народных першакрыніцах. Аднак падыход паэтаў да фальклорнага першаўзору кардынальна адрозны – калі першае арыентуецца на фантастычнае, выключнае, незвычайнае, іррацыянальнае, то гавэнда імкнецца да максімальнай рэальнасці, сцвярджэння верагоднасці падзеі і дзеяння, адмаўляючы ўсялякую метафізічную тайну бытавання.

Мажліва тут крыюцца і пэўныя прычыны, звязаныя як з літаратурна-эстэтычнымі арыентацыямі паэта, так і адметнасцямі ягонага ўнутранага свету і выхавання, а таксама станам здароўя. Як згадвае сам паэт у сваім інтымным дзённіку, ён быў першым у бацькоў, а таму яго вельмі песцілі і ці не з гэтых пяшчотаў меў мяккі характар, не мог пераносіць вялікіх выпрабаванняў, меў мала фізічных і душэўных сілаў, так патрэбных мужчыне, каб не быць пантофляй. Бацькі Уладзіслава былі арандатарамі, ціхімі, сціплымі людзьмі, не маглі яны крыўдзіць сялянства, ад якога не адрозніваліся ні скарбам, ні ладам жыцця, ні нават паставай. Пан Аляксандр Кандратовіч быў невысокім і шчуплым чалавекам, такім быў і ягоны сын, з дзяцінства слабы і хваравіты. Ці не таму ў ім і развілася незвычайная ўражлівасць, сардэчнасць і суперажыванне з усім тым, што патрабуе клопату і апекі з-за сваёй слабасці і нямогласці. “Гэтае пачуццё памнажала ў хлопцу рэлігійные выхаванне ў хаце, адчуваная на кожным кроку крыўда і сацыяльнае прыніжэнне, а канчаткова ўзмацнялі пазнанне акаляючага свету, краіны выключна пакрыўджанай, якой было ў той час Палессе”[140].

Менавіта ў саракавыя гады будучы паэт звяртаецца да сапраўднай літаратуры, скіроўвае ўвагу на фальклор, фарміруе ўласныя літаратурныя густы, сцвярджаючы, што песні гмінныя – гэта рапсоды, з якіх рука майстра можа стварыць славянскую “Іліяду”; а Гамер у такой жа ступені рамантык, як і А.Міцкевіч, бо апяваў рэчы народныя паводле тагачасных уяўленняў, у духу тагачаснай веры. Якраз у гэты час і з’яўляецца ягоная першая друкаваная гавэнда гмінная “Паштальён”.

Вінцэсь Каратынскі сведчыў, што твор заснаваны на рэальным выпадку, які адбыўся ў ваколіцах блізкага Міра. Як быццам у местачковай карчме паэт сустракае няшчаснага хлопца, які апавядае аб сваёй трагедыі. Некалі ён быў маладым, зухаватым паштальёнам, меў бесклапотнае жыццё і моцна любіў дзяўчыну з вёсачкі, што ляжала праз мілю ад мястэчка. Але аднойчы здарылася неверагоднае. У зімовую поўнач, калі на дварэ страшэнны мароз, завеі і сумёты на дарозе, яму загадваюць даставіць эстафету. У момант схапіўшы пакет, люльку, паштальён ускочыў на каня і паляцеў насустрач завірусе. Імгненна прамільгнулі два верставыя слупы, а калі пад’язджаў да трэцяга, то пачуў голас, які праз слёзы прасіў аб дапамозе. Імгнула думка збочыць з дарогі і дапамагчы няшчаснаму падарожніку, але нехта шапнуў: “А tobie ż co po tym? Ej, lepiej godzinkę zyskawzy na czasie, Odwiedzic twą dziewę z powrotem”[141]. Аднак калі ён вярнуўся назад, то ўбачыў на дарозе цела нежывой жанчыны, у якой пазнаў сваю каханую... Фінал твора лепей працытаваць са славутай рускай народнай песні “Ямщик”, якая ў перакладзе Л.Трэфалева стала адным з самых любімых твораў братняга народа:

Под снегом то, братья, лежала она

Закрылися карие очи…

Налейте, налейте скорее вина!

Рассказывать нет больше мочи.[142]

Гісторыя з’яўлення і структура “Паштальёна” выразна паказалі сутнасць творчых пошукаў аўтара. Так, Ул.Сыракомля, свядома выбіраючы форму народнай гавэнды, надаў ёй уласны, індывідуальны характар, выразны грамадзянскі пачатак, высакародную аснову, прыдаў шляхетнасць папулярнай народнай форме, у нечым паўтараючы на новай аснове подзвіг старэйшага майстра, вялікага славянскага рамантыка Адама Міцкевіча. Праўда, майстар слова, нягледзечы на тое, што ягоныя балады былі ля вытокаў гавэнды, лічыў апошнюю бесклапотнай гутаркай, пустой гаворкай. Міцкевічава балада бярэ за аснову мастацкага апрацавання казачныя здарэнні, якія аўтар “Паштальёна” (а ён як чыноўнік добра ведаў рускую мову) называе сказками. У Людвіка Кандратовіча тэмай гавэнды заўсёды становіцца нейкая аўтэнтычная падзея або ўсе прыкметы аўтэнтычнасці традыцыі народнага падання. Звычайна структуру гавэнд можна ўявіць наступным чынам: пасярод збору дзеля забавы людзей паэт бачыць аднаго з іх, якому ніяк не перадаецца агульны настрой весялосці. Прыкладваюцца вялікія намаганні, каб чалавек распавёў прычыну сваёй сумоты. Апавяданне гэтае і становіцца асноўным зместам твора, якое аўтар узбагачае аўтарскай мараллю, выразнай дыдактычнай думкай, хаця здараецца, што квінтэсэнцыю твора выкладае сам герой. Ул.Сыракомля свае шматлікія творы свядома стылізаваў пад народныя. Звычаі, маральныя прынцыпы, рэаліі сельскага жыцця прадстаўлены і ў гавэндах, якія аўтар называе шляхецкімі (напрыклад, “Кавалак хлеба”). Патрыярхальная вёска Сыракомлі ёсць увасабленне ўсіх вартасцей народа. У яго гавэндах адлюстравана не столькі рэчаіснасць з яе праблемамі, колькі традыцыйная мараль, звычаі, уяўленні гміны. Народнасць для Сыракомлі не звязана з радыкальнымі поглядамі, хутчэй за ўсё гэта літаратурнае, “баладнае” ўяўленне аб канфліктах, што здараюцца ў свеце, барацьбе дабра і зла. Усё гэта характэрна для шэрагу гавэнд, заснаваных на прымаўках і прыказках (“Фрагмент аб Піліпе з канапель”). Паэт успрымаў прымаўку як вобразную характарыстыку непрадуманых дзеянняў, а таму ўчынкі яго героя-дэмакрата незвычайны для таго грамадства, у якім ён жыве і дзейнічае.

Невыпадкова, што і “Паштальён”, і балада А.Міцкевіча “Пані Твардоўская” пачынаюцца амаль аднолькава – з каларытных сцэнаў у карчме. Аднак потым на першы план выходзяць зусім іншыя намеры аўтараў – Міцкевіч у сваёй баладзе імкнецца прыдаць тыповыя рысы народнага характару, а Сыракомля застаецца са сваім героем, ягоная ацэнка вынікае з уяўленняў народных, ці не таму мараль у яго амаль заўсёды дыдактычная. Характэрна, што падобная форма застанецца вызначальнай для гэвэнды ў цэлым як літаратурнага жанру, у структуры якой варта вылучыць некаторыя абавязковыя элементы. Так, заўсёды прысутнічае зачын або інтрадукцыя, дзе апавядальнік пасля пэўных просьбаў просіць увагі або хоча ўсіх пераканаць у верагоднасці свайго будучага апавядання. Так, у “Высакародным Яне Дэмбарогу” Ул.Сыракомля як быццам уручае твор “Oto ż podanie z jednej litewskiej krainy Skł adam dzisiaj w twe rę ce, czytelniku mił y” і паведамляе пра ягоны будучы змест:

O rotmistrzu pancernym i jego mogile.

