Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Працэсуальнае права ВКЛ






Па Статуце 1588 г. працэсуальнае права было адзіным і для крымінальных і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачванне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравое пагадненне або або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пацверджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.

Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай.

Згодна са Статутам 1588 г. суб’екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы, чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За іх у судах павінны былі выступаць паны або, па даручэнні апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.

Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі, пасля чаго складалася позва, якая адначасова была і выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе. У працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да боку павадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся, - да боку адпорнага.

Пры судах працавалі прафесіянальныя адвакаты (пракуратары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старон мелі права карыстацца іх паслугамі.

Агульная тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: у
месцы жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і ў месцы, дзе адбылося злачынства, - па крымінальных.
Стораны мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці (тэрытарыяльнай і інш.) Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасці. Іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.

Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на дасканалыя і недасканалыя

Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся ў тым, што бок павадовы (ісцец) павінен быў прывесці факты, якія б па грамадзянскіх справах сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных - віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон прадугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры недастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.

Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы; вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчьща займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачванне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне. Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведкаў. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і працэсуальную працэдуру атрымання іх паказанняў. Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі і звычайна выкарыстоўваліся, калі паказанняў сведкаў ці іншых доказаў для вырашэння справы было недастаткова. Вышэйшай ступенню дакладнасці, як лічылася, валодалі сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі.

У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам, бо закон патрабаваў заключаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і інш. у пісьмовай форме. Усе гэтыя акты складаліся па вызначанай форме, што патрабавала наяўнасці пэўных рэквізітаў (подпісы, пячаткі). Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.

У адпаведнасці з заканадаўствам Вялікага княства ЛІтоўскага па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі, незалежна ад таго, ці рабілася пацярпеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату: звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі, якія выязджалі на месца, дапытвалі сведкаў, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. Для выключэння магчымасці злоўжыванняў службовых асоб і магчымай адмовы падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце прысутнічалі панятыя.

Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў. Першым выкладаў свае патрабаванні ісцец, потым адказчык даваў па іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць абвяргаць пярэчанні адказчыка, а адказчык - сцвярджэнні істца. Пасля высту­пления бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не наступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.