Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Па шляху рэформ. Канстытуцыя 3 мая і яе лёс






Пры суцэльным паралічы цэнтральнай улады Рэч Паспалітая паўставала ўжо не федэрацыяй дзвюх дзяржаў і «абодвух народаў». Яна была ўжо хутчэй федэрацыяй асобных паветаў, дзе рашэнне агульнадзяржаўных органаў магло не прымацца, калі супярэчыла пастановам павятовага сойміка.

Пэўныя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгауза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. У гэты час скасоўваўся шэраг эканамічных прывілеяў шляхецкага саслоўя, што папаўняла скарб дзяржавы. Вялося актыўнае транспартнае будаўніцтва. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш упэўніліся ў тым, што выратаваць краіну змогуць толькі змены ў яе палітычным ладзе. 3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць ужывання права " ліберум вета", пачыналі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэта давала магчымасць прымаць рашэнні большасцю галасоў). У 1773 г. пасля ліквідацыі ордэна езуітаў у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім было створана першае ў Еўропе міністэрства асветы – Адукацыйная камісія. Зроблена гэта было па прапанове падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча. Нерухомая маёмасць ордэна езуітаў перадавалася шляхце ў вечную арэнду з абавязкам выплочваць у год 4, 5 % яе ацэначнага кошту на карысць адукацыі. На сойме 1775 г. Рэч Паспалітая ўпершыню займела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады Пастаянную Раду на чале з каралём і вялікім князем. Пастаянная Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадзяржаўнага сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатау на вакантныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Рада павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі ў Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Асветніцтва – утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.

У канцы 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не ў апошнюю чаргу садзейнічалі змены ў міжнародным становішчы (руска-шведская ванна 1788 – 1790 гт., руска-турэцкая вайна 1787 – 1791 гг., супярэчнасці паміж дзяржавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).

Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788 – 1792 гт.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўплыў аказала буржуазная рэвалюцыя ў, Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі – сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.

Выратаваць Рэч Паспалітую ад усёабдымнага распаду магла толькі поўная цэнтралізацыя, якая б узнялася над павятова-ваяводска-велікакняжацка-польскімі інтарэсамі. І магчымасць такая з'явілася.

У 1788 г. сабраўся чатырохгадовы сойм. Ён распачаў шырока-маштабныя рэформы. Аб'явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты і, наадварот, пашырыў правы мяшчанства. У прыватнасці, гараджане займелі мажлівасць набываць ва ўласнасць маёнткі. Гэта былі тыпова буржуазныя рэформы. Праца сойма адбывалася на фоне росту палітычнай актыўнасці гарадоў, якія патрабавалі ўдзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. 18 красавіка 1791 г. сойм прыняў закон аб " вольных гарадах каралеўскіх", якія нарэшце атрымалі магчымасць свабоднага развіцця, не замаруджанага феадальным правам. Па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы былі створаны " Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі". Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах. Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек і ліквідацыя скампраметаванай Пастаяннай Рады. Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Спадзяючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая ў 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй. Мяшчане, як і шляхта, атрымалі права асабістай недатыкальнасці, свабоду набыцця зямельнай уласнасці, доступ да ўсіх духоўных пасад, грамадзянскіх чыноў і вайсковых рангаў. Прадстаўнікі каралеўскіх і вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права ўдзелу ў працы сойма пры абмеркаванні пытанняў, якія тычыліся развіцця рамёстваў і гандлю.

Нарэшце, 3 мая 1791 г. была абвешчана Канстытуцыя ( першая ў Еўропе і другая ў свеце пасля ЗША) Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызначалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія – месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ёю адмяняліся " ліберум вета", выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых " інструкцый" для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарадкаванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства " пад апякунства ўрада", даючы надзею на паляпшэнне яго долі. Яна ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ. Для агульнай дзяржавы ствараўся адзіны ўрад, які, меркавалася, служыў бы, як даводзіць тэкст дакумента, «усяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і Вялікаму княству Літоўскаму». Гэтаму ўраду падначальвалася агульнае войска, і ў яго распараджэнні павінен быў быць «агульны непадзельны скарб народны». Упарадкоўвалася праца сойма, куды ўключалася частка мяшчанства. Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі. Абвяшчаліся іншыя буржуазныя правы і свабоды.

Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху.

Канстытуцыя 3 мая закладвала аснову вывядзення Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу і ставіла яе на шлях буржуазнага развіцця. Яна была прынята грамадствам, бо толькі на 2 з 34 сабраных у Рэчы Паспалітай сойміках не была падтрымана.

Але час на рэфармаванне польска-ліцвінскай дзяржавы быў даўно ўпушчаны. Ніці вялікай палітыкі ў сваіх руках трымалі замежныя манархі. Пасля абвяшчэння Канстытуцыі пад сцягам непарушнасці шляхецкіх вольнасцей супраць Рэчы Паспалітай быў арганізаваны чарговы «крыжовы паход». Цяпер для ўмяшання ва ўнутраныя справы шляхецкай рэспублікі Расійскай імперыі нават не патрабавалася нейкай зачэпкі. 14 мая 1792 г. пад эгідай імператрыцы Кацярыны ІІ была створана канфедэрацыя ў мястэчку Таргавіца на Украіне. Яе удзельнікі 18 мая перасяклі дзяржаўныя межы і ўступілі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай пад прыкрыццём неабходнасці абароны “шляхецкіх свабод”. Наперадзе рухалася 100-тысячная расійская армія, без якой канфедэрацыя не мела аніякай сілы і шанцаў на поспех.

Царскай армадзе спатрэбілася толькі 2 месяцы, каб разбіць цалкам дэзарганізаванае войска Рэчы Паспалітай. Баявыя дзеянні зноў жа адбываліся ў Беларусі (Опса, Мір, Зэльва, Берасце).

Пасля перамогі таргавічан Канстытуцыя 3 мая, натуральна, была адменена. А ў студзені 1793 г., як вынік інтэрвенцыі Расіі ў Рэч Паспалітую, быў здзейсненыдругі падзел дзяржавы паміж Расіяй і Прусіяй. Да ўсходняга суседа – Расійскай імперыі – далучаліся беларускія землі прыкладна па лініі Друя – Пінск.

Другі падзел Рэчы Паспалітай засведчыў выразныя намеры еўрапейскіх калосаў канчаткова расправіцца з Рэччу Паспалітай. Прадухіліць знікненне гэтай калісьці слаўнай дзяржавы з палітычнай карты Еўропы можна было толькі шляхам рашучага супрацьдзеяння яе “магільшчыкам” як унутры краіны, так і за яе межамі. Паўстанне 1794 г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошні шанс.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.