I jak się upiorem bł okal przez lat tyle,

O starym Deborogow z Brochwicami sporze,

I o zgodzie serdecznej, o definatorze.

Даволі часта ва ўступе аўтар выкладае свае маральна-этычныя погляды, апавядае пра эпоху, у якой будзе адбывацца дзеянне, або апісвае ўмовы, у якіх пачнецца гаворка. Часцей за ўсё людзі збіраюцца ў прадчуванні нязвыклай падзеі ў карчме, ля вогнішча, на вячорках. Тым самым ужо нават знешне гавэнда стылізуецца пад свайго папярэдніка – вуснае народнае апавяданне. Менавіта перайманне паэтыкі апошняга ў многім прадвызначае спецыфіку жанра, стылізацыю вобразна – выяўленчых сродкаў. Аўтары гавэнд, перш за ўсё гмінных, народных, у адрозненне ад шляхецкіх, бачаць перад сабой своеасаблівага чытача – хутчэй за ўсё не вельмі адукаванага, мала знаёмага з высокай літаратурай, які надзвычай абвострана ўспрымае самыя незвычайныя падзеі і сочыць за ўчынкамі ўсё сказанае:

A dobrzy ludzie zbioro sie gromadnie

Posluchaę pieś ni, westchnoc po kryjomu.

Agdy sie, sluchacz rozczuli, rozmarzy,

O! wtenczas dobre zniwo dla piesniarzy.

Чытач становіцца сведкам і ў той жа час ацэньвае самую гісторыю. Менавіта таму творы, як і народныя першаўзоры, пазбаўлены шматлікіх паэтычных упрыгожванняў. Так, у народным апавяданні даволі мала метафар і іншых упрыгожванняў. Менавіта таму іх мала і ў гавэндзе, а на першае месца выходзяць самыя разнастайныя паўторы і параўнанні. Мова твораў звычайна нескладаная, пазбаўленая кідкіх дыяментаў. У некаторых выпадках аўтар свядома парушае арганічную плынь апавядання, адыходзіць ад тэмы, збіваецца, стварае ўражанне, што апавядальнік забываецца, пра што ён баяў, хітра заяўляе, што ягоная гісторыя нічога не варта. Даволі часта апавядальнік паўстае асобай саліднага ўзросту, таму просіць спагады: “At, zwyczajnie, stary cztowiek, Wybаczcie”. Завяршаецца гавэнда звычайна эпілогам або пытаннем да ўяўных слухачоў ці канкрэтнага чалавека. Вельмі часта аўтар спадзяецца на іх рэакцыю, але калі не дачакаўся, то сам называе маральныя вывады.

Форма гавэнды адпавядала спецыфіцы паэтычнага дару паэта. “Аўтар быў майстрам апавядання (narracji, повествования), якое не вельмі тыповае для паэтычнай аповесці, што характарызуецца ўласнымі скаротамі, метафарамі. Асновай гэтых твораў з’яўляецца проза, якой аўтар толькі надаваў рыфмы. А рабіў гэта з майстэрствам і вялікім веданнем справы, бо рыфмаў тут як быццам не відаць, яны не навязлівыя і дазваляюць забыць пра сябе, і ствараецца ўражанне, што чытаем па просту навелу, пабудаваную lege artis, з эфектамі, раскладзенымі паводле напружання і патрэб, абавязковых у прозе. Гэта зусім не значыць, што ў аснове гэтай тэхнікі не было паэзіі. Наадварот, была, але ў якасці нетрадыцыйнай, гэта значыць, не як нешта выключнае, але як praż is naturalna, так звычайнай, што на яе не звяртаюць увагі”[143], -- так падкрэслівае Ю.Рагазінскі адметнасць творчай манеры У.Сыракомлі. І далей ён сцвярджаў, што ў першай частцы гавэнды “Кавалак хлеба” паэт не толькі звяртаецца да сваіх братоў, але і выказвае сваё паэтычнае крэда, падкрэсліваючы, што паэт павінен “sł uchać, jak serce waszych braci puka”, ён закліканы чэсна і свята расказаць аб ззянні кожнай краскі, “аб кожным руху маленькага атама, як бы ў мікраскоп разглядаючы і слязу і сарваную ў літоўскім полі кветачку”. Гэта нагадвае так званую фламадскасць, цікавасць да самых маленькіх дробязяў, за якія змагаўся Ю.Крашэўскі.

Падчас ва ўступе да гавэнды аўтар даносіць да чытача гістарычны фон падзей (“Старыя вароты”). Зрэдку ўступ з’яўляецца просьбай аб апавяданні або зваротам да пасіўнага слухача. Так, у некаторых гавэндах Сыракомлі (“Аб Заблоцкім і мыле”, “Пан Марэк у пекле”) прысутнічае нейкі пан Якуб, пасіўны слухач, да якога не раз звяртаецца апавядальнік. Гэты традыцыйны зачын характэрны як для вершаваных, так і для празаічных гавэнд. Месца дзеяння адыгрывае пэўную кампазіцыйную ролю. Апавядальнік і слухачы збіраюцца па нядзелях альбо дома, альбо на кірмашы, альбо ў карчме. Мова апавядання простая, у ёй, як звычай, адсутнічаюць паэтычныя прыёмы. Цэнтральную частку гавэнды складае апавяданне аб пэўнай падзеі, займальная або павучальная гісторыя, анекдот. Мажлівы пэўны збой у выкладзе, забыўлівасць апавядальніка, згадкі аб недасканаласці апавядання – усё гэта натуральныя асаблівасці гавэнды, лёгкай бяседы.

У шляхецкай гавэндзе гаворка часцей за ўсё ідзе аб паходжанні героя, яго маладых гадах, якія згадваюцца як самыя цудоўныя ў жыцці, як страчаны рай, залаты век, яшчэ не закрануты праказай новых часоў. Часцей за ўсё асноўнай формай апавядання быў успамін. А героем быў не жывы, узяты з рэальнасці персанаж, а нейкі шляхціц наогул, якога можна лічыць рэліктам мінулага, помнікам апошняму. Стэрэатып сармата як бы ўвасабляў ў сабе спосаб мыслення, адметнасці паводзін, звычаяў усяго саслоўя. Такі шляхціц ненавідзіць усё сучаснае, моднае, замежнае, з недаверам адносіцца да друкаванага слова, да ўсіх тых, хто хоча памяняць старадаўнія норавы і звычаі. Словам, гэта кансерватар у добрым значэнні слова. Ідэалізацыя мінулага ў гавэндзе мае элемент паэтызацыі. З ім звязана сентыментальнае пачуццё, меланхолія, што і складае эмацыянальную аснову гавэнды.

Пачуццёвасць, смутак, меланхолія, шчырасць уласцівы жанру, які мае шмат агульнага з раннерамантычнай формай эмацыянальнасці, бо яшчэ блізкія традыцыі сентаменталізму з яго пачуццёвасцю, уздыхамі і слязамі.

Для гавэндаў Сыракомлі найбольш уласцівы адзінаццаціскладовік і трынаццаціскладовік. У яго незвычайная лёгкасць версіфікацыі. Ён пісаў хутка, без шліфоўкі і папраўкі аддаваў свае творы ў друк. Гэта быў тыповы гавэндовы верш, плаўны, лёгкі, з простымі нескладанымі рыфмамі. Сыракомля – паэт сэрца.

