Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 16 археалагічная спадчына






Артыкул 141. Археалагічная спадчына і яе склад

Археалагічная спадчына – сукупнасць матэрыяльных аб'ектаў, якія ўзніклі ў выніку жыццядзейнасці чалавека, захоўваюцца ў натуральных умовах наземнай паверхні, у зямных нетрах і пад вадой, патрабуюць для выяўлення і вывучэння прымянення археалагічных метадаў.

Археалагічная спадчына з'яўляецца часткай гісторыка-культурнай спадчыны і ўтрымлівае археалагічныя аб’екты, у тым ліку помнікі археалогіі, тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, археалагічныя артэфакты.

Археалагiчныя аб'екты – матэрыяльныя аб'екты або iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека i захавалiся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў: рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля); будынкаў, збудаванняў, iншых аб'ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў); крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi; курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi; iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы, якiя разам з iншымi нерухомымi i (або) рухомымi артэфактамi захавалiся ў культурным пласце, а таксама ў прыродных i штучных вадаёмах.

Помнiкi археалогii – археалагiчныя аб'екты, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.

Тэрыторыя археалагiчнага аб'екта – участак зямлi, заняты археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.

Археалагiчны артэфакт – прадмет, што быў падвергнуты ў мiнулым уздзеянню чалавека або iм выкарыстоўваўся для жыццёвых патрэбнасцей, выяўлены ў вынiку мэтанакiраваных археалагiчных даследаванняў або якой-небудзь iншай падзеi, у тым лiку i выпадковай, якому можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, вызначаным гэтым Кодэксам.

Артыкул 142. Вядзенне рэестра археалагічных аб'ектаў

У Рэспубліцы Беларусь вядзецца рэестр археалагічных аб'ектаў, які ўтрымлівае інфармацыю аб археалагічных аб'ектах і іх тэрыторыях.

Рэестр археалагічных аб'ектаў вядзецца ў мэтах:

арганізацыі ўліку археалагічных аб'ектаў;

стварэння адзінай базы даных аб археалагічных аб'ектах і іх тэрыторыях;

публiчнага прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.

Вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў прадстаўляе сабой збор звестак аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях, iх сiстэматызацыю i актуалiзацыю.

Фармiраванне i вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Рэестр археалагічных аб'ектаў з'яўляецца адкрытым.

Доступ да дадзеных рэестра археалагічных аб'ектаў забяспечваецца шляхам:

публiкацыi ў сродках масавай iнфармацыi ўключаных у яго звестак;

размяшчэння звестак рэестра археалагічных аб’ектаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 143. Выяўленне археалагічных аб’ектаў

Археалагічныя аб’екты выяўляюцца шляхам прафесiйнага або выпадковага выяўлення ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам.

Артыкул 144. Археалагічныя даследаванні і парадак іх правядзення

Пад археалагічным даследаваннем разумеецца комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню археалагічных аб’ектаў, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ.

Відамі археалагічных даследаванняў з'яўляюцца археалагічныя раскопкі і археалагічныя разведкі.

Археалагічныя раскопкі – від археалагічнага даследавання на археалагічным аб'екце, які ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ з мэтай вывучэння культурных слаёў, архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшт;

Археалагічныя разведкі – від археалагічнага даследавання, які не звязаны з разбурэннем культурнага слоя археалагічнага аб'екта і які ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення картаграфавання, лакалізацыі, інтэрпрэтацыі, інспекцыі археалагічнага аб'екта, а таксама атрымання сучасных звестак аб раней выяўленым археалагічным аб'екце.

Права на правядзенне археалагічных даследаванняў маюць:

арганiзацыі археалагiчнага профiлю (юрыдычныя асобы, якія праводзяць археалагiчныя даследаваннi i маюць у сваiм штаце спецыялiстаў з квалiфiкацыяй ”археолаг”);

фізічныя асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці ”Археалогія“, ”Гісторыя (Археалогія)“ і працуючыя на пасадзе археолага не менш двух гадоў.

