![]() Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі
25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся ІІ з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі. Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, першыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі " камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходняга фронту. Вялікая Беларуская рада разам з Цэнтральнай Беларускай вайсковай радай, Беларускай сацыялістычнай грамадой звярнуліся з " Граматай да беларускага народа", у якой характарызавалі Кастрычніцкае паўстанне як праяву анархіі і заклікалі народ не выконваць " сеючыя нязгоду поклічы", захоўваць парадак і спакой. Аднак значная частка працоўных Беларусі і салдат Заходняга фронту са спачуваннем сустрэла першыя дэкрэты Савецкай улады. Былі спынены ваенныя дзенні на франтах, узнікла надзея сялян атрымаць зямлю. У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў: з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, другі з'езд армій Заходняга фронту. Іх рашэннямі (а дакладней - па волі бальшавіцкай партыі) быў абраны Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадарчы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі. Забиваем Сайты В ТОП КУВАЛДОЙ - Уникальные возможности от SeoHammer
Каждая ссылка анализируется по трем пакетам оценки: SEO, Трафик и SMM.
SeoHammer делает продвижение сайта прозрачным и простым занятием.
Ссылки, вечные ссылки, статьи, упоминания, пресс-релизы - используйте по максимуму потенциал SeoHammer для продвижения вашего сайта.
Что умеет делать SeoHammer
— Продвижение в один клик, интеллектуальный подбор запросов, покупка самых лучших ссылок с высокой степенью качества у лучших бирж ссылок. — Регулярная проверка качества ссылок по более чем 100 показателям и ежедневный пересчет показателей качества проекта. — Все известные форматы ссылок: арендные ссылки, вечные ссылки, публикации (упоминания, мнения, отзывы, статьи, пресс-релизы). — SeoHammer покажет, где рост или падение, а также запросы, на которые нужно обратить внимание. SeoHammer еще предоставляет технологию Буст, она ускоряет продвижение в десятки раз, а первые результаты появляются уже в течение первых 7 дней. Зарегистрироваться и Начать продвижение Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыі не прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая, на іх думку, забяспечвала прадстаўніцтва ад розных палітычных сіл Беларусі. У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім з'ездзе саветаў сялянскіх дэпутатаў вырашылі склікаць Першы Усебеларускі з'езд. У шэрагах Вялікай Беларускай рады пераважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, у БАК - прыхільнікі агульнарасійскай партыі эсэраў. Галоўная мэта з'езда - вырашэнне лёсу Беларусі. Спачатку радаўцы не хацелі губляць ініцыятыву па скліканні з'езда, але калі пераканаліся ў тым, што БАК ставіць пытанне аб шырокім прадстаўніцтве з удзелам саветаў, кааператываў прафсаюзаў і іншых арганізацый, вымушаны былі пагадзіцца з іх прапановамі. БАК звярнуўся за дапамогай у Савет Народных Камісараў Расіі, і апошні ў асобе Сталіна абяцаў беларускім прадстаўнікам - левым эсэрам В. Селіванаву і Ф. Караткевічу матэрыяльную і палітычную дапамогу пры ўмовах, што гэты орган будзе дзейнічаць у хаўрусе з Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску (г.зн. Аблвыкамзахам). Абодва бакі дамаўляліся, што ўлада на Беларусі павінна належаць краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбранаму на краёвым з'ездзе. Такім чынам, урад Леніна не лічыў Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці канчаткова сфарміраванымі органамі Савецкай улады на Беларусі. Як сведчаць пратаколы пасяджэнняў Саўнаркома, 2 снежня 1917 г. быў заслуханы даклад Сталіна пра Беларускую раду і аб неабходнай фінансавай дапамозе БАК. Было вырашана " для арганізацыі беларускага з'езда выдзеліць 500 тыс. руб. згодна каштарысу (каштарыс знаходзіцца ў Селіванава і Караткевіча)". Зразумела, без дапамогі і арганізацыйнай работы БАК Першы Усебеларускі з'езд з шырокім прадстаўніцтвам наогул не адбыўся б. Не выпадкова на з'ездзе пераважалі прыхільнікі партыі эсэраў. Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць 14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 дэлегаты, былі дасягнуты пагадненні паміж фракцыямі наконт далейшай работы, выбраны новы прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб прадстаўніцтве і склад мандатнай камісіі. 15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. бальшавікі разагналі з'езд. Сервис онлайн-записи на собственном Telegram-боте
Попробуйте сервис онлайн-записи VisitTime на основе вашего собственного Telegram-бота:— Разгрузит мастера, специалиста или компанию; — Позволит гибко управлять расписанием и загрузкой; — Разошлет оповещения о новых услугах или акциях; — Позволит принять оплату на карту/кошелек/счет; — Позволит записываться на групповые и персональные посещения; — Поможет получить от клиента отзывы о визите к вам; — Включает в себя сервис чаевых. Для новых пользователей первый месяц бесплатно. Зарегистрироваться в сервисе Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за пагрозы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Трэба ўлічваць і неразуменне кіраўнікоў бальшавіцкіх арганізацый беларускага пытання, якія, дарэчы, лічылі, што эпоха нацыянальных дзяржаў ужо адышла і ўсе праблемы, у тым ліку, нацыянальныя, вырашае сусветная рэвалюцыя. Такім чынам, галоўную адказнасць за разгон з'езда нясуць бальшавікі. Гэта была іх велізарная памылка. З'езд разагналі ў той момант, калі быў прыняты першы пункт рэзалюцыі аб " уладзе". Ён пастанавіў " выдзеліць са свайго склада орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў", якому " ўручыў кіраванне Беларуссю да склікання Беларускага ўстаноўчага сейма". Такая пастанова была прынята ў мэтах аховы цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі". Адзначым, што гэты першы пункт не толькі не супярэчыў, але адпавядаў дамоўленасцям Сталіна і БАК. Астатнія пункты рэзалюцыі сведчылі пра тое, што ўзнікла магчымасць для супрацоўніцтва ўсіх сацыялістычных партый на савецкай аснове (напрыклад, патрабаванне неадкладнай перадачы ўсёй зямлі без выкупу ў рукі сялянства, утварэнне народнага кантролю за вытворчасцю і г. д.). Аднак гэтага не адбылося. Нейкую долю адказнасці павінны несці і некаторыя беларускія неанароднікі, уласныя амбіцыі якіх таксама не дазволілі выпрацаваць неабходны кампраміс. Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18 (31) снежня было прынята рашэнне аб перадачы краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе Усебеларускага з'езда. 21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек. Разгон з'езда, далейшыя падзеі высветлілі канфрантацыйнае рознагалоссе, якое ўсё больш абвастралася паміж партыямі сацыялістычнага накірунку. Няздольнасць сацыялістаў зразумець адзін аднаго, імкненне бальшавікоў да аднапартыйнай дыктатуры з'явіліся прычынай разгарання грамадзянскай вайны ў Расіі.
|