Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 18 бібліятэчная справа 2 страница






Карыстальнікі бібліятэк маюць права ўдзельнічаць у дзейнасці папячыцельскіх, чытацкіх саветаў, іншых аб'яднанняў карыстальнікаў бібліятэк, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам па ўзгадненню з заснавальнікамі бібліятэк з мэтай узаемадзеяння бібліятэк з грамадскасцю і працуюць на грамадскіх пачатках.

Карыстальнікі бібліятэк абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай, беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў, у вызначаныя бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы, атрыманыя з гэтых фондаў.

ГЛАВА 19
музейная справа

Артыкул 173. Музейная справа

Музейная справа – галіна культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя i асветнiцкiя працэсы, накiраваныя на выяўленне прадметаў музейнага значэння, камплектаванне музейных фондаў, ажыццяўленне ўлiку і захоўвання музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый, ажыццяўленне іншых відаў музейнай дзейнасці.

У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, умацавання сувязей з навуковымі арганізацыямі і ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы дзейнічае Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы, які з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб Рэспубліканскім навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 174. Музейны прадмет. Класіфікацыя музейных прадметаў

Музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя аб’ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць i ўключаны ў музейны фонд.

Музейныя прадметы класіфікуюцца па крытэрыях, якія вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Пад класіфікацыяй музейных прадметаў разумеецца групоўка музейных прадметаў на аснове адзінства (агульнасці) іх прыкмет (паходжання, тэматыкі, храналогіі, структуры, функцыянальнага прызначэння і іншых), накіраваная на фіксацыю сувязі паміж музейнымі прадметамі ў мэтах аптымальнай арганізацыі работы з музейнымі прадметамі, стварэння ўмоў, якія максімальна спрыяюць іх захаванню, выкарыстанню, даследаванню.

Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозузахаванасцімузейных прадметаўі (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.

Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

Артыкул 175. Музейная калекцыя

Музейная калекцыя – збор музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, які мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае.

Артыкул 176. Прадмет музейнага значэння

Прадмет музейнага значэння – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя аб’ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, але не ўключаны ў музейны фонд.

Артыкул 177. Музейны фонд

Музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.

Артыкул 178. Права ўласнасці на музейныя прадметы, музейныя калекцыі, прадметы музейнага значэння

Музейныя прадметы, музейныя калекцыі, прадметы музейнага значэння могуць знаходзіцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

Артыкул 179. Музей

Музей – юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць улік і захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне і папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый.

Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі.

Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя недзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі або фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Музей (як юрыдычная асоба) з’яўляецца ўстановай культуры і дзейнiчае на падставе статута, зацверджанага заснавальнiкам.

Музей (як структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы) дзейнiчае на падставе палажэння, зацверджанага кіраўніком адпаведнай юрыдычнай асобы.

У адпаведнасці з гэтым Кодэксам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.

У выпадках і на ўмовах, прадугледжанных гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, музею можа быць прысвоены статус “нацыянальны”, “народны”.

У выпадках, прадугледжанных заканадаўствам, у музеі ствараюцца навукова-метадычны, вучоны, рэстаўрацыйны, экспертны саветы, функцыі і парадак дзейнасці якіх устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 180. Місія музея

Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з місіяй музея.

Пад місіяй музея разумеецца грамадскае прызначэнне музея як сацыяльнага інстытута, сфарміраванае зыходзячы з галоўных мэтаў дзейнасці музея, яго ролі, грамадскай сутнасці, прынцыпаў яго функцыянавання, накіраванае на стварэнне культуры сучаснасці і будучыні на аснове ажыццяўлення відаў музейнай дзейнасці.

Місія канкрэтнага музея ў адпаведнасці з яго профілем (профілямі) замацоўваецца ў канцэпцыі развіцця музея, якая зацвярджаецца заснавальнікам гэтага музея.

Канцэпцыя развіцця музея з’яўляецца асновай для планавання дзейнасці музея, вызначае місію музея ў адпаведнасці з яго профілем (профілямі) і ўключае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы развіцця музея, шляхі іх рэалізацыі.

