Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мясцовыя судовыя органы ВКЛ






Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замка­вы (" гродскі") суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку (" гродзе"). Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачау аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.

Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павятовымі вознымі і судовым прыставам. Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: 1) у час работы сваей сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію, 2) выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш.

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У ас-поўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты. Земскі суд выконваў такса­ма функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар.

Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і ма-тэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх.

Стварэнне земскіх судоў - важны этап у
развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чаты­рох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), уста-наўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал ВКЛ. Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разгля-даліся земскім ці камісарскім судом.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі ма­гдэбургскае права. Ім былі падсудныя крымінальныя і гра-мадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго на-месніка і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі.Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя магдэбурскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага.

Нельга не згадаць аб існаванні на Беларусі спецыяльных каптуровых, а таксама сялянскіх копных судоў.

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія
прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.

Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага пра­ва. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не пад-лягала. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек " падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па " гарачым следзе" і ў выпадку затрымання ў межах воласці (го­рада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала " гарачы след" суседзям Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.