Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Падобнай аздобаю з тонка адкаванага






стрыжня, якая выходзіць з цэнтра крыжа да

яго канцоў. Такія змейкі запаўняюць пра-

стору і паміж перакладзінамі крыжа, утва-

раючы своеасаблівыя прамяні — адзіна-

рныя, двайныя, трайныя. Нярэдка ўтвараец-

ца зграбная кампазіцыя, што нагадвае

сонца са ззяннем, уражанне дапаўняецца

круглым дыскам на скрыжаванні.

Крыжы на праваслаўных і уніяцкіх храмах

у многіх выпадках дапаўняюцца сілуэтам

паўмесяца ў ніжняй частцы, што характэ-

рна таксама для вырабаў заходняй Укра-

іны, рэгіёнаў з праваслаўным насельніцтвам

усходняй Польшчы і суседніх тэрыторый

Літвы. Паўмесяц павінен быў сімвалізаваць

перамогу хрысціянства над язычніцтвам,

аднак якраз такія крыжы ў многіх выпадках

сведчаць, што паўмесяц мірна ўжываўся з

язычніцкай сімволікай. I дыск з промнямі,

што нагадваў сонца, і змейкападобныя эле-

менты ўказваюць на язычніцкае пакланенне

сілам прыроды, якое да 20 ст. амаль за-

быта, але традыцыйна выяўляецца ў дэ-

коры крыжоў. Некаторыя іх узоры ўвогуле

нагадваюць нейкія дзівосныя распіны (цар-

Акаваны куфар. Пачатак 20 cm. Давыд-Га-

радок Столінскага раёна.

П.Б а г р ы м. Фрагмент жырандолі. 1881.

Крошын Баранавіцкага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

ква ў в.Крупец Добрушскага раёна), часам

з амаль поўнай імітацыяй распінных пара-

сткаў (царква ў в.Беражное Столінскага ра-

ёна). На фоне неба такія ажурныя кам-

пазіцыі выглядаюць вельмі мапяўніча.

Язычніцкія перажыткі аказаліся настолькі

жывучыя, а дэкаратыўнасць падобных вы-

рабаў такая ўражлівая, што нават каталіц-

кая рэгламентацыя не змагла іх перамагчы.

Напрыклад, крыж на касцёле ў в.Ліпнішкі

(Іўеўскі раён) нагадвае дзівосную кветку са

«змейкамі», распіннымі парасткамі з ліс-

тамі і цюльпанападобнымі матывамі па кан-

цах. Падобныя вырашэнні характэрныя і дпя

Літвы, дзе хрысціянства (каталіцтва) было

прынята значна пазней і таму язычніцкія пе-

ражыткі праявіпіся яшчэ мацней24.

Адсутнасць да апошняга часу публікацый

па каваных крыжах Беларусі і параўнаўча

нешматлікі ўцалелы да нашых дзён рэчавы

матэрыял тлумачаць думку, быццам такія

вырабы характэрны гапоўным чынам для

Літвы і Польшчы. М і ж тым самі польскія да-

спедчыкі сцвярджаюць, што найбольш ціка-

выя ў дэкаратыўных адносінах якраз унія-

цкія і праваспаўныя крыжы2 5, характэрныя

галоўным чынам для Падпяшша, населе-

нага праваслаўнымі беларусамі. Гэта ж да-

тычыць і Беларусі, а таксама сумежных тэ-

рыторый Літвы. Такім чынам, каваныя кры-

жы Беларусі арганічна ўваходзяць у адзіны

арэал іх пашырэння, што ўключае суме-

жныя тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны,

Польшчы.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.