Генезіс жанра гавэнды выходзіць да вуснага апавядання. Перайманне вуснай формы ў многім вызначае спецыфіку жанра, стылізацыю мовы, сціпласць паэтычных сродкаў. Найбольш папулярныя паэтычныя сродкі – паўторы і параўнанні, памяншальныя формы. Апісваючы родныя мясціны, выкарыстоўваючы тапаграфічныя рэаліі, апавядальнік як бы атаясамліваецца са слухачом. Апісанне земляробчай працы, разнастайных святаў, штодзённых заняткаў стварае атмасферу сапраўднай дамавітасці.

Жанр гавэнды блізкі да думы і балады. Як і дума, гавэнда звяртаецца да гістарычнай тэмы. Як і балада, даволі часта засноўваецца на народных першавытоках. Але калі ў баладзе шмат элементаў таямнічага і незвычайнага, іррацыянальнага, то для гавэнды характэрна памкненне сцвярджаць рэальнасць падзей.

У многіх выпадках апавяданне ад першай асобы мае характар імправізацыі. Гэта надзвычай спрыяла творчым арыентацыям Уладзіслава Сыракомлі, які меў талент, як і Адам Міцкевіч, імправізатара. Паэт мог напісаць за раз вялікую колькасць радкоў, прычым амаль не правячы іх потым. “Калі хто-небудзь рыфмаваў так багата і на так разнастайныя тэмы, як рабіў гэта Сыракомля, мова паэтычная можа стаць у яго нечым накшталт другой мовы прыроджанай, ужыванай штодзень, у кожнай жыццёвай сітуацыі”[144], -- сцвярджае Ю.Рагазінскі. У гэтым ён блізкі невядомым народным спевакам. Невыпадкова праграмнай сталася ідылія паэта “Лірнік вясковы”, дзе ён ухваліў подзвіг народнага песняра, што са сваім музычным інструментам, зробленым з чароўнага, чарадзейнага дрэва, вандруе па роднай краіне. Ліра – небяспечная рэч, бо кожны, хто дакрануўся да яе, трапляе назаўсёды ў палон яе гукаў і песняў і памрэ, пеючы на ліры. І хаця людзям здаецца, што вельмі лёгкая работа – граць і спяваць – але лірнік – чалавек, апантаны трывогамі і радасцямі людства, і, нягледзечы на ўсе выпрабаванні, ён праспявае народу песню ягонага жыцця і хвалы. Ці не таму і гутарка Сыракомлі станавілася падобнай на спеў Лірніка, бо гэта паэзія не напісаная, а выказаная, натуральная, якая вынікае без усялякіх высілкаў, як льецца гаворка ва ўвішнага чалавека, адаронага талентам.

Паэт лічыў, што лірнік вясковы павінен выканаць тую задачу, якую зрабілі шатландскія барды або гусляры запарожскага казацтва для сваіх краін. Гэта значыць апяваць нашы крыжы, курганы і магілы ад легендарнага Міндоўга да цяперашніх дзён. Вось чаму даволі часта ў гавэндах Ул.Сыракомлі на пачатку з’яўляецца спявак, лірнік, а ўжо потым апавядае гавэндзяж. Гэта дапамагала яму стварыць атмасферу ідэалізацыі слаўнага мінулага, увасабленнем якога і станавіўся гусляр, бандурыст, спявак. Падобны прыём ствараў адпаведны настрой усяму твору. Выключная сентыменталізацыя, меланхалічнае пачуццё супроцьпастаўлялі мінулае і сучаснае. Сімпатыі аўтара цалкам на баку першага, бо ў цяперашнім быцці бачыцца шмат адмоўнага, якое паэт прыняць не можа.

Патрэбна адзначыць і глыбокі дэмакратызм Уладзіслава Сыракомлі. Нягледзечы на тое, што ў ягонай спадчыне сустракаюцца і шляхецкія гавэнды, усё ж адрасат іхні ў першую чаргу прадстаўнік ніжэйшых сацыяльных слаёў. Тэматычна “лірнік вясковы” сцвердзіў сябе як песняр слаўнага мінулага Беларусі і яе трагедыйнага бытавання ў сучасных паэту варунках.

Невыпадкова, што ў “Прысвячэнні літвінам народных гутарак”, якім адкрывалася кніга “Гутарак і дробных вершаў”(1854) паэт сцвярджае, што ягоная песня ў першую чаргу прысвечана бедакам:

 

Сэрца, жыццё я аддаць гатовы,

Пяю табе, мой народ шарачковы,

Толькі з табой спадзяванні злучаю,

Смутак і радасць, хвіліны адчаю.

Подых палёў тваіх лашчыць аблічча,

Песні я ў птаства твайго пазычу.

Моваю сэрца хай думы бруяцца,

Музыкай жніва, касцоваю працай.

Хай пад страхою жабрацкай хаціны

Верш прачытаюць браты-літвіны,

Калі адчыюць брата ў паэце,

Значыць, не марна жыў я на свеце.[145]

Найбольш славутымі з гавэндаў Уладзіслава Сыракомлі сталіся, акрамя “Паштальёна”, “Высакародны Ян Дэмбарог”, “Хадыка”, “Лялька”, “Ілюмінацыя”, “Янка Цвінтарнік”, “Чысты чацвер”, “Кавалак хлеба”, “Жабрак-фундатар”, “Аб Заблоцкім і мыле” і інш. Большасць з гэтых твораў напісана на Беларусі або звязана з беларускімі рэаліямі. Вышэй мы згадвалі, што жыццё сям’і Кандратовічаў, сціплых арандатараў-вандроўнікаў, было не вельмі заможным і шчаслівым. Згадаем успаміны сакратара Уладзіслава Сыракомлі, будучага паэта Вінцэнта Каратыньскага: “Залучча… было невялікім фальваркам, да якога належала не болей 10 дамоў прыгонных сялян, млынок на рэчцы Ячона, карчма і перавоз паромам на Нёмане. За кавалак пясчанага грунту, за выкарыстанне лесу, за млын, карчму, перавоз і лоўлю рыбы на Нёмане трэба было плаціць каля 3000 злотых.

Фальварак выглядаў на паляне сярод лясоў і зарасляў зусім непрэзентабельным. Стары, спарахнелы гнілы домік, які ледзьве трымаўся на нагах, быў рэзідэнцыяй паноў-арандатараў. Велізарная старая стадола, з усіх бакоў падпёртая, ніколі не запаўнялася дастаткова збожжам і сенам, старая, так званая “пякарня”, гэта дом для слуг; старая стайня і абора, стары лямус, стары плот і старыя вароты: гэта цэлы інвентар фальварку. Не толькі агароду, але нават адзінага дрэўка ў цэлай сядзібе не было, бо арандатарам на кароткі тэрмін нават да галавы не прыходзіла працаваць для наступнікаў”.[146] І ў далейшым праблема грошай будзе заўсёды актуальнай для пісьменніка. Скаргі на долю мы прачытаем у дзённіку перыяду Залучча, і Барэйкаўшчыны, і самой Вільні. Ці не таму і ў шматлікіх сваіх гавэндах ён застанецца выразна сацыяльным, нягледзечы на жорсткія пратэсты тагачаснай афіцыйнай крытыкі. Звернем увагу на сацыяльную тэматыку і мы, хаця цяпер падобная праблематыка ўжо не вельмі модная і на дадзеным этапе.

Так, галоўны герой гавэндаў Ул.Сыракомлі часцей за ўсё выхадзец з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Гэта жабрак, цясляр, прыгонны, асочнік, араты, доля кожнага з якіх выключна трагічная. Так, хлопец з гутаркі “Янка Цвінтарнік” (1856) з маладых гадоў вымушаны быў блукаць па свеце і вярнуўся ў родную вёсачку толькі ў старасці. Ніхто ўжо яго не пазнае, нікому ён не патрэбен, вось чаму ён становіцца сваім на могілках (cmentarz па-польску), дзе ягонымі суразмоўцамі становяцца цепі памерлых, заглушае згрызоты душы і сумлення гарэлкай і ўрэшце рэшт памірае.

