Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права






Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ і захоўвалі свае аўтаномныя правы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.

Полацкі прывілей 1511 г.: згодна з якім вялікі князь не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагра-нічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу - галаву вялікакняжацкай адміністрацыі - у залежнае становішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.

Наяўнасць абластных прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў ВКЛ, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.

Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца - прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валасных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш. У тым выпадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовымі службовымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паўторныя.

Такім чынам, агульны аналіз валасных прывілеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыі пра-цоўнага народа як феадальнай дзяржавай у цэлым, так і асобнымі феадаламі.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бед-ствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэ­тай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.

Граматы на магдэбургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і магдэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льготы. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю га-радскіх органаў кіравання. У прыватнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бур-містраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Ра­да, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.

Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася.

У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цывільнага, зямельнага і іншых найбольш важных галін права, на аснове якіх складваліся праваадносіны і якімі кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія орга­ны. Больш таго, у граматах на магдэбургскае права няма нават указанняў, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацца.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.