Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 14 увоз, вываз і вяртанне культурных каштоўнасцей






Артыкул 86. Кантроль за ўвозам у Рэспубліку Беларусь, вывазам за межы Рэспублікі Беларусь і вяртаннем у Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей

Увоз у Рэспубліку Беларусь і вываз за яе межы, а таксама вяртанне ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад кантролем:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне архіўнай справы и справаводства;

Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь;

іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі.

Для каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне ўвозу ў Рэспубліку Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь і вяртання ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей ствараецца Міжведамасная рада па пытаннях увозу ў Рэспубліку Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь і вяртання ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, склад якой зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 87. Вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне

Вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне за межамі Рэспублікі Беларусь, уключаючы перасылку культурных каштоўнасцей у міжнародных паштовых адпраўленнях, забараняецца.

Вываз за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне культурных каштоўнасцей, што складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), а таксама прадстаўленых у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для разгляду пытання аб наданні ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калі такі вываз ажыццяўляецца на падставе рашэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей, пры наяўнасці пасведчання на права вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей згодна з міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей, у мэтах абмена культурнымі каштоўнасцямі па дамоўленасці з замежнай дзяржавай, юрыдычнай або фізічнай асобай або ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, ажыццяўляецца толькі пры наяўнасцi пасведчання на права вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей.

Вываз за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей, не азначаных у частках першай-трэццяй гэтага артыкула, а таксама культурных каштоўнасцей іншых краін, часова ўвезеных у Рэспубліку Беларусь на законных падставах і аформленых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным мытным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і мытным заканадаўствам Мытнага саюза.

Артыкул 88. Часовы вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь

Вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь, уключаючы перасылку культурных каштоўнасцей у міжнародных паштовых адпраўленнях, пры ўмове іх абавязковага зваротнага ўвозу ў Рэспубліку Беларусь у азначаны тэрмін (далей - часовы вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь), абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, дапускаецца ў наступных мэтах:

для арганізацыі выставак (музейных выставак), прэзентацый за межамі Рэспублікі Беларусь;

для ажыццяўлення рэстаўрацыйных работ і навуковых даследаванняў за межамі Рэспублікі Беларусь;

для ажыццяўлення канцэртнай дзейнасці і правядзення культурных мерапрыемстваў за межамі Рэспублікі Беларусь;

для выкарыстання ў судовых працэсах за межамі Рэспублікі Беларусь;

для асабістага карыстання (у некамерцыйных мэтах) фізічнымі асобамі;

іншых мэтах, прадугледжаных заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама мытным законадаўствам Мытнага саюза.

Тэрмін часовага знаходжання культурных каштоўнасцей за межамі Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць шасці месяцаў у год.

Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама прадметаў, якія прадстаўлены для надання ім статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, дапускаецца толькі ў межах міжнароднага культурнага абмену і ў выпадку ўзброеных канфліктаў пры наяўнасцi пасведчання на права часовага вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей.

Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей, якія не з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, а таксама не абмежаваны да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным мытным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і мытным заканадаўствам Мытнага саюза.

Артыкул 89. Культурныя каштоўнасці, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару

Спіс культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з улікам адзінага пераліка тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі – удзельніцамі Мытнага саюза ў гандлі з трэцімі дзяржавамі.

Артыкул 90. Выдача пасведчанняў на права вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей

Пасведчанні на права вывазу на пастаяннае захоўванне або на права часовага вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей выдаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ўпаўнаважанымі ім дзяржаўнымі архівамі ў парадку, які вызначаецца заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 91. Увоз у Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей

Прадастаўленне дзяржаўных гарантый аховы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь часова ўвезеных культурных каштоўнасцей іншых дзяржаў ажыццяўляецца ў кожным асобным выпадку ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах выканання прынцыпа ўзаемнасці.

