Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сацыяльны лад Беларуси 19 В.






У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай спыніла свае існаванне адна з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 млн чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, апынуліся ў складзе Расійскай Імперыі. Гэта падзея, безумоўна, адбілася на эканамічным, грамадска-палітычным і культурным раз-віцці беларускага народа.

Паводле распараджэння Мікалая I на далучаных да Расіі беларускіх землях пачаўся разгляд правоў шляхты на дваран-скую годнасць. У сувязі з гэтым у 1831 г. быў выдадзены указ " О разборе шляхты в западных губернйях й об устрой­стве сего рода людей". У названым нарматыўным акце ад-значалася, што калі шляхціц дакументальна дакажа свае шляхецтва, то за ім захаваюцца ўсе правы і перавагі, якія былі дараваны дваранству імперыі.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гара-ды, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога кіравання па-водле " Жалованной грамоты городам" 1785 г.

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць па-душныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці3. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты.

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздавался прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без-выніковую барацьбу за вяртанне мяшчанскага статуса.

Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карыс^аліся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыялььяй медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Ры-са аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя.

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належа­ла да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, прызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахогі-ліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся так-сама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.