Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.






У 1826 г. было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духа-венства, сялянства і мяшчанства). Тут найболыл ярка адлюс-траваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права най-болыы бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права - у адносінах да сервітутаў, не-каторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вы-ключэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, судаводства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна ад-розніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і вы-канання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў - апошняя найбольш значная сістэматы-зацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ас-ноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раздзе-лах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспа-літай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скаса-ванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі уведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а праект Зводу мясцовых законаў За­ходніх губерняў не быў рэалізаваны.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.