Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Крымінальнае права ВКЛ






У заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага значная ўвага была ўдзелена нормам крымінальнага права. Вызначэнне злачынства фарміравалася ў залежнасці ад яго характе­ру і вынікаў. Злачынствы супраць здароўя, недатыкальнасці асобы і маёмасці вызначаліся як гвалт, крыўда, зладзейства, шкода; злачынныя дзеянні наогул - " выступ из права", " злочинство", " вина". Вызначэнне паняцця злачынст­ва, блізкае сучаснаму " праступак", упершыню сустракаецца ў прывілеі 1447г.

Суб'ектамі злачынства маглі быць пэўныя асобы і групы людзей, якія адказвалі за чужую віну. Статут 1588 г. зрабіў спробу абмежа­ваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшы прынцып асабістай адказнасці віноўнай асобы. Згодна з законам суб'ектам злачынства мог быць толькі чалавек. Псіхічна хворыя, а так­сама асобы, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся. Калі Статут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказнасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 г. -пасля 16. Закон размяжоўваў віну наўмысную і ненаўмысную. Ненаўмысная віна прадугледжвала маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды). Пры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне не ўжывалася. Для правільнага вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прычынную сувязь паміж дзеяннямі вінаватай асобы і іх вы­нікамі.

Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасці была зроблена ў Статуце 1566 г., а Статут 1588 г. пашырыў гэтае правіла і на простых людзей. Атрымалі свае прававое замацаванне ў Статуце і такія інстытуты, як неабходная абарона і крайняя неабходнасць, рэцыдыў.

Крымінальнае права XVI ст. выразна не размяжоўвала стадыі злачыннай дзейнасці, хаця і адрознівала намер, падрыхтоўку, замах, якія караліся толькі ў прадугледжаных за­конам выпадках. Акрамя таго, Статутам 1588 г. вызначалася пакаранне ў залежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. Адрознівалася простае саўдзельніцтва, калі ўсе ўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, і складанае, пры якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, другія - як выканаўцы, трэція -як памагатыя. Падбухторшчык падзяляў крымінальную адказнасць з забойцам. Не лічыўся ўдзельнікам злачынства слуга, які суправаджаў свайго феадала пры наездзе на чужы маёнтак, а таксама слуга, які параніў ці забіў чалавека, абараняючы свайго гаспадара. Самастойным відам злачынства лічылася ўкрыццё злачынцы.

У залежнасці ад аб'ектаў злачыннага замаху злачынствы падзяляліся на дзяржаўныя, супраць парадку кіравання і правасуддзя, царквы, маралі, жыцця, здароўя і гонару людзей; ваенныя, замах на маёмасць, злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў. Найбольш цяжкімі лічыліся злачынствы супраць дзяржавы і рэлігіі. Да першых адносіліся дзяржаўная здрада, змова супраць вялікага князя, паўстанне, дзяржаўны пераварот, абраза гаспадара. Да рэлігійных злачынстваў адносіліся выхад з хрысціянства, спакушэнне хрысціян у іудзейскую ці мусульманскую рэлігію, вядзьмарства.

У залежнасці ад спосабу ўзбуджэння крымінальных спраў у судзе яны падзяляліся на тры катэгорыі: 1) справы, якія ўзбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага (дзяржаўныя злачынствы, злачынст­вы супраць рэлігіі і маралі, супраць парадку кіравання і пра­васуддзя); 2) прыватнага абвінавачання па заявах пацярпеўшых (злачынствы супраць асобы і маёмасці); 3) змешанага абвінавачання, калі абвінаваўцамі выступалі і службовыя і прыватныя асобы.

У ліку галоўных мэт, якія дасягаліся шляхам прымянення пакарання, можна назваць запалохванне, кампенсацыю пацярпеўшаму прычыненай яму шкоды за кошт злачынцы ці яго блізкіх, а таксама помсту - нанясенне злачынцу шкоды. У заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстаннем жорсткіх метадаў. Сродкам запалохвання служылі таксама і непамерныя маёмасныя спагнанні і штрафы. Пакаранне прымянялася з улікам класавай прына-лежнасці як пацярпеўшага, так і злачынцы. Асноўнымі відамі пакарання былі маёмасныя, кара смерцю; цялесныя - " пакута"; турэмнае зняволенне; выгнанне, апала, пазбаўленне шляхецкай годнасці і аб'яўленне па-за законам.

За адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феа-дальнага крымінальнага права, якое працавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх ільготы і перавагі.

Гуманныя меры: непрымяненне смяротнай кары ў адносінах да цяжарных жанчын, адмова ад крымінальнага пакарання дзяцей, ўстанаўленне крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, высокая адказнасць за злачынствы супраць жанчын, адносна невялікія тэрміны зняволення.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.