Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 21 кінематаграфічная дзейнасць






Артыкул 222. Кінематаграфія і кінематаграфічныя мерапрыемствы

Кінематаграфія – галіна культуры, якая ўключае творчы, вытворчы, навуковы, тэхнічны, адукацыйны, інфармацыйны, асветніцкі працэсы, накіраваныя на вытворчасць, паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў.

У мэтах эстэтычнага і духоўнага выхавання грамадзян, папулярызацыю кінамастацтва, а таксама рашэння іншых пытанняў у кінематаграфіі з улікам асаблівасцей, прадугледжанных гэтым Кодэксам, праводзяцца кінематаграфічныя мерапрыемствы ў форме кінафэстаў, кіналекторыяў, кінаклубаў, дзён кіно і іншых мерапрыемстваў.

Артыкул 223. Прыярытэтныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне кінематаграфіі

Дзяржаўная палітыка ў галіне кінематаграфіі засноўваецца на прынцыпах:

дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання развіцця кінематаграфіі;

развіцця кінамастацтва ў мэтах эстэтычнага, духоўнага і маральнага выхавання грамадзян;

папулярызацыі нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа, а таксама лепшых узораў беларускага і сусветнага кінамастацтва, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

фарміравання і развіцця канкурэнтнага творчага асяроддзя, у тым ліку шляхам адбору на конкурснай аснове кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа;

дыферэнцыравання падыходаў да фінансавання вытворчасці фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

стварэння ўмоў для прыцягнення сродкаў юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, для фінансавання кінематаграфіі;

садзейнічання стварэнню і развіццю арганізацый кінематаграфіі;

забеспячэння даступнасці кінаабслугоўвання і павышэння яго якасці.

Грамаздянам гарантуецца свабода выбару накірункаў (школ), прыёмаў і метадаў творчай дзейнасці ў галіне кінематаграфіі, форм і спосабаў увасаблення сваіх творчых задум, а таксама вызначэння тэматыкі і жанраў фільмаў, якія яны вырабляюць, за выключэннем абмежаванняў, устаноўленных гэтым Кодексам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 224. Дзяржаўная падтрымка кінематаграфіі

Дзяржаўная падтрымка кінематаграфіі ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай у галіне кінематаграфіі ажыццяўляецца шляхам:

фінансавання кінематаграфіі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, у тым ліку фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту вытворчасці нацыянальных фільмаў, фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа, кіналетапісу (дакументальныя падзейных сюжэтаў, якія адлюстроўваюць найважныя асаблівасці (пераважна якія сыходзяць) цяперашняга часу, месца, акалічнасцяў і прызначаныя ў перспектыве для вытворчасці фільма або захоўвання ва ўстанове ”Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафанадакументаў“), курсавых і дыпломных прац, першых фільмаў рэжысёраў-пастаноўшчыкаў (дэбютных прац), але не больш за дзве дэбютныя працы ў год;

прадастаўлення льгот юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць ў якасці асноўнага віда дзейнасці кінематаграфічную дзейнасць (далей – арганізацыі кінематаграфіі), індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць кінематаграфічную дзейнасць;

прадастаўлення льгот юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія аказваюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу арганізацыям кінематаграфіі, індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць кінематаграфічную дзейнасць;

прадастаўлення вытворцам фільмаў (прадзюсерам) крэдытаў на вытворчасць фільмаў у парадку, які устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў;

пакрыцця вытворцам фільмаў (прадзюсерам) часткі іх уласных сродкаў, выдаткаваных на вытворчасць буйнабюджэтных фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа, у адпаведнасці з парадкам, які ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

арганізацыі правядзення кінематаграфічных мерапрыемстваў і ўдзелу ў такіх мерапрыемствах;

забеспячэння першачарговых паказу і пракату нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа ў Рэспубліцы Беларусь;

стымулявання паказу і пракату лепшых узораў беларускага кінамастацтва, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, арганізацыямі кінематаграфіі;

стварэння ўмоў для паказу і праката фільмаў для малазабяспечаных грамадзян у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага і абласнога падпарадкавання;

рэалізацыі творчых, адукацыйных і навукова-тэхнічных праграм у галіне кінематаграфіі;

падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў кінематаграфіі (творчых работнікаў і вытворча-тэхнічнага персаналу), а таксама прысуджэння прэмій, вылучэння грантаў і іншых формах стымулявання творчай дзейнасці;

устанаўлення іншых мер дзяржаўнай падтрымкі.

Артыкул 225. Кінематаграфічная дзейнасць і яе склад

Кінематаграфічная дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасці, які звязаны з вытворчасцю, паказам, пракатам, тыражаваннем, продажам фільмаў.

Кінамастацтва – від мастацкай творчасці, які сфарміраваўся на тэхналагічнай аснове кінематаграфіі.

Вытворчасцю фільма з’яўляецца стварэнне фільма шляхам увасаблення творчай задумы на тэхналагічнай аснове кінематаграфіі. Вытворчасць фільма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кінапраекта).