Артыкул 181. Класіфікацыя музеяў

Класіфікацыя музеяў – групоўка музеяў па прыкметам, істотным для арганізацыі і развіцця сеткі музеяў, ажыццяўлення музейнай дзейнасці, у тым ліку па профілю (профілям), асаблівасцях прававога становішча, парадку дзейнасці, выконваемым грамадскім функцыям і іншых крытэрыях.

Па профілю (профілям) музеі класіфікуюцца на гістарычны, мастацкі, літаратурны, прыродазнаўчы, тэхнічны, архітэктурны, этнаграфічны і іншых профіляў.

Пад профілем музея разумеецца катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, а менавіта з канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, відам мастацтва.

У выпадку, калі музей сумяшчае прыкметы некалькіх профіляў, музей з’яўляецца комплексным.

У залежнасці ад асаблівасцей прававога становішча і парадку дзейнасці выдзяляюцца музеі-запаведнікі, музеі пад адкрытым небам і іншыя.

Артыкул 182. Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi музеяў

Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi музеяў вызначаецца заканадаўствам з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Кодэксам.

Музеі могуць быць створаны толькі ў якасці некамерцыйнай арганізацыі ў форме ўстановы або структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы, у тым ліку адасобленага.

Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:

наяўнасць культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя аб’ектаў прыроднага асяроддзя, а таксама навуковага праекта музея;

магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), тэрыторыяй, якія адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, а таксама абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;

іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам.

Навуковы праект музея ўзгадняецца:

для дзяржаўнага музея – з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

для прыватнага музея – з аддзелам культуры выканаўчага камітэта базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы будучага знаходжання музея.

Патрабаванні да навуковага праекта музея, яго склад устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў і перадаць музейны фонд іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, не падпарадкаванага Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем заснавальніка, узгодненым з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Пры ліквідацыі прыватнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 183. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння музеяў

Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), тэрыторыяй, якія адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, а таксама абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці.

Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), на тэрыторыі, якiя не адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, i перавод музеяў у будынкi (памяшканнi), на тэрыторыі, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.

У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), тэрыторыі, дзе размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне), тэрыторыю і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.

Артыкул 184. Музеі-запаведнікі

Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія маюць асаблівую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з імі, па прадстаўленню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама па прадстаўленнях іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, узгодненых з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнню Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь музеямі-запаведнікамі.

Межы тэрыторыі музея-запаведніка, асаблівасці яго прававога становішча, аховы і выкарыстання устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Ахова нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад музеяў-запаведнікаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 185. Музеі пад адкрытым небам

Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) зборы рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншых культурных каштоўнасцей, якія маюць асаблівую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, на якой яны сістэматызаваны і прадстаўлены і якая гістарычна і культурна не звязана з гэтымі каштоўнасцямі, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь музеямі пад адкрытым небам.

Межы тэрыторыі музея пад адкрытым небам, асаблiвасцi яго прававога становiшча, аховы i выкарыстання ўстанаўліваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 186. Рэестр музеяў

Рэестр музеяў вядзецца ў мэтах арганізацыі ўліку музеяў, якія знаходзяцца і дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, стварэння адзінай базы даных аб дзейнасці музеяў і прадстаўлення звестак, якія ў ім змяшчаюцца.

Вядзенне рэестра музеяў ажыццяўляецца арганізацыяй, упаўнаважанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на вядзенне рэестра музеяў (далей – арганізацыя, упаўнаважаная на вядзенне рэестра музеяў), і прадстаўляе сабой збор звестак аб музеях, іх сістэматызацыю і актуалізацыю.

Рэестр музеяў вядзецца па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Для фарміравання рэестра музеяў музеі абавязаны прадстаўляць у адпаведныя ўпраўленні культуры абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў (па тэрытарыяльнасці) звесткі аб музеі (найменні, профілю (профілях), месцазнаходжанні, рэжыме работы музея, яго заснавальніку і іншыя) па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Упраўленні культуры абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў на працягу трыццаці дзён разглядаюць звесткі аб музеі і накіроўваюць іх і прапановы аб уключэнні музея ў рэестр музеяў у арганізацыю, упаўнаважаную на вядзенне рэестра музеяў.