У выпадку ўстанаўлення фактаў незаконнага вывазу культурнай каштоўнасці за межы дзяржавы, з якой яна паходзіць (адсутнасці дакумента, які падцвярджае права вывазу каштоўнасці з тэрыторыі пэўнай дзяржавы), немагчымасці ўстанаўлення ўласніка культурнай каштоўнасці, а таксама аб’яўлення культурнай каштоўнасці ў вышук або наяўнасці законных патрабаванняў аб вяртанні ў пэўную дзяржаву культурнай каштоўнасці іншай дзяржавы, увезенай у Рэспубліку Беларусь, культурныя каштоўнасці падлягаюць затрыманню да вырашэння пытання аб передачы адпаведнай дзяржаве або законнаму ўласніку або атрыманню ад іх даручэнняў па далейшаму перамяшчэнню культурнай каштоўнасці.

Увоз у Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей іншых дзяржаў, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняецца.

Артыкул 92. Транзітная перавозка культурных каштоўнасцей праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь

Увоз культурных каштоўнасцей у Рэспубліку Беларусь, перамяшчэнне іх праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь у азначаны тэрмін з мэтай дастаўкі культурных каштоўнасцей з тэрыторыі адной замежнай дзяржавы на тэрыторыю другой замежнай дзяржавы дапускаецца толькі пры наяўнасці падцвярджаючых дакументаў, прадугледжаных мытным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і мытным заканадаўствам Мытнага саюза.

Артыкул 93. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Культурныя каштоўнасці, вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю пад час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.

Культурныя каштоўнасці, якія былі ўвезены ў Рэспубліку Беларусь з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь і норм міжнароднага права, або якія былі ўвезены ў Рэспубліку Беларусь на законных падставах, але не вернуты іншым дзяржавам пасля заканчэння тэрміну часовага вывазу без законных падстаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведныя дзяржавы ў парадку, прадугледжаным міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 94. Камісія па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь

У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае Камісія па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь.

Камісія па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

Склад Камісіі па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 95. Дзяржаўная экспертыза культурных каштоўнасцей

Культурныя каштоўнасці, заяўленыя да вывазу за межы Рэспублікі Беларусь, а таксама культурныя куштоўнасці, вернутыя ў Рэспубліку Беларусь пасля часовага вывазу або ў парадку вяртання ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай экспертызе.

Культурныя каштоўнасці, якія затрыманы, адабраны або канфіскаваны і паходжанне або ўласнік якіх не высветлены, ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжанароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведных рашэнняў судоў і іншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў і службовых асоб, могуць накіроўвацца на дзяржаўную экспертызу.

Парадак правядзення дзяржаўнай экспертызы культурных каштоўнасцей зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 96. Меры па прадухіленню незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцей

У мэтах прадухілення прыдбання культурных каштоўнасцей, якія былі незаконна вывезены за межы іншых дзяржаў, выкрадзены або нядобрасумленна набыты, юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць набыць права ўласнасці на культурную каштоўнасць, павінны прадпрыняць усе магчымыя дзеянні па ўстанаўленню дакладных звестак пра паходжанне культурнай каштоўнасці і яе ўласніка.

Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць, звязаную з культурнымі каштоўнасцямі, абавязаны:

весці рэестры прададзеных культурных каштоўнасцей, у якія ўносяцца звесткі пра паходжанне кожнай культурнай каштоўнасці, назва (прозвішча, ўласнае імя, імя па бацьку) і адрас пастаўшчыка, апісанне культурнай каштоўнасці і яе вартасць;

інфарміраваць пакупнікоў аб забаронах і абмежаваннях, звязанных з вывазам асобных культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь.

Вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў суправаджэнні ўласніка, упаўнаважанага прадстаўніка ўласніка або іншай асобы, упаўнаважанай уласнікам, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама мытным заканадаўствам Мытнага саюза.

Не дапускаецца перадача ўласнікамі культурных каштоўнасцей правамоцтваў па валоданню, карыстанню і распараджэнню культурнымі каштоўнасцямі, а таксама права ўласнасці на культурныя каштоўнасці, калі гэтыя дзеянні могуць спрыяць незаконнаму вывазу і увозу культурных каштоўнасцей.

Артыкул 97. Парадак выкарыстання культурных каштоўнасцей, якія затрыманы, адабраны або канфіскаваны і паходжанне або ўласнік якіх не высветлены

Культурныя каштоўнасці, якія затрыманы, адабраны або канфіскаваны і паходжанне або ўласнік якіх не высветлены, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведных рашэнняў судоў і іншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў і службовых асоб, перадаюцца на захоўванне Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне архіўнай справы і справаводства, якія павінны забяспечыць захаванне культурных каштоўнасцей, правядзенне дзяржаўнай экспертызы (пры неабходнасці) і атрыманне дакладных звестак аб паходжанні гэтых культурных каштоўнасцей і іх уласніках.