Паказ фільма ўяўляе сабой дэманстрацыю (публічнае выкананне) фільма, якая ажыццяўляецца ў кіназалах або іншых адмыслова абсталяваных памяшканнях (месцах), а таксама па эфірным, кабельным, спадарожнікавым тэлебачанні або іншымі тэхнічнымі спосабамі.

Даванне арыгінала або копій фільма ў часовае карыстанне на платнай аснове з’яўляецца пракатам фільма.

Тыражаванне фільма ўяўляе сабой выраб (прайграванне) адной або больш копій фільма.

Артыкул 226. Фільм

Фільм – аўдыёвізуальны твор, створаны ў гульнявой, негульнявой або анімацыйнай формах на аснове творчай задумы, які складаецца з зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах і паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае малюнкаў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння іх гукам і прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнічных прылад.

Зыходныя матэрыялы фільма ствараюцца з малюнка, зафіксаванага на матэрыяльных носьбітах, контраціпа, фанаграмы, кантрольнай копіі фільма, арыгінала магнітнага перазапісу, сумешчанай фанаграмы музыкі і шумоў, відэафанаграма-майстра, кампакт-дыска і іншых матэрыяльных носьбітаў, неабходных для тыражавання фільма.

Артыкул 227. Вытворчасць фільмаў

Пры вытворчасці фільмаў на прафесійнай аснове павінны выконвацца абавязковыя для выканання патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, якія вызначаюць тэхнічную якасць тэхналагічных працэсаў і парадак іх ажыццяўлення.

Вытворчасць фільма ажыццяўляецца, як правіла, здымачнай групай – часовым калектывам, які складаецца з работнікоў кінематаграфіі, зфарміраваным вытворцам фільма (прадзюсерам) у мэтах вытворчасці фільма. Персанальны склад удзельнікаў здымачнай групы паказваецца ў выходных дадзеных (тытрах).

Вытворца фільма (прадзюсер) – юрыдычная або фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якая ўзяла на сябе ініцыятыву і адказнасць за фінансаванне і вытворчасць фільма.

Вытворца фільма (прадзюсер) мае права самастойна вызначаць крыніцы фінансавання, выбіраць тэхналагічную базу і тэхнічныя сродкі пры вытворчасці фільма, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа.

Вытворца фільма (прадзюсер) мае права пры любым выкарыстанні фільма паказваць сваё імя (найменне) або патрабаваць такога ўказання.

У выпадку сумеснай вытворчасці фільма двума і больш вытворцамі (прадзюсарамі) дамова пра сумесную вытворчасць фільма павінна ўтрымліваць гарантыі кожнаму вытворцу (прадзюсеру) на сумеснае валоданне зыходнымі матэрыяламі фільма і вольны доступ да іх, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа.

Адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з вытворчасцю фільма як аб'екта інтэлектуальнай уласнасці, рэгулююцца заканадаўствам аб інтэлектуальнай ўласнасці.

Артыкул 228. Нацыянальны фільм

Рашэнне пра вытворчасць нацыянальнага фільма прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, як правіла, на падставе прапаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па выніках адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў.

Прыярытэтнымі напрамкамі для стварэння нацыянальных фільмаў з'яўляюцца фільмы, якія адлюстроўваюць найважныя падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя агульначалавечым гуманітарным, сацыяльным і маральным праблемам, падзеям сусветнай гісторыі, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне вытворчасці нацыянальнага фільма ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры ўмове, што:

вытворцам фільма (прадзюсерам) або адным з вытворцаў фільма (прадзюсераў) з'яўляецца юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з'яўляецца рэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

работы і паслугі ў рамках вытворчасці фільма ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў Рэспубліцы Беларусь не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсерамі));

не меней 70 працэнтаў складу здымачнай групы складаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсерамі)).

Фінансаванне тыражавання нацыянальнага фільма ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Першачарговыя паказ і пракат нацыянальнага фільма ажыццяўляюцца, як правіла, у Рэспубліцы Беларусь.

Зыходныя матэрыялы нацыянальнага фільма перадаюцца на захоўванне ва ўстанову ”Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафанадакументаў“ у парадку, устаноўленным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Пэўныя ўмовы вытворчасці, паказу, праката, тыражаванні, продажў нацыянальнага фільма вызначаюцца дагаворам, які складаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з вытворцам фільма (прадзюсерам).

Артыкул 229. Фільм у рамках сацяльна-творчага заказа

Рашэнне пра вытворчасць фільма ў рамках сацыяльна-творчага заказа прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па выніках адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў.

Прыярытэтнымі кірункамі для стварэння фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказа з'яўляюцца:

у гульнявой форме – фільмы, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, фільмы – экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры, а таксама фільмы сацыяльнай тэматыкі, розныя па жанрах;

у негульнявой форме – фільмы, што адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры або дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, фільмы – партрэты выдатных асоб, а таксама фільмы экалагічнай і сацыяльнай тэматыкі;

у анімацыйнай форме – фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, у тым ліку гісторыка-патрыятычнай накіраванасці, а таксама фільмы сацыяльнай тэматыкі.