У выпадку змены звестак аб найменні музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы музей на працягу дзесяці дзён паведамляе аб гэтым у арганізацыю, упаўнаважаную на вядзенне рэестра музеяў.

У выпадку ліквідацыі музея заснавальнік або кіраўнік музея павінен на працягу дзесяці дзён пісьмова паведаміць аб гэтым у арганізацыю, упаўнаважаную на вядзенне рэестра музеяў.

Рэестр музеяў з’яўляецца адкрытым.

Доступ да рэестра музеяў забяспечваецца арганізацыяй, упаўнаважанай на вядзенне рэестра музеяў, шляхам:

публікацыі ў сродках масавай інфармацыі звестак, уключаных у рэестр музеяў;

размяшчэння звестак рэестра музеяў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 187. Правы і абавязкі музеяў

Музеі маюць права на:

дакументаванне ўсіх з’яў айчыннай і замежнай гісторыі і культуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх з’яўляюцца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;

арганізацыю і правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;

устанаўленне па ўзгадненню з заснавальнікам музея памеру платы за наведванне экспазіцый і музейных выставак без абгрунтавання эканамічных затрат;

працу ў архівах, бібліятэках і іншых арганізацыях.

Музеі абавязаны:

садзейнічаць рэалізацыі правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Кодэксам;

абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам музея або палажэннем аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы;

пашыраць доступ наведвальнікаў да музейных прадметаў і музейных калекцый;

забяспечваць захаванасць музейных прадметаў;

рабіць справаздачы перад органамі дзяржаўнага кіравання;

забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі музейных работнікаў;

прадастаўляць у адпаведнасці з гэтым Кодэксам асобным катэгорыям наведвальнікаў права бясплатнага (льготнага) наведвання экспазіцый і музейных выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў.Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым ліку з выкарыстаннем іх найменняў і сімволікі, ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў. Музей можа ўстанаўліваць плату за выдачу такога дазволу, памер якой вызначаецца па ўзгадненню з заснавальнікам музея.

Музеі маюць іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 188. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў

Для выпрацоўкі рэкамендацый па пытаннях у сферы музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасці, развіцця супрацоўніцтва паміж музеямі і аказання метадычнай дапамогі музеям пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на грамадскіх пачатках ствараецца Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў.

Склад і парадак дзейнасці Рэспубліканскай рады дырэктараў музеяў устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 189. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў

Наведвальнікі музеяў маюць права на:

наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама карыстанне іх паслугамі;

атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;

работу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

абскарджанне незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.

Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам права бясплатнага наведвання экспазіцый і музейных выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.

Асобам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скідку ад кошту ўваходнага квітка для наведвання экспазіцый і музейных выставак, створаных музеямі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.

Прадугледжанае часткамі другой і трэцяй гэтага артыкула прадастаўленне права бясплатнага (льготнага) наведвання экспазіцый і музейных выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.

У музеях, якія не фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (льготнага) наведвання экспазіцый і музейных выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.

Наведвальнікі музеяў абавязаны выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея і размяшчаюцца ў даступным для азнаямлення месцы, беражліва адносіцца да музейных фондаў, выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 190. Парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі

Музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі з’яўляюцца даступнымі для візуальнага агляду наведвальнікаў музеяў падчас іх наведвання музейных экспазіцый і музейных выставак.

Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі, што знаходзяцца ў фондасховішчах музеяў, ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу кіраўніка музея.

У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і (або) музейных калекцый і выключэння магчымых негатыўных уздзеянняў на іх доступ да работы з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі, якія знаходзяцца ў фондасховішчах музеяў, можа быць абмежаваны, калі:

музейны прадмет і (або) музейная калекцыя маюць нездавальняючы стан захаванасці;

адкрыты доступ да музейнага прадмета і (або) музейнай калекцыі пагражае іх захаванасці;

музейны прадмет знаходзіцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;

музейны прадмет і (або) музейная калекцыя знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнікаў;

музейны прадмет і (або) музейная калекцыя з’яўляюцца асабліва каштоўнымі формамі пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншыя) і не маюць страхавых копій;

музейныя прадметы ўключаны ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь;

музейныя прадметы маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Доступ да работы з музейнымі прадметамі прыватнага музея, якія не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, можа быць абмежаваны па іншых прычынах у адпаведнасці з рашэннем уласніка музейнага прадмета або кіраўніка музея.