У гэты час аўтар стварае цэлы цыкл гавэндаў, прысвечаных паўперызацыі краю. Ды, па сутнасці, і сам славуты “Паштальён” не аднойчы перапрацоўваўся аўтарам. Як лічыць Ф.Фарнальчык, у апошняй рэдакцыі, апублікаванай Вінцэнтам Каратынскім, твор застаўся пазбаўленым класавага абгрунтавання ўчынку паштальёна, які не кінуўся ратаваць ахвяру. У тое рашаючае імгненне, калі ў ягонай свядомасці змагаліся дзве думкі – затрымаць каня ці паспяшацца да вызначанай маршрутам мэты – першапачатковая рэдакцыя згадвала іншыя матывацыі ўчынку няшчаснага: страх перад батугамі; якія б пасыпаліся на спіну вазніцы, калі б ён спазніўся з эстафетай. “Змена гэта істотная. Ці не зрабіў яе Кандратовіч сам, пад уплывам крытыкі знаёмых, ці інспіраваў у гэтым выпадку цэнзар, не вядома. Цэнзура царская аскальпавала насамрэч не адзін верш Людвіка Кандратовіча-Сыракомлі, у гэтым жа выпадку не яна патрабавала змены, бо ў лісце ў наступным годзе да Антона Пяткевіча прызнаваўся, што з цэнзурай яшчэ не меў дачынення: “Хаця колькі маіх артыкулаў – пісаў – бачыў друкаванымі, не клапаціўся пра цэнзуру, бо меркаваў, што займацца тым павінен выдавец або рэдактар”.[147]

Адзначаны перыяд быў надзвычай страшэнным на Беларусі. Новы, 1846 год, вылучаўся моцнымі марозамі, а потым два гады панаваў голад. Пісьменнік у прыватных лістах будзе згадваць пра нечуваныя кошты на зерне, з-за чаго бедны люд зусім забыў смак жытняга хлеба і ад бяскорміцы штодня памірае. Напаўзала эпідэмія халеры. Ды і само становішча Ул.Сыракомлі не вылучалася моцай. Нават ягоны дамок не заўсёды мог уратаваць ад дажджу, ветру і холаду, хаця паэт і прысвяціў яму шчырыя радкі:

Stary domek w ziemie gnie sie,

Krzywe sciany, a na strzesie

Mоhem zakwitly juz dranice,

Widać niebo z drugiej strony

Szczerbinami miedzy dranic:

To moj domek pochylony,

Lecz nie oddalbym go za nic.

Жывучы на вёсцы, паэт не траціў мажлівасці спазнаваць знутры праблемы вяскоўцаў, бо гэтыя праблемы займалі у той час дамінуючае становішча ва ўсіх дыскусіях па грамадска-эканамічных тэмах. Ці не таму цыкл гавэндаў і з’яўляўся мастацкім адказам на некаторыя з іх. Так, ужо ў “Нявіннай душацы”, папярэдніцы славутай “Лялькі”, ён выводзіць на першы план антышляхетныя настроі, свядома стылізуючы форму калыханкі і пашыраючы яе сатырычны пачатак:

Bo coz ci do tego,

Ze gdzies tam lzy biega?

Ze nedzarz w lachmanach sie tuli?

Od cudzej zlej doli

Serduszko nie boli,

Luli, niewiniatro, luli!

 

O pierwszej godzinie

Obiadek nie minie,

Przed obiadkiem stukniemy woduli,

I znowu na loze

Twa glowke poloze,

Luli, niewiniatko, luli!

Не менш выразна загучалі падобныя матывы ў сатырычнай гавэндзе з жабрачага жыцця “Аб славе боскай і славе каралеўскай”, прысвечанай далейшаму збядненню тагачаснага грамадства. Шэраг гэтых твораў было разлічана для зборніка “Dziadek Koś ć ielny”, у якім аўтар хацеў прадставіць сярэдні клас ліцвінаў з іх мовай і розумам, а сам часопіс адлюстроўваў бы край, у якім ён нарадзіўся. Бо гэты край вельмі хутка змяняўся: замест прыгожых лясоў, шырокіх палёў, звыклых традыцый прыходзіла эпоха жалеза, пары, капіталізацыі. Зыходзілі назаўсёды, як Атлантыда патрыярхальнасці ў паэме А.Міцкевіча “Пан Тадэуш”, старыя звычаі, абрады, гульні і забавы, што так цешылі душу чалавека. У гавэндзе з самім сабою “Бывала” ён згадвае традыцыйнае катанне на санях на масленіцу (Kulig) са званочкамі, крыкам, стрэламі і сумуе, што гэта ўжо ніколі не вернецца:

...Lubilem to niegdys… o, Boze moj, Boze!

Dlaczegoz, gdy reke na sercu poloze,

Tak bije mi tetno, tak ł zy z oczu biega? …

O! gdyby choc dzionek wesela dawnego –

Ej, hulalbym, hulał! … Daremna podnieto!

Juz nie to u ludzi I w sercu juz nie to!

Juz kulig na Litwie nudoty nie zgluszy,

Juz sanki I dzwonki nie starcza dla duszy.

Уладзіслаў Сыракомля заўсёды быў перакананы, што паэзія, літаратура павінны былі садзейнічаць адраджэнню народнай свядомасці, падтрымліваць ягоныя вызначальныя маральныя прынцыпы, якія могуць заставацца жыццяздольнымі толькі дзякуючы шчырай веры ў Бога. І сам ён імкнуўся заўсёды адпавядаць падобным ідэалам. Згадаем, І.Крашэўскі лічыў, што паэт да канца жыцця мусіцъ быць тым, чым яго Бог стварыў: дзіцёнкам, што спявае, марыць і не дадумвае той слабасці, якая нараджае фальш. Сто разоў расчараваны, трапляў на вудачку так наіўна, як рыбіна, якая толькі што праглынуты зазубец у сабе носіць. Яго кожны шып калоў смяртэльна.

Уладзіслаў Сыракомля ніколі не ствараў для сябе ганаровае месца ў іерархіі паэтаў, не марыў аб славе і гонары. Ён належыў да тых лірыкаў, якія, як ні дзіўна, вельмі мала ўвагі ўдзялялі свайму “я”, сваім перажыванням. Увесь талент ён прысвяціў людзям зняважаным і пакрыўджаным, а іх пачуцці і перажыванні лічыў сваімі. Менавіта таму ён не заўсёды быў зразумелы эстэтам ад літаратуры, магчыма не вельмі надасца прывабным і некаторым чытачам нашага часу, калі ўжо не вельмі “моднай” становіцца сацыяльная праблематыка.