У выпадку ператварэння культурных каштоўнасцей, якія затрыманы, адабраны або канфіскаваны і паходжанне або ўласнік якіх не высветлены, у даход дзяржавы, пытанні аб захоўванні і выкарыстанні гэтых культурных каштоўнасцей вырашаюцца Камісіяй па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 98. Улік культурных каштоўнасцей

З мэтай ажыццяўлення кантролю за ўвозам ў Рэспубліку Беларусь, вывазам за межы Рэспублікі Беларусь і вяртаннем у Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей вядзецца ўлік:

культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

культурных каштоўнасцей, якія былі вывезены за межы Рэспублікі Беларусь згодна з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і законна знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

культурных каштоўнасцей, якія рыхтуюцца да вывазу за межы Рэспублікі Беларусь;

культурных каштоўнасцей, якія незаконна знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама месца знаходжання якіх невядома, у тым ліку якія знаходзяцца ў вышуку;

культурных каштоўнасцей іншых дзяржаў, часова ўвезеных у Рэспубліку Беларусь на законных падставах;

культурных каштоўнасцей, якія затрыманы, адабраны або канфіскаваны і паходжанне або ўласнік якіх не высветлены.

На падставе дадзеных уліку культурных каштоўнасцей, вызначаных у частцы першай гэтага артыкула, Камісія па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, вядзе банк дадзеных аб культурных каштоўнасцях, якiя могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурныя каштоўнасцi, што знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь i маюць асаблiвае гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 15
Гісторыка-культурная спадчына

Артыкул 99. Гiсторыка-культурная спадчына і яе склад

Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У склад гісторыка-культурнай спадчыны ўваходзяць матэрыяльныя і нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 100. Крытэрыi адбору матэрыяльнага аб'екта i нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Пры адборы матэрыяльнага аб'екта і нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека для надання ім статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца ва ўвагу адпаведнасць аднаму з крытэрыяў:

яны з'яўляюцца адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, рэдкiм цi каштоўным сведчаннем iснавання знiклай цывiлiзацыi, эпiчным творам, створаным або iстотна пераасэнсаваным i вiдазмененым народам Беларусi, аўтарскiм творам мастацтва, створаным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або пад уплывам беларускай гiсторыi, рэчаiснасцi, менталiтэту, асяроддзя цi iншых фактараў, выдатным мастацкiм творам, шэдэўрам, створанымi i (або) прызнанымi за межамi Рэспублiкi Беларусь, асаблiвасцямi ладу жыцця, характэрнымi толькi для культуры народа Беларусi, дакументальнай фiксацыяй, сiмвалам або iншым праяўленнем цi абазначэннем з'яў, падзей або працэсаў, якiя звязаны з гiсторыяй Рэспублiкi Беларусь, яе асобных рэгiёнаў, радаводаў цi этнiчных груп або маюць мiжнароднае значэнне, выдатным цi арыгiнальным вынiкам творчага або навукова-тэхнiчнага эксперыменту, рэдкiм на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або выдатным дасягненнем iншага народа. вынiкам або сведчаннем недаследаваных працэсаў, пахаваннем славутага чалавека, брацкай магiлай воiнаў, змагароў, якiя загiнулi за якую-небудзь адзiную высакародную справу, i (або) ахвяр ваенных падзей, узброеных канфлiктаў, масавых рэпрэсiй, традыцыйнай тапанiмiчнай назвай;

яны з'яўляюцца рэдкiм або выдатным узорам створанага чалавекам асяроддзя, выкарыстання ў дзейнасцi чалавека прыродных фактараў i асаблiвасцей, збудавання цi iншага твора, якiя маюць тыповыя ўласцiвасцi, характэрныя толькi для культуры народа Беларусi, збудавання цi iншага твора, прадметаў быту або прадметаў iншага прызначэння пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы, твора народнага мастацтва пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы, вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфiкацыйных, арганiзацыйных i iншых пытанняў, стылiстычнага напрамку або рэгiянальнай цi этнiчнай асаблiвасцi, выяўленых у любым вiдзе мастацтва;

