Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чэнне, чорнае глянцаванне. Пружаны.






Народнае мастацтва Беларусі

юць пашьГрэнне паліхромныя глазуры бе-

лага, карычневага, жоўтага, сіняга коле-

раў. У такім выглядзе кафля была прыне-

сена і ў Маскоўскую дзяржаву, дзе да

сярэдзіны 17 ст. бытавалі толькі «мураўлё-

ныя» вырабы8. Архіўныя дакументы заха-

валі імёны майстроў-цаніннікаў — выхад-

цаў з беларускіх гарадоў Мсціслава, Ко-

пысі, Шклова, Магілёва і інш., якія

працавалі ў Маскве і яе наваколлі9.

Скпаданыя, супярэчлівыя працэсы хара-

ктэрныя для ганчарства 19 ст. Асабліва

ўзмацніліся яны паспя рэформы 1861 г. Га-

радское рамяство, не вытрымаўшы канку-

рэнцыі з капіталістычнай вытворчасцю, па-

ступова заняпала. Так, у 1867 г. ў Віцебску

дзейнічала 41 ганчарная майстэрня, а праз

30 гадоў тут працавапі ўсяго 14 майстроў,

у якіх ужо не было ні чаляднікаў, ні вуч-

няў10. Падобная карціна назіралася і ў

іншых гарадах, якія ў познім сярэднявеччы

славіліся як буйныя ганчарныя цэнтры з вы-

сокаразвітым характарам рамяства. Тыя ж

нешматлікія рамеснікі, якія прадаўжалі зай-

мацца ганчарствам, вымушаны былі пера-

арыентавацца на сельскага спажыўца.

Іншыя працэсы наглядаюцца ў сельскім

Ганчарстве. Адмена прыгоннага права, ра-

звіццё капіталістычных адносін значна

паўплывалі на развіццё народных рамё-

стваў і промыслаў. Прамысловыя вырабы

былі мала даступныя сялянству з яго нізкай

пакупніцкай здольнасцю, па-ранейшаму вя-

лікім попытам карыстаўся больш танны ган-

чарны посуд. Росту рамяства садзейнічала і

малазямелле значнай часткі сялянства.

Таму ўтвараліся буйныя ганчарныя ася-

родкі, што аб'адноўвалі некалькі суседніх

вёсак і па колькасці майстроў нашмат абы-

ходзілі старажытныя ганчарныя цэнтры. 3

найбольш буйных такіх канцэнтрацый ганча-

рных цэнтраў можна назваць вёскі Сіняўка,

Ганявічы, Масцілавічы, Забалотнікі (Клецкі

раён), Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчына,

Пруды (Баранавіцкі раён), Благаўка, Русакі,

Літвінавічы (Шклоўскі раён). Колькасць

майстроў тут дасягала некалькіх соцень.

Адначасова з такім прыкметным развіц-

цём сельскага ганчарства адзначаецца

павышэнне яго якаснага ўзроўню. Кантакты

з гарадскімі ганчарамі (напрыклад, на кір-

машах), выхад на шырокі рынак, імкненне

да павышэння ўзроўню якасці прадукцыі

спрыялі засваенню лепшых дасягненняў ке-

рамічнай вытворчасці. Сельскія майстры

актыўна авалодвалі тачэннем на ганчарным

крузе, знаёміліся з сакрэтамі прыгатавання

і выкарыстання глазуры, тэхнікай роспісу і

інш. Значна пашырыўся асартымент выра-

баў, майстры імкнуліся паўтарыць у гліне

неабходныя ў побыце, але больш дарагія






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.