Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Апошнія праявы былой магутнасці.






Заключэнне Андрусаўскага перамір’я не прынесла народам Рэчы Паспалітай доўгачаканага міра. Ужо ў верасні 1667 г. запарожцы, на чале якіх стаў новы кіраўнік Пётр Дарашэнка, разам з крымскімі татарамі рушылі ўглыб уладанняў Кароны. Казакі бачылі ў гэтым працяг аньтыпольскай барацьбы, тады як татары прадстаўлялі інтарэсы свайго сюзэрэна – Турцыі, якая спадзявалася на захоп што найменей правабярэжнай часткі Украіны. За кампаніяй 1667 г. паследвала яшчэ адна – у 1671 г., а ў 1672 г. баявыя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай пачалі непасрэдна турэцкія войскі, якія неўзабаве захапілі значныя тэрыторыі на Украіне. 18 кастрычніка 1667г. быў падпісаны Бучацкі трактат, які не толькі прызнаваў за Турцыяй значную частку Украіны, але і абавязваў Рэч Паспалітую да штогодных выплат, што формальна ператварала гэту дзяржаву ў васала турэцкага султана.

Разам з тым, ганебны Бучацкі трактар не быў ратыфікаваны сеймам. Было сабрана вялікае войска, у тым ліку каля 9 тысяч чалавек ад Вялікага княства Літоўскага, якое ў 1673 г. аднавіла ваенныя дзеянні з Турцыяй. Важным поспехам стала перамога пад Хоцімам, але запланаваны як працяг кампаніі шырокамасштабны паход у Малдавію не адбыўся. Гэтаму, між іншым, перашкодзілі непаразуменні паміж вялікім гетманам ВКЛ Пацам і кіраўніком кароннай арміі вялікім гетманам Янам Сабескім. У наступных гадах баявыя дзеянні на Украіне вяліся з пераменным поспехам да заключэння ў 1676 г. міра ў Жураўне, паводле якога за Турцыяй заставалася значная частка Украіны з Камянцом.

Заключэнне міра з Турцыяй прадугледжвала развязванне рук Кароне для вайны з Брандэнбургам і Аўстрыяй за прускія і сілезскія тэрыторыі. Аднак палітычныя змены ў Еўропе, у прыватнасці заключэнне Францыяй, якая разглядалася як адна з саюзнікаў Польшчы, міру з яе нядаўнімі патэнцыяльнымі праціўнікамі, зноў актуалізавала турэцкую тэму. У 1683 г. Ян Сабескі, цяпер ужо як кароль польскі, заключыў наступальна-абарончы саюз з Аўстрыяй, скіраваны супраць Турцыі. У адпаведнасці з падпісаным трактатам, імперскія войскі павінны былі дзейнічаць у Венгрыі, а польскія – на украінскім Падоллі і ў Малдавіі. Аднак наступленне турак на заходнім напрамку і рэальная пагроза захопу імі Вены прымусіла Сабескага паспяшацца на выратаванне аўстрыйскай сталіцы. У выніку сумесных дзеянняў польскіх, аўстрыйскіх і нямецкіх войскаў, камандаванне над якімі належала каралю Рэчы Паспалітай, аблога Вены у 1683 г. была знята, але разбітыя туркі здолелі ўратаваць большую частку сваіх сілаў. У выніку вайна прымала зацяжны характар.

Для яе паспяховага завяршэння Рэч Паспалітая пайшла на ўтварэнне ў 1686 г. Святой Лігі, да ўдзелу ў якой, апроч Аўстрыі і Венецыі, планавалася прыцягнуць і Расію. Для гэтага з апошняй быў падпісаны у 1686 г. “Вечны мір” або т.зв. трактат Гжымултоўскага, які прызнаваў усе саступкі, зробленыя Рэччу Паспалітай на карысць Расіі ў Андрусове, у тым ліку канчатковую страту Кіева. Акрамя таго, кіеўскі мітрапаліт прызнаваўся гарантам правоў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай а маскоўскі цар атрымоўваў выдатную зачэпку для далейшага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Аднак, нягледзячы на заключэнне шырокага антытурэцкага саюза, хуткага завяршэння вайны дабіцца не ўдалося. Толькі ў 1699 г., ужо пасля смерці Яна Сабескага быў заключаны мір, паводле якога Рэч Паспалітая вяртала захопленыя раней Турцыяй тэрыторыі на Украіне.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.