Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай






У выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспа-літая.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вольному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек-цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне " Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і По­сольской ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асо­бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве (на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні).

Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц закона.

Кампетэнцыя Вальнага сойма: меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, (выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны) Для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё " veto", як гэта пастанова адхілялася.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

1)тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах); 2) тыя, што мелі дачыненне да Польшчы; 3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра-вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, так­сама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.

Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі " Пакта канвента" і " Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.

" Генрыкавы артыкулы": 1) змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма; 2) насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць; 3) абвяшчаліся свабоднае абранне караля; 4) абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; 5) не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць.

" Пакта канвента" - складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім.

Ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад нскалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы. Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

З аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы-значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэ­чы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.

\






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.