Аднак без усяго гэтага Людвік Кандратовіч ніколі не быў бы Уладзіславам Сыракомлем. Вось чаму са шматлікіх паданняў пра слаўных князёў Радзівілаў і іх сталіцу Нясвіж для сваёй народнай гутаркі “Ілюмінацыя. Успамін пра дождж” ён выбірае не чарговыя прыгоды неўтаймаваных каралёў Літвы, а рэальную трагедыю маленькага чалавечка, якая і адбывалася ў дні святкавання князевых анёлаў. Трэцяга ці чацвёртага лістапада, на святога Кароля, ля кожнай хаты ці дамочка нясвіжскага павінна была гарэць паходня. Ілюмінацыя палаца, фейерверк у небе і агеньчыкі ля дамовак павінны былі стварыць атмасферу ўсеагульнага свята. Толькі ля хаты няшчаснай жанчыны, муж якой паехаў у Слуцак, ніяк не загараўся каганец, бо яна затульвала маленькага сыночка Антона, што захварэў воспай. У гэты час служка з ратушы, выконваючы загад бурмістра, выбівае шкло ў вакне. Дзіцятка мерзне ад восеньскага холаду, крычыць са страху, бо разам з сіверам у хату ўваходзіць смерць, а пакутніца-маці разрываецца паміж паходняй і крыкам Антосіка. Калі ж князю пачалі крычаць віваты – у халоднай выстыглай хаціне ляжаў нежывенькі сыночак. У наступныя дні шляхта балявала, а няшчасная маці ішла за дзіцячаю труною. І цяпер старая кабета, што апавядала пра сваю трагедыю, не можа забыць васковыя ручаняты Антосіка і ягоны тварык, скасцянелы ў крыку, хаця яна матэрыяльна тут, але ў думках назаўсёды засталася ў мінуўшчыне. І гэтая гісторыя, апавяданая маці, прымушае паэта выцерці нечаканую слязу спагады, і яна маляўніча прадстае перад аўтарам асабліва ў часы, калі хмурнеюць нябёсы, калі цяжка зразумець, што коціцца па твары – кропля дажджу ці сляза. Сляза спачування долі чалавечай. І хто вінаваты ў гэтай зямной несправядлівасці? Але хто дасць адказ. Як і таму герою з народнай гутаркі “Непісьменны”, які нават таямніцу пісанага слова не спасцігнуў. А можа прычына ў людской зайздрасці, у саслоўнай нянавісці, у недасканаласці натуры чалавечай. Як у старажаўнерскай гутарцы “Гетман польны”, дзе апавядаецца пра здзекі шляхты над простым людам, а ў гэты час татары паляць двор гетмана. Або ў гавэндзе з Наднёманскіх палёў “Акраец хлеба”, дзе сумленны, чэсны і душэўны пан Лагода саступае нахабнаму Забору: “Рамантычная школа да 1830 года неаднойчы звярталася да вясковага люду як да прадмета паэзіі, але нікому, не выключаючы нават найбольш знаёмага з сэрцам люду аўтара “Веслава”, не ўдалося так дакладна яго намаляваць, як мы бачым у першых ужо друкаваных творах Кандратовіча, у “Паштальёне” і “Хадыцы”, як, далей, у “Пахаванні аратага” і “Лірніку вясковым”, у “Жмені пшаніцы” і “Непісьменным”.[148] Праўда, змрочны настрой гавэнды ў пэўнай ступені кампенсуецца лірычнымі адступленнямі аўтара, дзе ў значнай ступені раскрываецца творчая лабараторыя складальніка народнай гавэнды:

Здзіўляюся я, калі нашы паэты

(З іх кожны – у сіле, абуты, адзеты),

Сустрэўшыся, скардзяцца з сумам, з адчаем,

Што ім для аповесці, песні, паэмы

У гожай Літве не знаходзіцца тэмы,

Што зместу, сюжэтаў ім тут не хапае.

О брацці мае! Вы не гневайце Бога,

І матак сваіх вы не сарамаціце!

Ці ў краі апець вам няма ўжо нічога?

Ці выбралі ўсё вы ў душы ўжо, скажыце?

Калі ваша лютня ўжо гэтак не ўмее

Лавіць гоман ветру ў ляску напрадвесні

Ці, як Сіманідава, ўторыць той песні,

Што ў полі журліва пяюць нашы жнеі,

Альбо паўтараць спеў нязмушаны пташы

Ды енкі ўсе нашы, ўсе радасці нашы,

Калі вам старыя навукі такія –

Паслухаць, як стукаюць сэрцы людскія,

Бярыцеся ўсё перагледзець нанова

Пад шклом мікраскопа – мая прапанова.

Спярша чалавечае сэрца вазьміце

Пад гэтае шкельца сабе пакладзіце,

Слязіну, што ў бліжняга блісне міжволі,

Ці простую кветку з літоўскага поля.

Ды пільна разгледзьце ўсё: фарбаў адценні,

Рух кветачкі кожнай і сэрца памкненні –

І прыйдзе раптоўна сама да вас тэма,

Сама ў вас складзецца і песня, й паэма.

Тады людзі добрыя абавязкова

Збяруцца да вас грамадою зычлівай

Паслухаць ваш твор, ваша шчырае слова,

А для песняра гэта – лепшае жніва.

Аб прызначэнні чалавека надзвычай хораша сказана ў гутарцы “Жменя пшаніцы”. Стары войт Сцяпан вырашае скласці з сябе ганаровыя і складаныя абавязкі бацькі вёскі, як празвалі яго ўдзячныя сяльчане. На гэтую пасаду прэтэндуюць тры ягоныя сыны. Менавіта таму, як у старажытныя часы, наладжваецца выпрабаванне. Рыгора пасылаюць у Кралевец, Васіля ў Кракаў, а Сымонку – на Украіну. Той з сыноў, які прынясе найлепшы падарунак для вяскоўцаў, стане войтам. Праз год з немцаў вяртаецца старэйшы сын, які прапануе замяніць світкі на кафтан. Васіль ад палякаў прывёз прапанову замяніць мову, а разам з ёй і шчымлівыя сумныя песні на вясёлыя рытмы кракавяка. Сымон жа прывёз жменю пшаніцы. Менавіта таму ён і становіцца заступнікам бацькі.

Падобная ідэальная карціна была надзвычай важная для Ул.Сыракомлі. Бо ў большасці твораў ён звяртаў увагу на нешчаслівы лёс сялянаў, імкнуўся падсвядома да тых часоў, калі сацыяльныя класы былі роўнапраўнымі, згадваючы евангельскае возлюби ближнего своего. У гэтым плане вялікую цікавасць выклікае ягоная гутарка з палескай мінуўшчыны “Хадыка” (1848). У аснове твора – рэальная гісторыя селяніна, які забіў шляхціца. Праз пяць гадоў паэт напіша гавэнду “Споведзь пана Корсака”, дзе шляхціц забівае селяніна і надзвычай моцна пакутуе праз гэта. У прадмове да апошняй гавэнды Ул.Сыракомля пісаў: “Чалавечая сутнасць памыляцца, хрысціянская – спазнаць памылку і выправіць яе, колькі хопіць сіл, грэх супроць грамадства павінен быць адпакутаваны з карысцю для грамадства: гэта і ёсць ідэя нашай гавэнды”.

Аднак для беларускага чытача твор мае і значна большую вартасць, чым толькі як выказнік светапоглядных настрояў выдатнага паэта і філосафа.

Кампазіцыя твора ў цэлым традыцыйная для сыракомлевай гавэнды. Пад замак слуцкі, дзе ваявода, мясцовы дзедзіч, паводле княскіх паўнамоцтваў вядзе праведны суд, раптам праз натоўп людзей, не зважаючы і на варту,

Абдзёрты старац ціснецца упарта,

З дубовым кіем, як разбойнік з лесу.

Страх паглядзець, іскрацца дзіка вочы,

Хаваюць бровы зірк яго трывожны,

Павісла белае валоссе клоччам,

Касцісты твар, пагорбленыя плечы.