Правядзенне археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца на падставе выдаваемага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дазвола (адкрытага ліста) на выкананне археалагічных разведак і раскопак (далей – адкрыты ліст).

Артыкул 145. Асноўныя мэты археалагічных даследаванняў

Асноўнымі мэтамі археалагічных даследаванняў з'яўляюцца:

вывучэнне і рэканструкцыя старажытнай гісторыі Беларусі, вывучэнне сацыяльнай структуры, узаемадзеяння старажытнага чалавека і прыроды, праблем дэмаграфіі, тэхнікі, ідэалогіі і вераванняў;

аналіз праблемы этнагенезу і фарміравання беларускай народнасці;

вывучэнне этапаў развіцця эканамічных структур і спосабаў вытворчасці ў эпоху станаўлення раннедзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі краіны;

вызначэнне месца гісторыі і культуры Беларусі ў сістэме еўрапейскіх цывілізацый.

Артыкул 146. Ахова археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ

Земляныя i будаўнiчыя работы могуць праводзiцца на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб'ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб'ектаў i пабудоў. Распрацоўка сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаецца ў праектную i навукова-праектную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Звесткi аб археалагiчных аб'ектах уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб'ектаў пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў.

Названыя планы i праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб'ектах, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi.

У выпадках змяшчэння звестак аб помнiках археалогii ў гэтых планах i праектах iх узгадненне ажыццяўляецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi.

Артыкул 147. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжваць наступныя вiды работ:

фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў на праектным матэрыяле;

абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi навуковае даследаванне.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў распрацоўваюцца спецыялiстамi з квалiфiкацыяй ”археолаг“, якiм выдадзены адкрыты ліст.

Археалагiчныя даследаваннi ў зоне земляных i будаўнiчых работ праводзяцца спецыялiстамi з квалiфiкацыяй ”археолаг“ у адпаведнасцi з атрыманым адкрытым лiстом на падставе дагавора Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку праектнай дакументацыi на выкананне работ у названых зонах i выконваюць гэтыя работы.

Дазвол на правядзенне земляных i будаўнiчых работ выдаецца ва ўстаноўленым парадку мясцовым выканаўчым i распарадчым органам толькi пасля атрымання заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi аб адсутнасцi на тэрыторыi такiх работ археалагiчных аб'ектаў або аб неабходнасцi прыняцця мер па iх ахове.

Артыкул 148. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ

Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi праектных i будаўнiчых работ.

Артыкул 149. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры ажыццяўленні дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў прадугледжваюць:

забарону ўсiх работ i вiдаў дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi i дазволу на правядзенне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у дачыненнi да помнiкаў археалогii;

замену тэрыторыi будаўнiцтва;

стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;

навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў на падставе адкрытага лiста;

поўнае навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў;

нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў;

кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

забарону правядзення раскопак i разведак, ажыццяўлення iншых дзеянняў на археалагiчных аб'ектах з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў, iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў без атрыманага адкрытага лiста;

iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўствам, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання або знiшчэння археалагiчных аб'ектаў.

Адказнасць за забеспячэнне захавання i правядзенне навуковай апрацоўкi археалагiчных артэфактаў ускладаецца на асобу, якая выявiла гэтыя артэфакты або пад кiраўнiцтвам якой на падставе адкрытага лiста ажыццёўлена (або адбылося) iх выяўленне.

Артыкул 150. Прыпыненне земляных і будаўнічых работ

Упаўнаважаныя прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi, арганiзацый археалагiчнага профiлю маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.

Артыкул 151. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах

Iнфармацыя аб археалагiчных аб'ектах наносiцца ў кожным раёне краiны на раённыя карты землекарыстання на падставе звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi i афiцыйна даводзiцца да ведама землекарыстальнiкаў.

Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, прадстаўляецца арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Такая iнфармацыя складаецца з апiсання археалагiчнага аб'екта, яго месцазнаходжання, карты мясцовасцi з нанясеннем гэтага аб'екта i яго фотафiксацыi, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга i паўднёвага бакоў, i ўзгадняецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi, пасля чаго зацвярджаецца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.