Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ход паўстання






24 сакавіка 1794 г. у Кракаве быў абвешчаны акт паўстання. Яго асноўнымі мэтамі былі пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўны суверэнітэт Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. На чале паўстання стаў ураджэнем Беларусі Тадэвуш Касцюшка. У красавіку да паўстання далучыліся Літва і Беларусь. 16 красавіка ў Шаўлях паўсталі часткі войска Вялікага княства Літоўскага. У ноч з 22 на 23 красавіка быў атакаваны расійскі гарнізон у Вільні і горад перайшоў у рукі паўстанцаў. Камандуючым узброенымі сіламі Вялікага княства Літоўскага быў прызначаны трыццацітрохгадовы Якуб Ясінскі, палкоўнік, паэт, рэспубліканец па поглядах Быў утвораны асобны ад Польшчы вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем, які атрымаў назву «Найвышэйшая Літоўская рада». Ад Вільні полымя паўстання шуганула па ўсяму Вялікаму княству. Бок Касцюшкі прынялі тут шматлікая шляхта, частка духавенства, сялянства, гараджанаў. Да касцюшкаўцаў іх вялі патрыятычныя пачуцці і мэты, якія акрэслівалі кіраўнікі паўстання. Першыя дакументы рады мелі радыкальны характар. Віленскі «Акт паўстання народа Літоўскага» заклікаў да «вольнасці і роўнасці грамадзянскай». Ён абяцаў сялянам скасаванне прыгнёту.

І ў атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры – сяляне, узброеныя косамі. У хуткім часе ў руках паўстанцаў былі Гародня, Берасце, Слонім, Ваўкавыск, Наваградак, Ліда, Ашмяны, Кобрын, Браслаў. Але не так проста было супрацьстаяць шматтысячнаму, добра ўзброенаму і абучанаму царскаму войску.

У хуткім часе адбыліся змены ў кіраўніцтве паўстання. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвешчана Касцюшкам радыкальнай і распушчана. Замест яе стваралася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. У чэрвені 1794 г. паўстанцы пацярпелі паражэнне пад Соламі.

Паўстанцы ўжывалі партызанска-дыверсійныя формы барацьбы. 1 чэрвеня 1794 г. Якуб Ясінскі аддае загад аб стварэнні атрадаў, якія павінны былі распачаць партызанскія дзеянні ў тыле царскага войска. Найболыш буйнымі рэйдамі ўглыб тэрыторыі Беларусі былі паходы Міхала Клеафаса Агінскага праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс) і Стафана Грабоўскага на Меншчыну. Апошні быў няўдалы, бо 4 верасня пад Любанню атрад Грабоўскага быў разбіты, а сам кіраўнік трапіў у палон.

Развітанне з Радзімай» Такую назву мае славуты паланез Агінскага. Таго самага Міхала Клеафаса Агінскага – аднаго з нашчадкаў старажытнага беларускага роду, які прыняў самы актыўны ўдзел у паўстанні Касцюшкі. Назва гэта сімвалічная і шматзначная. Многія развітваліся з Радзімай, кладучы за яе жыццё, многія выпраўляліся ў далёкую эміграцыю. А тыя, што заставаліся, таксама гублялі былую радзіму. Рэч Паспалітая дажывала апошнія месяцы.

Атрады Касцюшкі не вытрымлівалі ўдараў царскіх войск Ферзена і Суворава. У жніўні 1794 г. капітулюе Вільня. 17 верасня пад Крупчыцамі беларуска-літоўскія сілы К. Серакоўскага былі разбіты корпусам Суворава. У гэтай бітве супраць адборных расійскіх войск Суворава змагаліся больш чым 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Амаль усе яны паляглі. Невялічкая частка хацела знайсці паратунак за сценамі крупчыцкага манастыра. Але казацкая шабля секла і ў святым месцы. Потым быў разгром пад Берасцем, адыход ад Гародні. Паўстанне пакінула Беларусь.

Кастрычніка 1794 г.адбылася рашаючая бітва войск Касцюшкі з царскімі злучэннямі пад Мацяёвіцамі. Паўстанцы былі разбіты, а іх начальнік трапіў у палон. Урэшце 4 лістапада Сувораў авалодаў Прагай – прадмесцем Варшавы. Пры яе абароне загінуў Якуб Ясінскі. Жорсткае кровапраліцце пры штурме Прагі прывяло да капітуляцыі 6 лістапада Варшавы. Так царызм задушыў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў званне фельдмаршала.

Ці была ў Касцюшкі мажлівасць перамагчы? Наўрад ці. Але паўстанне сталася пачаткам шляху народаў Польшчы, Беларусі, Літвы да здабыцця волі.

На справе радыкальна-рэвалюцыйны запал кіраўнікоў паўстання хутка выдыхнуўся. Касцюшка не здолеў падняцца вышэй абмежаванай шляхецкай праграмы і абаперціся на народ. Галоўны дакумент паўстання «Паланецкі універсал» не скасоўваў прыгоннае права.

Цяпер чакаць ратавання Рэчы Паспалітай не было адкуль. Пытання аб яе захаванні не стаяла. Тры буйныя еўрапейскія дзяржавы былі зацікаўлены ў ліквідацыі Рэчы Паспалітай і падзеле яе зямель. Пасля апошняга падзелу 1795 года тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. У кастрычніку 1795 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя, у адпаведнасці з якой адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Заходнія землі Беларусі далучаліся да Расійскай імперыі. 25 лістапада 1795 г. ў Гродне апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад кароны і яна як дзяржава спыніла сваё існаванне.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.