Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Святло для жыцця ў грамадстве






54. Вера, прынятая і паглыбленая ў сям’і, становіцца святлом, якое асвятляе ўсе грамадскія адносіны. Як вопыт Божага айцоўства і міласэрнасці Бога, развіваецца таксама на шляху братэрства. У «мадэрнізме» імкнуліся будаваць паўсюднае братэрства паміж людзьмі, грунтуючыся на іх роўнасці. Аднак паступова мы пачыналі разумець, што гэтае братэрства, пазбаўленае суаднясення з супольным Айцом як сваім канчатковым фундаментам, не можа ўтрымацца. Таму трэба вярнуцца да сапраўднай крыніцы братэрства. З самага пачатку гісторыі веры была гісторыя братэрства, хоць і не была яна пазбаўлена канфліктаў. Бог кліча Абрагама, каб ён выйшаў з роднай зямлі, і абяцае яму, што ўчыніць з яго адзін вялікі народ, які атрымае Божае благаслаўленне (пар. Быц 12, 1-3). У развіцці гісторыі збаўлення чалавек адкрывае, што Бог прагне, каб усе як браты ўдзельнічалі ў адным благаслаўленні, якое мае сваю паўнату ў Езусе, каб усе былі адно. Невычарпальная любоў Айца перадаецца нам у Езусе таксама праз прысутнасць брата. Вера вучыць нас заўважаць, што ў кожным чалавеку ёсць благаслаўленне для мяне, што святло Божага аблічча асвятляе мяне праз аблічча брата.

Колькі ж дабрадзействаў прынёс позірк хрысціянскай веры гораду людзей, іх сумеснаму жыццю! Дзякуючы веры мы зразумелі непаўторную годнасць кожнай асобы, якая не была настолькі відавочнай у старажытным свеце. У ІІ стагоддзі язычнік Цэльсій абвінавачваў хрысціянаў у тым, што здавалася яму ілюзіяй і ашуканствам: меркаванне, што Бог стварыў свет для чалавека і паставіў яго на вяршыні ўсяго космасу. Таму пытаў: «Чаму сцвярджаеш, што […] травы […] растуць больш для людзей, чым для дзікіх жывёлаў, пазбаўленых розуму?»46. «Калі б хто глядзеў з неба на зямлю, ці мог бы заўважыць, што нашыя чыны адрозніваюцца чым-небудзь ад дзеянняў мурашак і пчол?»47. У цэнтры біблійнай веры знаходзіцца любоў Бога, Яго канкрэтны клопат пра кожную асобу, Яго план збаўлення, які ахоплівае ўсё чалавецтва і ўсё стварэнне і які дасягае кульмінацыі ва Уцелаўленні, Смерці і Уваскрасенні Езуса Хрыста. Калі гэтая рэчаіснасць зацямняецца, тады нестае крытэрыя, які дазволіў бы адрозніць тое, што робіць жыццё чалавека каштоўным і непаўторным. Ён губляе сваё месца ў сусвеце, губляецца ў прыродзе, адмаўляецца ад сваёй маральнай адказнасці або прыпісвае сабе права абсалютнага валадара і ўладу маніпуляваць без абмежаванняў.

 

55. Больш за тое, вера паказвае нам любоў Бога Стварыцеля, схіляе нас да большага шанавання прыроды, так што мы прызнаём у ёй запісаную Ім «граматыку» i даручанае нам жыллё, каб мы яго ахоўвалі і даглядалі; дапамагае нам адшукаць прыклады развіцця, не кіруючыся толькі прыдатнасцю і карыслівасцю, але зважаючы на тое, што стварэнне – гэта дар, якога мы ўсе даўжнікі; вучыць нас шукаць справядлівыя формы кіравання, прызнаваць, што ўлада паходзіць ад Бога дзеля служэння агульнаму дабру. Вера пацвярджае таксама магчымасць прабачэння, якое вельмі часта патрабуе часу, намаганняў, цярплівасці і ўдзелу; прабачэнне магчыма, калі мы адкрываем, што дабро заўсёды першаснае і мацнейшае за зло, што слова, якім Бог пацвярджае нашае жыццё, глыбейшае за ўсялякія нашыя формы адмаўлення. Дарэчы, таксама з чыста антрапалагічнага пункту гледжання, еднасць пераўзыходзіць канфлікт; мы таксама павінны супрацьстаяць канфліктам, але яго перажыванне павінна весці нас да яго вырашэння, пераадолення, перамянення яго ў звяно пэўнага ланцуга, у развіццё дзеля еднасці.

Калі знікае вера, з’яўляецца небяспека, што знікнуць таксама фундаменты жыцця, як асцерагае паэт T. С. Эліот: «Можа патрабуеце, каб вам сказалі, што нават гэтыя сціплыя дасягненні, / якія абуджаюць у вас гонар за ўстроенае грамадства, / з цяжкасцю перажывуць веру, якой удзячны за сваё значэнне?»48. Калі выключым Бога з нашых гарадоў, аслабне давер паміж намі, мы будзем разам толькі са страху, і стабільнасць будзе пад пагрозай. Пасланне да Габрэяў сцвярджае: «Бог не саромеецца, каб яны называлі Яго сваім Богам, бо Ён падрыхтаваў ім горад» (11, 16). Выраз «не саромеецца» звязаны з публічным прызнаннем. Хоча гэтым сказаць, што Бог сваім канкрэтным дзеяннем публічна вызнае сваю прысутнасць паміж намі, сваё жаданне ўмацоўваць сувязь паміж людзьмі. Ці ж гэта мы будзем саромецца называць Бога нашым Богам? Гэта мы, у нашым публічным жыцці, не будзем вызнаваць, што Ён Ім з’яўляецца, і мы не будзем абвяшчаць веліч супольнага жыцця, якое магчыма дзякуючы Яму? Вера асвятляе грамадскае жыццё. Яна мае ў сабе творчае святло для кожнай новай хвіліны гісторыі, бо суадносіць усе падзеі да іх пачатку і паказвае прызначэнне ўсяго ў Айцу, які нас любіць.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.