Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Фарміраванне беларускага этнасу






У другой палове XIII ст. на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель пачынаецца працэс фармiравання беларускай народнасцi - гiстарычна складзенай устойлiвай супольнасцi людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псiхiкi i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фармiравання гэтых этнiчных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзi i пра-ходзiў пад уздзеяннем шмат якiх фактараў: сацыяльна-эка-намiчнага, палiтычнага, геаграфiчнага, царкоўна-рэлiгiйнага i iнш.

Аб'яднанне на працягу XIII-XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў - тэрыторыi кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фармiраванне i развiццё. Этнiчная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў - лiтвы, дайновы, яцвягаў, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўяўляла сабой у XIV-XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону.

Палiтычны, эканамiчны фактары з'яўлялiся " фонам", на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Палiтычная i сацыяльна-эканамiчная iнтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развiцця розных зямель, прывяла да нiвелiроўкi мясцовых асаблiвасцяў. У першую чаргу i хутчэй моўная i культурная нiвелiроўка адбывалася ў гарадах, асаблiва ў найбольш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасцi, адчувалiся сувязi памiж асобнымi часткамi краiны.

Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялi Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнiгаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгалii, а таксама Падляшша i Вiленскi край. У вынiку наступных штучных падзелаў гэтыя землi апынулiся па-за палiтычнымi межамi беларускай дзяржавы.

З XIII-XVI стст. на этнiчнай тэрыторыi Беларусi сфарміравалася самастойная мова са сваiмi спецыфiчнымi фанетычнымi i сiнтаксiчнымi асаблiвасцямi i лексiчным складам, якая ўжо карэнным чынам адрознiваецца ад старажытнарускай, рускай i украiнскай моў. Беларуская мова адносiцца да iндаеўрапейскай моўнай сям'i, якая ўзнікла прыкладна 3-2, 5 тысячы гадоў да н.э. Некаторыя даследчыкi лiчаць, што важнейшыя асаблiвасцi нашай мовы ў той цi iншай меры iснавалi ўжо ў XIII ст. Паасобныя яе фанетычныя рысы адлюстраваны ў дагаворах XIII-XIV стст. Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Гоцкiм берагам, з якiх асаблiва паказальны дагавор смаленскага князя 1229 г.

У часы ВКЛ гаворкi дрыгавiчоў, полацка-смаленскiх крывiчоў i радзiмiчаў, якiя ўтваралi адну групу, канчаткова кансалiдавалiся ў беларускую мову. У галiне фанетыкi яе асаблiвасцямi сталi " дзеканне" (дзед, дзецi замест старажытных усходнеславянскiх дед, дети), " цеканне" (цётка, цень, мацi замест тетка, тень, мать), " аканне" (мароз, варона), " яканне" (вясна, зямля, сястра), цвёрды гук " р" (крыўда, пiсар, тры), " фрыкатыўнае вымаўленне " г", прыстаўныя зычныя i галосныя гукi ў пачатку слова (возера замест старажытнага озеро, iльняны замест льняны, iржа, вока i г. д.) i iнш., у сiнтаксiсе - выкарыстанне слоў " каб", " калi", часцiц " цi", " чы" i iнш.

Развiццю старажытнабеларускай (цi, як яе называлi тады, " рускай") мовы спрыяла тое, што ў канцы XIV-XVII стст. яна з'яўлялася дзяржаўнай мовай Вялiкага княства Лiтоўскага з першых стагоддзяў яго iснавання. На ёй размаўлялi вялiкiя князi лiтоўскiя i лiтвiнская феадальная знаць. На ёй працавалi княжацкая канцылярыя ў Вiльнi, судовыя ўстановы, магiстраты. На ёй размаўлялi на соймах i ў час дыпламатычных перагавораў. У часы ад Аляксандра Ягелончыка да Жыгiмонта III вялiкая колькасць грамат, прывiлеяў, лiстоў, наказаў, спiсаў i iншых актавых дакументаў пiсалася на абеларушанай царкоўнаславянскай мове. Яе ўжыванне ў афiцыйным справаводстве было заканадаўча замацавана Статутам ВКЛ 1588 г. На ёй стваралiся шматлiкiя летапiсы, мастацкiя, публiцыстычныя i мемуарныя творы, на яе перакладалi воiнскiя i рыцарскiя аповесцi i раманы, гiстарычныя хронiкi i апакрыфiчныя аповесцi. Ф. Скарына, С. Будны, дзеячы уніяцкай царквы спрыялі ўвядзенню беларускай мовы ў сакральную (рэлігійную) сферу, што таксама з'яўляецца сведчаннем факта сфарміраванасці нашай народнасці. С. Будны ў 1562 г. у Нясвiжскай друкарнi выдаў беларускамоўны " Катэхiзiс".

Беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазiцыi пад нацiскам польскай. У сувязi з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сiтуацыi двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем сойма 1696 г. статус дзяржаўнай на тэрыторыi княства быў замацаваны за польскай мовай.

Паступова складваліся агульныя абрады (Каляды, Масленiца, Купалле, Дзяды i iнш.) і звычаi (сябрына - сумеснае карыстанне сенажаццю, пашай, пчоламi i г. д.; дружба i ўзаемадапамога саўладальнiкаў гэтай маёмасцi - сяброў; талака - калектыўная суседская дапамога ў гаспадарчых работах).

Такiм чынам, на працягу другой паловы XIII-XVI стст. на акрэсленай этнiчнай тэрыторыi сфармiраваліся своеасаблiвы агульнабеларускi комплекс традыцыйнай культуры i сiстэма мовы, якiя сведчылi пра нараджэнне новага этнасу. XVII i XVIII стст. былi перыядам узмацнення i далейшага развiцця новых этнiчных прыкмет.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасцi з'яўляецца назва народа - этнонiм.

У XIII-XVI стст. у дачыненнi да насельнiцтва Беларусi ўжывалiся розныя этнонiмы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельнiцтва Беларусi, Украiны, Масковii з'яўлялася назва " Русь", " рускiя", " русiны". Хоць у iх грамадскай свядомасцi захоўвалася ўяўленне аб асаблiвай блiзкасцi ўсходнеславянскiх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельнiкі Русi Лiтоўскай i Русi Маскоўскай лiчылі кожны менавiта сябе " сапраўднай" руссю, а сваiх суседзяў называлi " масквой", " маскавiтамi", " маскалямi" цi, адпаведна, " лiтвой", " лiтвiнамi", " ліцвінамі", " лiтоўцамi". Беларускiя " русiны" ўжо ў XV-XVI стст. адрознiвалi сябе ад " маскавiтаў" суседняй дзяржавы, iх мову называлі " маскоўскай", а сваю - " рускай". Этнонiм " рускiя людзi" меў больш стабiльную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусi i Смаленшчыны.

Украiнцы, рускiя, палякi i iншыя еўрапейскiя народы называлi беларусаў " лiтвiнамi", гэта ж паняцце было саманазвай i беларускага насельнiцтва. Славянiзаванае вызначэнне " лiтвiны" адрознiвалася ад саманазвы ўласна літоўцаў, якая гучала як " lietuwis", " lietuviai", " lietuwininkas". У XIV-XV стст. " лiтвiнамi" называлi сябе пераважна жыхары заходнiх зямель Беларусi i ўсходу Летувы. У XVI i асаблiва ў XVII-XVIII стст. назва распаўсюджваецца на ўвесь беларускi этнас.

Гэта форма нацыянальнага самавызначэння насель-нiцтва Беларусi (асаблiва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання княства з каралеўствам у Рэч Паспалiтую, якое разглядалася як " аб'яднанне дзвюх нацый (палякаў i лiтвiнаў) у " адзiную нацыю". Мясцовыя магнаты i шляхта доўгi час падкрэслiвалi, што яны менавiта " лiтвiны", чым выказвалi даволi высокi ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасцi. Назвы " лiтвiны", " Лiтва", на думку даследчыкаў, былi найбольш абагульняючай формай этнiчнай самасвядомасцi i самавызначэння беларускага насельнiцтва ў XVII-XVIII стст.

Названыя этнонiмы ў залежнасцi ад абставiн маглi ўжывацца паасобку цi сумесна (" лiтвiн рускага роду", " лiтвiн-беларусец"), але ўсе яны з'яўлялiся элементамi этнiчнай самасвядомасцi беларускага народа. Аддзялiўшы ад сябе словы " Лiтва" i " Русь", мы атрымалi поўную блытанiну ў нашай мiнуўшчыне - не маглі знайсцi ў сваёй гiсторыi сябе, заблыталiся, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, адкуль мы i адкуль iншыя.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.