Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гата распрацаваныя адмыслова закручаныя






спіралі «галінак». У краінах на ўсход ад

Францыі такая кампазіцыя хоць і пашырана,

але больш стрыманая, асабліва ў эпоху го-

тыкі і Рэнесансу.

Рэдкія ўцалелыя ўзоры падобных выра-

баў на Беларусі цалкам укладваюцца ў

гэты напрамак. Прыкладам з'яўляюцца

дзвярныя завесы касцёла пачатку 17 ст. ў

в.Крамяніца Зэльвенскага раёна, выкана-

ныя ў стылі заходнееўрапейскага Рэнесансу

з яго ўраўнаважанасцю, логікай і кан-

струкцыйнасцю формаў. Масіўная, з ба-

чнымі слядамі кавання стужка завесы каля

самага пачатку разгаліноўваецца на два

спіралепадобныя завіткі, якія выразна ба-

чныя на фоне палатна цяжкіх дубовых дзвя-

Рэй.

Такія завесы — узор спалучэння кан-

струкцыйнасці і дэкаратыўнасці. Завіткі-ад-

галінаванні — не толькі дэкор, але і кан-

струкцыйны прыём, дзякуючы якому на-

Грузка ад палатна дзвярэй больш

раўнамерна размяркоўваецца на завесу,

жорстка мацуе дошкі. Таму такая кам-

пазіцыя завесы, з'явіўшыся ў раманскую

эпоху, прайшла скрозь усе часы і мастацкія

стылі, пазбаўляючыся ад залішняй дэка-

ратыўнасці і набліжаючыся да канструкцый-

най логікі. Прыкметны след яна пакінула і ў

народньім дойлідстве, у тым ліку і ў бела-

рускім. Праўда, народныя майстры часта

досыць адвольна абыходзіліся з такой кам-

пазіцыяй, па-свойму інтэрпрэтавалі яе# ча-

сам вельмі прыблізна імітавалі завіткі-ад-

галінаванні. Але трапляюцца і амаль класіч-

ныя ўзоры, я к, напрыклад# на дзвярах

касцёла пачатку 20 ст. ў в.Слабодка Бра-

слаўскага раёна20. Відаць, майстар быў да-

статкова дасведчаны ў агульнаеўрапейскіх

Дасягненнях кавальскага мастацтва. Кам-

пазіцыя завесы, праўда, пазбаўлена раман-

скай пышнасці і дэкаратыўнасці, яна больш

ясная і жывая.

Калі падобныя ўзоры ўсё ж выяўляюць

яўны ўплыў высокапрафесійнага рамес-

ніцкага мастацтва Заходняй Еўропы, акоўка

дзвярэй драўляных сельскіх цэркавак Брэс-

Цкага Палесся вызначаецца тыпова мясцо-

вай народнай інтэрпрэтацыяй. Кожны з вы-

яўленых узораў па-свойму арыгінальны,

адлюстроўвае ўласныя густы і майстэрства

кавалёў, мясцовыя народныя традыцыі, і ў

той жа час яны маюць блізкія стылістычныя

рысы з падобнымі вырабамі Польшчы, паў-

ночнага захаду Украіны і іншых суседніх

краін. 3 аднаго боку, гэта з'яўляецца

вынікам міжэтнічных сувязяў і блізкіх рысаў

у мастацтве суседніх народаў, з друго-

гa — сведчыць пра тое, што ўсе яны ўяў-

ляюць мясцовую народную інтэрпрэтацыю

агульнаеўрапейскіх дасягненняў каваль-

Скага рамяства.

Найбольш цікавы ўзор — акоўка дзвярэй

царквы ў в.Олтуш Маларыцкага раёна#

зробленая, відаць, у канцы 19 ст. ў час

апошняга капітальнага рамонту будынка.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.