Крык страшэннага незнаёмца ўзварушыў дружыну, якая схапілася за мячы, напалохаў нават ваяводу, але дабіўшыся такім незвычайным чынам увагі, старац суцішыўся і пачынае традыцыйны, як для жанра гавэнды, аповяд. Некалі жахлівы старац быў маладым асочнікам, меў хацінку ў лесе, жонку і бацьку, жыў звычайным жыццём панскага паляўнічага. Аднойчы пан лоўчы загадаў дзецюку асачыць мядзьведзя, паляваць на якога прыедзе сам гетман літоўскі яснавяльможны пан Сапега. Асочнік, ведаючы, дзе знаходзіцца бярлога двух гадунцоў мядзведзікаў, палічыў справу зробленай і саманадзейна тры дні гуляў у карчме. Гаспадар лесу, відаць адчуўшы небяспеку і скарыстаўшы п’янку хлопца, сыйшоў у новае месца. Дарэмна гетман з сынамі і світай наладжваюць аблаву – звера няма. Раз’юшаны Сапега, аблаяўшы лоўчага, пакідае пушчу. Пан лоўчы сагнаў злосць на падначаленым, загадаўшы прывязаць таго да дрэва і ўсыпаць яму дзвесце бізуноў на вачах у жонкі і старога бацькі. Узбуджаны асочнік Хадыка, нягледзячы на сваю знясіленасць, хапае сякеру і забівае крыўдзіцеля, а сам уцякае ў родны лес, дзе яму знаёма кожная сцежка і дрэўца. Не думаў у тую хвіліну няшчасны, што ён парывае са светам людзей амаль на трыццаць гадоў. Што за гэты час чужыя людзі засыплюць жвірам вочы ягоных родных, што падчас жыццё стане страшнейшым за смерць. Ці не выпадкова ён не аднойчы будзе шукаць апошняй, а нячысцік, шайтан будзе наважваць героя скончыць жыццё самагубствам. Хадыка цудоўна ўвасабляе магутны жыццёвы патэнцыял беларуса, які на сваёй зямельцы можа выжыць у самых неверагодных варунках. Так, малады паляўнічы на пачатку лёгка мог знайсці здабычу, але калі скончыўся порах, справа стала значна складаней. На першых парах даволі часта заставаўся галодным. Але голад усяму навучыць: хлопец мог зрабіць сілкі для птушкі, каб перарваць яе палёт, вырваць зайчыка з воўчай пашчы, пабароцца з мядзведзямі, якія ўнадзіліся да мёду:

Ніхто не паверыць

Як злаўчыўся ашукваць я птушку і звера,

Як пахватваўся зблізку, падсочваў здалёку.

З норкі выманіць ліса, арла – з-пад аблокаў

І лася задушыць – ні да чога тут зброя,

Голад розуму наўчыць – сілу натроіць.

У нечым Хадыка нагадвае славутага Рабінзона, асабліва ў сваім памкненні разводзіць пчол, адзначаць штогадовыя зарубкі на дубе, у выключным жаданні вярнуцца да людзей. Хадыка моцна пакутуе фізічна – ад холаду, ад голаду, ад адзіноты. Але асабліва ад душэўных згрызот: “Глупства суд чалавечы! У сэрцы глыбока – Горшы суд... Там сумленне адно валадарыць”. Бо надзвычай цяжка адчуваць на руках расу крыві нявіннай. Унутраны боль пячэ мацней агню, так мучыць, так дратуе. І хаця прайшло трыццаць гадоў – сваё злачынства ён не можа забыць, як і не можа знайсці збавення. Уладзіслаў Сыракомля ў поўнай адведнасці з хрысціянскай мараллю сцвярджае, што каінаўскі грэх (забойства чалавека ёсць братазабойства, бо ўсе людзі браты) не змываецца часам. Кроў лоўчага, хай сабе і жорсткага сэрцам, змачыла адзежу Хадыкі так, што і праз значны адрэзак часу засталіся нязмытыя плямы. Здавалася б, што няшчасны асочнік адпакутаваў свой грэх, і большасць людзей, што пачулі пра трагедыю, згодны з гэтым. Але не сам герой; бо і цяпер ён просіць у князя смерці, якая зможа заглушыць згрызоты сумлення. Па сутнасці мы бачым велічную асобу. У звычайным селяніне Ул.Сыракомля адчуў вялікую хрысцянскую душу, якая жыве ў адпаведнасці з евангельскімі законамі. І няхай ён пераступіў адзін з іх, але, адпакутаваўшы, вяртаецца у свет людзей чыстым і светлым. Невыпадкова ён і памірае адразу пасля споведзі, вышэйшая сіла не дазволіла ўмешвацца ў ягоны далейшы лёс сякеры ката або проста выраку няхай сабе і князя, але ўсё ж такі чалавека. А людзям Хадыка пакідае тры капы (180 штук!) вулляў з пчоламі. І да гэтага часу лясная пасека знаходзіцца сярод імшараў і шмат легендаў пра яе ходзіць. У палескай гутарцы Уладзіслаў Сыракомля паўстае закаханым у беларускія лясы з іх непраходнымі гушчарамі, балотамі, дзе столькі жыўнасці і птаства (згадаем сцэны, калі асочнік адганяе мядзведзяў ад вулляў), ён бачыць выключную прыгажосць роднай прыроды ў спякотнае лета, студзёную зіму:

А пушча ў нас – там свет канчаўся недзе.

Вячыстая, высозная, густая,

За тры гады на конях не аб’едзеш,

А заблудзіцца – хай пан Бог хавае!

Дамоў не трапіш, людзі не пачуюць,

І пошчаку ў адказ не прычакаеш.

Усё жыццё, напэўна, тут звякую,

Ніхто не знойдзе, нават з ганчакамі.

Як вокам кінуць сцелюцца шырока

Глухія багны, грузкія нізіны,

З алешніку малая ручаіна

Ледзь-ледзь булькоча, ціснецца па кроку,

Ніхто не абзавецца і не крыкне,

Хіба гадзюка ў мокрых травах сыкне

Або на вадапоі, ля крыніцы,

Раўне мядзведзь і прамігне лісіца,

І зноў ціха... Толькі лёгкі вецер

Шуміць таемна у спрадвечным вецці.

А як жа шмат на баравых палянах

Пахучых зёлак і раслін мядзвяных.

У стварэнні такіх малюнкаў яму спрыялі некаторыя вехі жыццёвага шляху: “Аднак гэтая самотнасць аднастайнай вясковай глушэчы, якая не замяшчала інтэлект нават хараством прыроды, на кароткі час толькі перапыненая болей шумным жыццём у Нясвіжы, дзе Кандратовіч пару гадоў служыў у кіраўніцтве радзівілаўскімі маёнткамі, была карысная для паэта. Як селянін у бесперапынным сутыкненні з прыродаю набывае недасягальнае вучонаму ўменне ў адгадванні яе таямнічых парыванняў, як анахарэт у пустыні пранікае ў недасягальныя рассеянаму свету сховы пачуцця і думкі, так малады Кандратовіч у цішыні Мархачоўшчыны, а затым у шчаслівейшым за яе наднёманскім Залучы мог доўга і глыбока ўглядвацца ў сваё блізкае акружэнне, мог уважліва сачыць за кожным рухам на абліччы прыроды і чалавека, за кожным гукам спеву птаства і дзяўчыны, за кожным словам цагліны, што вывальвалася з замка ў Міры, за кожнаю скаргаю беднага суседа, што, як і ён, працаваў на чужым загоне. Калі ў “Кавалку хлеба” ён гаворыць, што наднёманскія лугі ён мог бы распазнаць па водары, а тамашніх птушак па спеве, не трэба гэта цалкам адносіць да паэтычнага перабольшання”.[149]

Але болей за ўсё спагада паэта праявілася ў любові да людзей гэтай зямлі, бо ў іх душы ён убачыў сапраўдную веліч і ўзнёслосць. Так, у гавэндзе “O moim starym domku” (“Пра маю старую хатку”) паэт з любоўю апісвае тыя шчаслівыя імгненні жыцця, што ён правёў у сваім няхай ўжо не вельмі прыгожым доме, які ён не аддасць нізавошта:

 

За гарою за высокай

Леваруч дубы старыя.

Тут і Нёман цешыць вока,

Ён зялёны бераг мые.

А правей – як шляк, балота,

Вербалозы над дрыгвою.

А над імі і над слотай

На пяску гамоніць хвоя.

Паркановай трапіш вулкай

Да старой пахілай хаты.