Фінансаванне вытворчасці фільма ў рамках сацыяльна-творчага заказа пры выкананні ўмоў, прадугледжаных часткай трэцяй артыкула 228 гэтага Кодэкса[l2], ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў памеры:

да ста працэнтаў ад кошту фільма – для дэбютных прац (не больш за дзве дэбютныя працы ў год), фільмаў у гульнявой форме для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, у негульнявой і анімацыйнай формах;

да сямідзесяці працэнтаў ад кошту фільма – для фільмаў у гульнявой форме, акрамя фільмаў, пералічанных у абзацы другім гэтай часткі.

Фінансаванне тыражавання фільма ў рамках сацыяльна-творчага заказа ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Першачарговыя паказ і пракат фільма ў рамках сацыяльна-творчага заказа ажыццяўляюцца, як правіла, у Рэспубліцы Беларусь.

Пэўныя ўмовы вытворчасці, паказу, праката, тыражавання, продажу фільма ў рамках сацыяльна-творчага заказа, а таксама парадак перадачы на захоўванне зыходных матэрыялаў такога фільма ва ўстанову ”Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафанадакументаў“ вызначаюцца дагаворам, які складаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з вытворцам фільма (прадзюсерам).

Артыкул 230. Паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам іх праваўладальнікамі, у тым ліку тымі, каму права на паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў прадастаўлена па дамове.

У Рэспубліцы Беларусь забараняюцца паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў без дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання, за выключэннем выпадкаў паказу фільмаў дзяржаўнымі тэлевізійнымі сродкамі масавай інфармацыі, наймальнікамі для сваіх працаўнікоў у навучальна-метадычных мэтах, паказу фільмаў з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў, а таксама іншых выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам.

Паказ фільмаў у спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кіно- або відэапраекцыйным абсталяваннем (кіна-, відэапраектары, акустычныя сістэмы, гукаўзмацняльнікі, экран), можа ажыццяўляцца толькі пасля атрымання дазвола на эксплуатацыю гэтых памяшканняў (месцаў) і абсталявання ў парадку, які ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з кінаабслугоўваннем насельніцтва (аказаннем паслуг па паказу фільмаў), рэгулююцца заканадаўствам аб абароне праў спажыўцоў.

Адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з паказам, пракатам, тыражаваннем, продажам фільма як аб'екта інтэлектуальнай уласнасці, рэгулююцца заканадаўствам аб інтэлектуальнай ўласнасці.

Артыкул 231. Дзяржаўная регістрацыя фільмаў

Фільмы, прызначаныя для паказу, пракату, тыражавання, продажу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў паказа фільмаў дзяржаўнымі тэлевізійнымі сродкамі масавай інфармацыі, наймальнікамі для сваіх работнікаў у вучэбна-метадычных мэтах, паказа фільмаў з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў, а таксама іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Дзяржаўная рэгістрацыя фільма ўяўляе сабой уключэнне ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства звестак пра фільм у адзіны дзяржаўны рэгістр фільмаў.

Асноўнымі задачамі дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў з'яўляюцца:

вызначэнне ўзроставага абмежавання гледачовай аўдыторыі фільма;

выдача дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання;

уключэнне звестак пра дзяржаўную рэгістрацыю фільма, у тым ліку рэкамендацый па ўзроставым абмежаванні гледачовай аўдыторыі, у дзяржаўны рэгістр фільмаў.

Звесткі пра дзяржаўную рэгістрацыю фільма, у тым ліку рэкамендацыі па ўзроставым абмежаванні гледачовай аўдыторыі, уключаюцца ў адзіны дзяржаўны рэгістр фільмаў. Дакументам, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю фільма, з'яўляецца дзяржаўнае рэгістрацыйнае пасведчанне, якое выдаецца на падставе дзяржаўнай рэгістрацыі фільма.

Дзяржаўную рэгістрацыю фільмаў, вядзенне адзінага дзяржаўнага рэгістра фільмаў, а таксама выдачу дазволаў на паказ фільмаў у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў ажыццяўляе Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент па кінематаграфіі), у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэпублікі Беларусь. Формы дзяржаўных регістрацыйных пасведчанняў устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь,

Артыкул 232. Грамадскія саветы і грамадскія аб’яднанні ў галіне кінематаграфіі

Пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь могуць стварацца экспертны савет, іншыя грамадскія саветы па пытаннях кінематаграфіі (з правам дарадчага голасу), якія складаюцца з дзеячаў культуры і мастацтва, навукоўцаў, спецыялістаў і іншых зацікаўленых асоб. Грамадскія саветы па пытаннях кінематаграфіі вывучаюць кінапраекты, літаратурныя сцэнарыі, а таксама разглядаюць іншыя пытанні кінематаграфіі і рыхтуюць рэкамендацыйныя заключэнні па іх. Склад экспертнага савета, іншых грамадскіх саветаў па пытаннях кінематаграфіі і палажэнне аб экспертным савеце, іншых грамадскіх саветах па пытаннях кінематаграфіі зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Дзяржава ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі ў адпаведнасці з прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне кінематаграфіі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.