Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Адзінства i цэласнасць веры






47. Адзінства Касцёла ў часе і прасторы звязана з адзінствам веры: «Адно цела і адзін дух, (...) адна вера» (Эф 4, 4-5). Сёння можа здавацца, што пры супольных намаганнях можна дасягнуць адзінства людзей у любові, ва ўдзеле ў адным тым самым лёсе, у імкненні да агульнай мэты. Але нам вельмі цяжка зразумець адзінства ў той самай праўдзе. Нам здаецца, што гэтае адзінства пярэчыць свабодзе думкі і незалежнасці асобы. Аднак вопыт любові кажа, што менавіта ў любові магчыма супольнае бачанне, што праз яго мы вучымся глядзець на рэчаіснасць вачыма іншай асобы і што гэта не робіць нас беднымі, але ўзбагачае наш спосаб гледжання. Сапраўдная любоў, паводле меры Божай любові, патрабуе праўды, і праз супольнае патрабаванне праўды, якой ёсць Езус Хрыстус, становіцца трывалай і глыбокай. Гэта таксама радасць веры, адзінства бачання з адной мэтай і ў адным духу. У гэтым сэнсе св. Леў Вялікі мог сцвярджаць: «Калі вера не адна, яна не з’яўляецца верай»40.

У чым сакрэт гэтага адзінства? Вера перадусім адна з увагі на адзінства Бога, якога яна ведае і вызнае. Усе праўды веры адносяцца да Яго, з’яўляюцца шляхамі пазнання Яго сутнасці і Яго дзейнасці, таму адзначаюцца найбольшым адзінствам, чым што-небудзь іншае, што можа ахапіць нашае мысленне, маюць еднасць, якая ўзбагачае нас, бо перадаецца нам і робіць з нас адно.

Больш за тое, вера адна, бо адносіца да аднаго Пана, да жыцця Езуса, да Яго канкрэтнай гісторыі, якую Ён падзяляе з намі. Св. Ірэнэй з Ліёна растлумачыў гэта праз супрацьпастаўленне з ерэтыкамі-гностыкамі. Яны сцвярджалі, што існуюць два віды веры: прымітыўная вера, вера простых людзей, недасканалая, якая застаецца на ўзроўні цела Хрыста і сузірання Яго таямніц; i іншага віду вера, больш глыбокая і дасканалая, сапраўдная вера, даступная для вузкага кола ўтаямнічаных і якая дзякуючы інтэлекту ўзносіцца па-над цела Езуса, да таямніц невядомага Боства. Адносна гэтага погляду, які надалей захапляе і мае сваіх прыхільнікаў таксама і ў наш час, св. Ірэнэй сцвярджае, што вера адна, бо датычыць заўсёды канкрэтнага факту Уцелаўлення, не адрываючыся ніколі ад цела і гісторыі Хрыста, бо ў іх Бог хацеў аб’явіцца ў поўні. Таму няма розніцы ў веры паміж «тым, хто можа гаварыць пра яе больш доўга» i «тым, хто няшмат гаворыць пра яе», паміж тым, хто вышэйшы, і тым, хто менш здольны: ні першы не можа яе павялічыць, ні другі не можа яе паменшыць41.

Урэшце, вера адна, бо вызнае яе ўвесь Касцёл, які з’яўляецца адным целам і адным духам. У камуніі аднаго суб’екта, якім ёсць Касцёл, мы прымаем агульны погляд. Праз вызнанне той самай веры мы абапіраемся на тую самую скалу, пераменьваемся тым самым Духам любові, выпраменьваем адно святло і маем адзін погляд, каб ахапіць рэчаіснасць.

 

48. Улічваючы тое, што вера адна, яна павінна вызнавацца ва ўсёй яе чыстасці і поўні. Менавіта таму, што ўсе праўды веры лучацца ў адно, непрыняцце якой-небудзь з іх, хоць бы нават той з іх, якія могуць здавацца менш важнымі, прыносіць шкоду цэламу. Кожная эпоха можа прызнаваць пэўныя элементы веры за больш лёгкія або больш цяжкія для прыняцця: таму вельмі важна сачыць, каб перадаваўся ўвесь дэпазіт веры (пар. 1 Цім 6, 20), каб належным чынам падкрэсліваліся ўсе аспекты вызнання веры. Паколькі адзінства веры з’яўляецца адзінствам Касцёла, аддыманне чагосьці ад веры азначае аддыманне чагосьці ад праўды камуніі. Айцы Касцёла апісвалі веру як адно цела, цела праўды з рознымі членамі, аналагічна да цела Хрыста і да яго працягу ў Касцёле42. Інтэгральнасць веры звязвалася таксама з вобразам Касцёла-дзевы, з яго вернасцю ў абранніцкай любові да Хрыста; знішчэнне веры азначае знішчэнне камуніі з Панам43. Еднасць веры з’яўляецца еднасцю жывога арганізма, як трапна заўважыў бл. Джон Генры Ньюман, калі сярод характэрных рыс, што ўказваюць на працягласць дактрыны ў часе, называў яе здольнасць яднаць у сабе ўсё, што знаходзіць у розных асяродках, у якіх прысутнічае, у розных культурах, з якімі сустракаецца44, ачышчаючы ўсё і знаходзячы для гэтага найлепшае выражэнне. Такім чынам вера выяўляецца як універсальная, каталіцкая, бо яе святло ўзмацняецца, каб асвятліць увесь сусвет і ўсю гісторыю.

 

49. Дзеля служэння адзінству веры і яе інтэгральнаму перадаванню, Пан даў Касцёлу дар апостальскай сукцэсіі. Дзякуючы яе пасрэдніцтву існуе гарантыя працягласці памяці Касцёла і становіцца магчымым бяспечнае чэрпанне з чыстай крыніцы, з якой нараджаецца вера. Гарантыю лучнасці з крыніцай даюць жывыя асобы, і гэта адпавядае жывой веры, якую перадае Касцёл. Яна абапіраецца на вернасці сведкаў, выбраных Панам для гэтага задання. Таму Настаўніцкі Інстытут Касцёла заўсёды выказвае паслухмянасць першаснаму Слову, на якім абапіраецца вера, і з’яўляецца верагодным, бо давярае Слову, якое слухае, сцеражэ і выкладае45. У развітальнай прамове, скіраванай да старэйшых з Эфеза ў Мілеце, якую св. Лука перадае ў Дзеях Апосталаў, св. Павел сведчыць, што выканаў даручанае яму Панам заданне «абвяшчэння […] усёй волі Божай» (20, 27). Менавіта дзякуючы Настаўніцкаму Інстытуту Касцёла да нас можа дайсці непарушнай гэтая воля, a разам з ёй радасць, што мы можам яе ажыццявіць у поўні.

 

 

РАЗДЗЕЛ ІV

БОГ ПАДРЫХТАВАЎ ІМ ГОРАД
(пар. Гбр 11, 16)

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.