Да зямлі яе прыгнула,

Мох страху забіў і латы.

Цераз шчыліны ў драніцы,

Можна немаль бачыць неба.

Гэта ўсё – мая святліца,

Лепшай мне нідзе не трэба.

Але асабліва любоў да роднага краю і спагада да ягоных людзей праявілася ў “Gawę dzie o bocianie”. Бедны бусел, якога аўтар называе сынам літоўскім, вымушаны ляцець да далёкіх пірамід і берагоў Ніла, але прывіднаму шчасцю пасядзець на пірамідзе ён выбірае шчасце “się dzę c na kupię murogu”.

На піраміды вяршыне.

А толькі…толькі ведама Богу,

Ці смерць у дарозе абміну!

Пабачу ж Нёман і азярыну?!

Сяду ж на купцы мурогу?!

 

Я ж тут радзіўся, дзе гэта хатка,

Шчасця знаў дзянькі нярэдкі:

Ось тут, дзе выган і сенажатка,

Бывала, косіць касцоў грамадка,

Клякочуць жонка і дзеткі.

 

Добра ж тут была!.. цяпер не знаю,

Ці не заплачу па згубе!

Ці, прыляцеўшы вясной з выраю,

Гняздо застану на дубе!

 

Рад бы застацца ў гэтай старонцы,

Дзе страх не страшыць, ні гора,

А толькі болей не грэе сонца,

Дый няма корму дзеткам, ні жонцы,

Снег тут пасыпле ускора”.

Так пажурыўшысь думкаю шчырай,

Бусел, узняўшысь паволі,

Паплыў па небе кудысь у вырай

Шукаць і шчасця і долі.

Зразумела, што падобны ўрок не мог застацца бясследным для будучай беларускай літаратуры. Вось чаму ў беларускай паэзіі ХІХ стагоддзя знайшлі сваё ўвасабленне традыцыі Уладзіслава Сыракомлі. У першую чаргу менавіта ў жанры гавэнды, якая ў беларускай традыцыі будзе эвалюцыяніраваць і атрымае выгляд вершаванай аповесці або апавядання, што будзе ў пэўнай ступені звязана з жыватворнымі ўплывамі народных дыдактычных гутарак (нават у загалоўках адчуваецца пераклічка з гавэндай).

Лірыка. Уладзіслаў Сыракомля аднойчы сцвердзіў, што не хутка кіне кахаць і рыфмаваць, бо гэтыя дзве хваробы ніколі не спыняць свой наступ. Якім жа паўстае ідэал паэта і паэзіі для лірніка вясковага, якою павінна быць ягоная муза, чаму або каму павінен ён прысвяціць свой дар? Тэма паэта і паэзіі найбольш яскрава раскрываецца ў вершах “Nie ja ś piewam”, “Dumanie poety”, “Co jest poeta? ” “Не я пяю – народ Божы”, -- такой маляўнічай метафарай раскрыў Ул.Сыракомля сутнасць свайго таленту. Толькі сабраўшы народнае гора і радасць, долю і нядолю, можна стацца сапраўднай песняй люду. Паэтам можа быць толькі той, хто, не звяртаючы ўвагі на знешнія абставіны, можа плакаць і смяяцца для самога сябе, хто знойдзе сілы стаць пакутнікам сусветным і божым, хто здолее ў словы пераліць чужое гора. Толькі тады аўтарскія думкі змогуць узлятаць высока, а не асядаць каменнем у ягонай галаве, як гэта ён сцвярджае. Па сутнасці, ідэал паэта добра ўвасоблены ў вершы “Заўчасна”. Паэт нагадвае жаўранка, які кліча вясну ў той перыяд, калі зямля і Нёман спяць у зімовым холадзе. Жаўранак, клічучы вясну, гіне, а паэт працЯгвае ісці супраць завеі.

Даволі рэдка Ул.Сыракомля звяртаецца да інтымнай тэматыкі, вельмі мала твораў прысвеціць ён жанчынам (не згадваем альбомныя вершыкі, адрасаваныя канкрэтнай асобе). Адзін з рэдкіх апошніх, “Do ***”, зусім не нагадвае класічныя мілосныя ўздыхі і скаргі на незразумеласць, загадкавасць жаночай душы, хутчэй за ўсё аўтар падцвельваецца з псеўдарамантычна звыклай захопленасці, значна ўзмацняючы іранічна-скептычны погляд на рэчаіснасць, каб тым самым прыглушыць, нівеляваць горыч саслоўнай няроўнасці:

Z pał acó w sterczą cych dumnie

Znijdż, pię kna, do mojej chatki;

Tylko zabierz swe manatki,

Bo hoł otę znajdziesz u mnie.

 

Ś wię te pustki wszę dzie, wszę dzie,

Ale nie marz nic o chlebie,

Bo kochanek wierny ciebie

Czuł oś ciami karmić bę dzie.

 

Z rana ci wianek uplotę,

Na obiad dam szmer strumyka,

Na wieczerzę ś piew sł owika,

A na noc marzenia zł ote.

 

A gdy cię dumanie czyste

W niebieskie sfery uniesie,

Przez otwory w mojej strzesie

Obaczysz niebo gwiaż dziste!

Хаця паэт можа па-майстэрску перадаць прыгажосць жаночай вабнасці (bł ę kitnooka có rka Ewy, jak cherubinek u Miltona) як у вершы “Bł ę kitny oczy”.

Ул.Сыракомля – таленавіты майстар пейзажу словам. Хаця ў вершы “Што ўмею намаляваць” ён згадвае, што можа намаляваць толькі родныя аксесуары, тыпу хаткі, буслянкі, сядзібы, гаю і г.д., з гэтым даволі цяжка пагадзіцца. Намаляваныя ім карціны жыцця беларускай вёскі поўнасцю адпавядаюць апісанням этнографаў[150] Ён пакінуў цудоўныя карціны беларускай прыроды ў розныя поры году. Як па-майстэрску апісаны сасна, што расце на вясковых могілках і шэпча пацеры за ўсіх памерлых (“Sosna”). Альбо згадаем надзвычай адчувальны сум, нават роспач, што ўзнікаюць з верша “Барэйкаўшчына” (апошняе месца жыхарства), напісанага незадоўга да смерці:

Nie mó j to domek, nie moja gleba,

Choć chleb mi rodzi przez lato;

Moim jest tylko ten bł ę kit nieba,

Co się unosi nad chatą.

А свой творчы шлях паэт пачынаў з санетаў. Малады шляхціц Людвік Кандратовіч, трапіўшы на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі, быў надзвычай узрушаны кантрастам паміж цяперашнім заняпадам і былой славай Нясвіжа, некалі сталіцы некаранаваных каралёў Літвы Радзівілаў. Цяпер гэта было глухое мястэчка, але замак, кляштар, фарны касцёл, у якім знайшлі прытулак князі, надзвычай узбудзіў узнёслую душу паэта, прымусіў яго шмат часу правесці ў архівах, сабраць легенды і паданні пра былых уладальнікаў краіны, якія свае імёны то золатам, то крывёю ўпісалі ў памяць народа. У выніку нарадзіўся артыкул пра гісторыю любімага горада, але паралельна з’явіўся цэлы цыкл санетаў “Успаміны Нясвіжа”. І як ім было не з’явіцца, калі сам паэт працаваў у легендарным замку, а начаваць прыходзілася на сутарэннях, ля партрэтаў Радзівілаў, якія, здаецца, так і глядзелі з вечнасці.

Найбольш яскравымі сталіся санеты “Горад” (“Miasto”) і “Альба” (“Alba, zwierzynec radziwił ł owski”), напоўненыя суму і жалосці па мінулых часах. Але калі ў першым горыч смутку цалкам пануе над усёй абалонкай твора, то ў другім яна пранікнёна спалучаецца з элегійным спадзяваннем на будучае прывіднае шчасце:

Ha! Jak tu pię knie, mił o, cienisto, zielono!