Пры наяўнасці страхавых копій любых існуючых фарматаў музейных прадметаў, якія ўяўляюць аўтэнтычныя формы пісьменнасці і выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншыя), у мэтах іх найлепшага захавання дадзеныя музейныя прадметы з фондасховішчаў музеяў для работы наведвальнікам музеяў не выдаюцца. Наведвальнікі музеяў карыстаюцца іх страхавымі копіямі.

Музей арганізуе работу наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў асобных або службовых памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў фондасховішчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы маюць вялікія памеры.

Наведвальнікі музеяў, якія атрымалі доступ да музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, абавязаны зарэгістравацца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёміцца з правіламі работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі.

Правілы работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі зацвярджаюцца кіраўніком музея і размяшчаюцца ў даступным для азнаямлення месцы.

Наведвальнікі музеяў, якія дапусцілі пашкоджанне або страту музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 191. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве ўласнікаў музейных прадметаў.

Артыкул 192. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля іх рэгістрацыі ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе) гэтых музеяў.

Для прыняцця рашэння аб уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейнага прадмета (музейных прадметаў), якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, у Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прадстаўляюцца:

пісьмова аформленая заява або пісьмова аформленая згода ўласніка музейнага прадмета (музейных прадметаў) аб яго (іх) уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

копія статута прыватнага музея або палажэння аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы;

інфармацыя аб музейным прадмеце (музейных прадметах), які (якія) прапануецца ўключыць ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рашэнне аб уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейных прадметаў прыватных музеяў прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 193. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. Некаторыя асаблівасці іх выкарыстання, распараджэння імі

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.

У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рашэння аб iх адчужэннi, перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Музейным прадметам, уключаным у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасці.

Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да другога і ад музея да іншай арганізацыі тэрмінам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе пісьмовай дамоўленасці паміж імі пры наяўнасці пісьмовага дазволу заснавальніка музея.

Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі ”0“, ”1“ або ”2“ катэгорыі, а таксама тых, што ўключаны ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да другога і ад музея да іншай арганізацыі тэрмінам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе пісьмовай дамоўленасці паміж імі пры наяўнасці пісьмовага дазволу заснавальніка музея і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да другога ажыццяўляецца на падставе пісьмовай дамоўленасці паміж імі або юрыдычнымі асобамі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі, пры наяўнасці пісьмовых дазволаў заснавальніка музея і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абменьваюцца на іншыя музейныя прадметы або прадметы музейнага значэння, якія знаходзяцца ў музеях, размешчаных у замежных дзяржавах, рашэнне аб вывазе такіх музейных прадметаў за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па кожнаму факту перамяшчэння пры наяўнасці пісьмовай дамоўленасці паміж музеямі і згодна з хадайніцтвам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб раўназначнасці абмену.

Права першай публікацыі аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, належыць музею, у музейны фонд якога яны ўключаны.

Артыкул 194. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:

страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;

абменьваецца на iншы музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння;

вернуты ўладальніку па рашэнню суда;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць;

страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару або па іншых прычынах.

Для прыняцця рашэння аб выключэнні музейнага прадмета, які пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеі, з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь адпаведны музей прадстаўляе ў Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь:

заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейнага прадмета;

выпіску з рашэння ўпаўнаважанай камісіі, склад якой зацвярджаецца кіраўніком дзяржаўнага музея або юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей;

вопіс музейных прадметаў, што падлягаюць выключэнню, у выпадку, калі прапануецца выключыць некалькі музейных прадметаў.

Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў прыватным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь на падставе пісьмова аформленай заявы ўласніка гэтага музейнага прадмета або па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь без заявы ўласніка музейнага прадмета, калi ён страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць, страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару або па іншых прычынах, у іншых выпадках па рашэнню Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.