Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асаблівасці грамадзянскага права ВКЛ






Існавалі нормы, што рэгулявалі дагаворныя адносіны куплі-продажу, пазыкі, залогу, арэнды, абавязкі ў адносінах працы па найме, а так­сама нормы спадчыннага права. Маёмасныя адносіны рэгуляваліся ў залежнасці ад праваздольнасці людзей, іх саслоўнай прыналежнасці, веравызнання, месца жыхарства (горад, вёска) і прававога становішча старон у грамадстве і сям'і. Найбольш поўнай праваздольнасцю вало-далі дзяржава, царква і вярхі класа феадалаў. Яны маглі свабодца распараджацца сваёй маёмасцю, ажыццяўляць усе віды грамадзянска-прававых пагадненняў. Даволі шырокай пра­ваздольнасцю валодала і маламаёмасная шляхта, хаця яе пра­вы былі абмежаваныя. Праваздольнасць простых людзей не была роўнай і залежала ад шэрагу фактараў: мяшчане буйных гарадоў карысталіся болыпымі правамі, чым жыхары вёсак і мястэчак, католікі мелі перавагу перад праваслаўнымі і г.д. Зусім абмежаванай была грамадзянская праваздоль­насць палонных і чэлядзі нявольнай. Абмяжоўваліся правы і дзеяздольнасць жанчын, дзяцей, а дзеяздольнасць удавы бы­ла значна шырэй, чым замужняй жанчыны. Агульная грамадская дзеяздольнасць наступала для мужчын з 18-гадовага, для жанчын - з 13-гадовага ўзросту.

Аб'ектамі рэчавага права былі маёнткі з залежнымі людзьмі, ворныя землі, лясы, сенажаці, азёры, рэкі, прадукты сельскай гаспадаркі, прадметы рамеснай вытворчасці і г.д. У XVI ст. былі вядомы наступныя правы на рэчы: уласнасць (трыманне, уладанне), заклад (застава) і сервітут.

У адпаведнасці з прававой рэгламентацыяй зямельныя ўладанні феадалаў падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: вотчыны; маёнткі, выслужаныя або атрыманыя ў карыстанне на поўны ці ўмоўны тэрмін; маёнткі навечна. Права распараджэння гэтымі катэгорыямі нерухомай маёмасці не было аднолькавым. Уладанне ў адрозненне ад уласнасці азначала фактычнае валоданне маёмасцю з абмежаванымі правамі на распараджэнне ёю. Уладанне і ўласнасць аднолькава падлягалі судовай абароне

Глыбокія змены адбыліся і ў абавязацельным праве, якое прыстасоўвалася да больш інтэнсіўнага таварна-грашовага абароту і ўзмацнення эканамічнага прыгнёту народа. Падрабязна выкладаліся нормы, якія рэгулявалі выкананне абавязацельстваў. Закон вызначаў форму і парадак заклю­чэння пагадненняў, тэрміны іскавай даўнасці і інш. Усе здзелкі бакі павінны былі заключаць у прысутнасці сведак. Пагадненні аб зямлі рабіліся ў пісьмовай форме i заносіліся ў судовыя кнігі. Пісьмовая форма прадугледжвалася і для дагавору пазыкі на суму больш за 10 коп грошай. Абавязацельства спынялася ў выпадку выканання ці сканчэння тэрміну яго дзеяння, з-за смерці абавязанай стараны. У апошнім выпадку доўг павінны былі плаціць ці адпрацоўваць дзеці нябожчыка.

Спадчыннае права было вылучана ў Статутах як самастойны інстытут цывільнага права. Закон замацоўваў агульнае палажэнне, у адпаведнасці з якім дзеці станавіліся спадкаемцамі маёмасці сваіх бацькоў, падрабязна рэгламентаваў шматлікія пытанні, якія ўзнікалі ў практыцы афармлення спадчыны. Значна пашыралася права перадачы маёмасці па завяшчанні, вызначалася кола асоб, якія не мелі права завяшчаць ці правы якіх былі абмежаваны пэўнымі ўмовамі. Па Статуце 1588 г. сямейнае права рэгулявала і за-мацоўвала асабістыя і маёмасныя адносіны, што вынікалі са шлюбу, сваяцтва, апякунства, усынаўлення і інш. Галоўную ўвагу закон засяроджваў на маёмасных адносінах у сям'і і на пытаннях права на спадчыну. Таму асноўнай часткай шлюбнага пагаднення для феадалаў і іншых груп заможнага насельніцтва станавіўся маёмасны дагавор. Шлюбнае пагадненне мела некалькі этапаў: сватанне, агледзіны, заручыны, вянчанне і вяселле. Прававыя вынікі наступалі толькі пасля заручын. У шлюб маглі ўступіць асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчаты - 13, юнакі - 18 гадоў), не былі ў
другім шлюбе і ў блізкім сваяцтве паміж сабой. Дзяўчына не
магла выйсці замуж без згоды бацькоў; у адваротным выпадку яна губляла права на маёмасць. Лічылася, што муж з’яўляецца законным прадстаўніком сям і ва ўсіх дзяржаўных і судовых установах. Маёмасныя адносіны залежалі ад таго, хто і якую маёмасць уносіў у сям'ю пры ўступленні ў шлюб. Калі муж прыходзіў у дом жонкі, то яго правы распараджацца маёмасцю былі абмежаваныя, але і ў гэтым выпадку ён лічыўся гаспадаром. Дзеці, у тым ліку і дарослыя, падпарадкоўваліся бацькам, і іх маёмасныя правы пры жыцці бацькоў былі абмежаваныя. Бацькі маглі па сваёй волі выдзеліць дзецям частку маёмасці, але дзеці самі не маглі прыму-сіць бацькоў зрабіць гэта.

Паводле вучэння царквы шлюб спыняўся толькі пасля смерці мужа ці жонкі. Але ў XVI ст. на Беларусі праваслаўныя маглі скасаваць шлюб як са згоды царквы, так і без яе. Дастаткова было заявіць перад свецкім ці духоўным су­дом або службовай асобай мясцовай адміністрацыі аб узаемным жаданні скасаваць шлюб. Мяшчане рабілі запіс аб скасаванні шлюбу ў гарадскім магістраце. Скасаванне шлюбу паміж сялянамі ажыццяўлялася царквой, ураднікам мясцовай адміністрацыі ці феадалам.

3 сямейным і цывільным правам было непарыўна звязана права апякунскае. Яму ў Статуце прысвечана 15 артыкулаў. Закон вызначаў падставы для апекі, правы і абавязкі апекуноў, падрабязна рэгламентаваў іншыя пытанні, звязаныя з гэтым прававым інстытутам






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.