Wnijdź w aleje lip starych, w brzezinowe lasy –

I myś lą pradziadowską orzeź wij twe ł ono,

I przenieś twoją pamię ć w pradziadowskie czasy.

 

Gdzie modlił się Sierotka – gdzie Karol zapasy

Wió dł ze zwierzem – obaczysz sarnę przepł oszoná.

Gdzie wrzał y peł ne ź ycia Albań có w hał asy –

Sterczy pał ac na ł ą ce ruderą czerwoná.

 

Wyspa… kanał … tu moź e… -- Precz stare wspomnienia!

One cię ź kie dla duszy. – W sercu zniewieś ciał em

Moź e sł odze masz myś li i ś wieź sze marzenia.

 

Moź e mił oś ć?.. Na trawie, co lipa ocienia,

Sią dź szczę ś liwcze, i lubym nakarm się zapał em,

I ryj na korze cyfrę kochanki imienia…

Наогул, санетыстыка Ул.Сыракомлі даволі мінорная, выразна элегійная, згадаем хоць бы санет “На рэха звону”. У час чынавецкай дзейнасці будучы паэт разам са сваімі калегамі даволі шмат пісаў жартаўліва-парадыйных твораў, але ў прафесійнай дзейнасці зварот да гумару ў яго будзе вельмі рэдкім, хутчэй за ўсё падобная схільнасць праявіцца ў звароце да сарказму і іроніі, як у гутарках на аснове народнай смехавай культуры (“Узлез коцік на плоцік”) або творах, дзе высмейваліся некаторыя грамадскія з’явы (“Сахар-мароз”).

Паэтыка Ул.Сыракомлі зведала выключны ўплыў нацыянальнага фальклору. У ягонай паэтычнай спадчыне можна вылучыць шматстайныя ўзроўні ўзаемадзеяння з народнай паэзіяй. Так, Ул.Сыракомля даволі рана і на прафесійным узроўні звяртаўся да апошняй. Так, ужо ў Залуччы звяртаўся да свайго сябра А.Плуга з просьбай напісаць, якія песні найбольш спяваюць у ягонай мясцовасці і, па магчымасці, паказаць самыя дасканалыя ўзоры, хоць сам добра разумеў, як складана паэту развітацца з такім удзячным матэрыялам для будучых твораў. У далейшым стойкая арыентацыя на ідэйна-эстэтычныя вартасці фальклору спрыяла ўзнікненню вершаў і гутарак, максімальна набліжаных да маральна-этычнага, эмацыянальнага вопыту шырокіх слаёў грамадства. На працягу ўсяго жыцця ён перакладаў і апрацоўваў народныя песні, запазычваў матывы і сюжэты, выкарыстоўваў выслоўі і фразеалагізмы, даваў ім сваё тлумачэнне.

Проза. Вышэй мы адзначалі, што па складу свайго таленту Ул.Сыракомля ў прершую чаргу лірык. Аднак на працягу ўсяго жыцця ён спрабаваў свае сілы і ў мастацкай прозе, а таксама актыўна выступаў як публіцыст, фалькларыст, этнограф, крытык і гісторык літаратуры. Да першых варта аднесці дзве невялікія, аб’яднаныя адзіным сюжэтам, аповесці “Супернік”, “Стары кавалер” (1846). Але гэтыя творы маладога аўтара не прынеслі яму славы. Значна больш дасканалымі сталіся ягоныя кнігі, прысвечаныя побыту беларусаў.

Бадай што першым у айчыннай гісторыі Ул.Сыракомля напісаў адметную манаграфію самай паэтычнай ракі Беларусі “Нёман ад вытокаў да вусця”. Цікавымі сталіся ягоныя “Экскурсіі па Літве ў радыусе ад Вільні”, гісторыка-этнаграфічны нарыс “Мінск”. Асноўная ідэя гэтых кніжак – нельга любіць Радзіму без дакладнага пазнання ўсяго яе аблічча. А таму неабходна вывучаць яе ва ўсіх аспектах – гістарычным, прыродазнаўчым, этнаграфічным, археалагічным, геаграфічным. Запавет, як бачым, надзвычай актуальны і для нас. А кнігі цікавыя і чытачу ХХІ стагоддзя, бо акрамя велізарнага фактычнага матэрыялу, яны напісаны паэтам, а таму чытаеш з захапленнем яшчэ адно паэтычнае прызнанне ў любові да роднага краю:

“Я заўсёды лічыў, што нельга палюбіць родную маці -- зямлю без глыбокага і шырокага пазнання ўсяго яе аблічча. Навучыцца глядзець у іскру, што злятае з яе веек, плакаць слязьмі, што льюцца з яе вачэй ці ліцца маглі, нават лічыць з любоўю маршчынкі на высакародным абліччы – вось прыкметы любові. Вывучаць нашу родную зямлю ў адносінах гістарычных, прыродазнаўчых, этнаграфічных, археалагічных, геаграфічных – гэта, як мне здаецца, толькі нязначны вынік таго, што звычайна завецца любоўю да бацькаўшчыны. Бо як жа любіць, як жа аддаваць кроў за тое, чаго не ведаеш і не разумееш? ”.[151]

Фальклорныя погляды Ул.Сыракомлі найбольш яскрава раскрыліся ў “Кароткім даследаванні мовы і характару паэзіі русінаў у Мінскай правінцыі” (праўда, у манаграфіі “Мінск” у раздзеле “Даследаванне над даўнімі крывічамі” вельмі грунтоўна прасочана міфалогія і фантастыка беларусаў. Як і многія даследчыкі ХІХ ст., аўтар вылучае ў светапоглядзе беларуса выразныя паганскія рэлікты. Аднак да гэтых вывадаў ён прыходзіць самастойна, на аснове ўласных запісаў вераванняў, абрадаў і звычаяў беларусаў). У “Кароткім даследаванні” Ул.Сыракомля надзвычай лагічна, доказна, пераканаўча і разам з тым паэтычна паказаў асноўныя дыялекты беларускай мовы, што ўплывае на характар і бытаванне народнай паэзіі (ён адначасова папракае пэўных збіральнікаў, што заціралі характэрныя мясцовыя рысы мовы), паказвае характар узаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння песенных традыцый, дае характарыстыку пэўных абрадаў і звычаяў, а таксама спецыфікі пэўных жанравых форм. Так, ён адным з першых заўважае перавагу лірычнага пачатку над эпікай, адзначае спецыфіку нацыянальнай казкі (шмат фаназій, нейкай сумнай гуллівасць), амаль поўную адсутнасць нацыянальнай гістарычнай песні. Бадай што ніхто так маляўніча не адцяніў адметнасці нацыянальнай песні ў сувязі з менталітэтам ці нават геаграфічным становішчам. “Ніводзін, можа, народ не ўмее так пераканаўча плакаць над нядоляю, як славянскі русін. Гэта можа быць вынікам побыту, але болей яшчэ халоднага і вільготнага клімату, што схіляе да чуллівых роздумаў.

…У халодным паўночным баку Мінскай правінцыі амаль не сустракаем песень чыста эратычных, бо яны дзеці гарачых кліматаў, дзе жывей бяжыць кроў да сэрца, дзе праца не згінае спіну, дзе думка вальнейшая. Тут покрыва нейкай сціпласці накінута на святое пачуццё, беднасць стрымлівае стасункі, сэрца не мае часу нагадваць пра свае правы; тут маладая нявеста не шкадуе, што няма ўзаемнасці, а калі скардзіцца, то на цяжкую працу, на нянавісць свякрухі, на адсутнасць родных; калі ж пяшчотная пакута закране яе сэрца і абудзіць






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.