яны непасрэдна звязаны з падзеямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця чалавецтва i народа Беларусi або жыццём i дзейнасцю выдатных асоб свету i Рэспублiкi Беларусь;

яны лiчацца звязанымы з народнымi паданнямi, легендамi, iншымi эпiчнымi творамi, народнымi абрадамi або матэрыяльнымi аб'ектамi, якiя маюць выдатныя ўласцiвасцi;

яны аказалі (аказваюць) значны ўплыў на развiццё мастацтва, духоўнасць грамадства, светапогляд людзей у пэўны гiстарычны перыяд або на тэрыторыi асобнага рэгiёна цi этнiчнай групы;

яны змяшчаюць ў сабе недаследаваны (не поўнасцю даследаваны) культурны пласт.

Рашэнне аб неабходнасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнага цi рэстаўрыраванага ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб'екта. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага аб'екта павiнна прайсцi не менш чым сорак гадоў i ён павiнен быць поўнасцю або не менш чым на дзевяноста працэнтаў адноўлены ў адпаведнасцi з гiстарычнымi данымi на ранейшым месцы.

Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, якiя афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

Артыкул 101. Вылучэнне матэрыяльнага аб'екта i нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавекавылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з:

матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання;

матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам;

матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека.

Калi выпадкова выяўленаму матэрыяльнаму аб'екту нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ён накiроўваецца ва ўласнасць дзяржавы, а ўласнiк зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе быў выяўлены гэты аб'ект, а таксама асоба, што яго выявiла, маюць права на атрыманне ўзнагароджання ў парадку i на ўмовах, вызначаных заканадаўствам.

Артыкул 102. Разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту i нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi паведамляе аб гэтым уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта або носьбiту нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган i арганiзуе квалiфiкаваны разгляд гэтай прапановы Беларускай навукова-метадычнай радай па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны (далей – Навукова-метадычная рада), уключаючы разгляд фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнага аб'екта або носьбiт нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу прымае меры па прыпыненню работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння або пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення, прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або пагрозы яго пагаршэння, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання названых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

Матэрыяльныя аб'екты, вылучаныя для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

Навукова-метадычная рада на падставе квалiфiкаванага разгляду пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека прымае рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу. Пры гэтым у рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваецца катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да якой iх неабходна аднесцi.

Артыкул 103. Наданне матэрыяльнаму аб'екту i нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленне такога статусу

Рашэнне аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленнi такога статусу, а таксама вызначэнні і змяненні катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Праект адпаведнага рашэння рыхтуецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на аснове заключэння Навукова-метадычнай рады.

Квалiфiкаваны разгляд на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады прапановы ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае трыццаці дзён. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае дзесяці дзён з дня яго прыняцця (у выпадку адсутнасцi магчымасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Навукова-метадычная рада абгрунтоўвае прычыны адмовы).

Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, па якiх прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, пазбаўленыя статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 104. Катэгорыі матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

У залежнасці ад гiсторыка-культурнай значнасцi матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя ”0“– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай;

катэгорыя ”1“ – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць мiжнародную значнасць;

катэгорыя ”2“ – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць нацыянальную значнасць;

катэгорыя ”3“ – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь.

Матэрыяльныя аб'екты, якiя ўваходзяць у склад комплексных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi без катэгорыi.

Артыкул 105. Катэгорыі нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

У залежнасці ад гiсторыка-культурнай значнасцi нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя ”А“– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

катэгорыя ”Б“– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх аб'ектыўна з часам могуць змяняцца.

Артыкул 106. Абмежаванне правоў уласнiка (уладальнiка) гісторыка-культурнай каштоўнасцi

Уласнiку (уладальнiку) гісторыка-культурнай каштоўнасцi забараняеццца вывозiць культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне.

Артыкул 107. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя ўваходзяць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях могуць лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 108. Звесткі Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або месца пастаяннага знаходжання рухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (уладальнiка);

катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады, на якой разглядалiся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадстаўленыя зацiкаўленымi;

дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якой прынята рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па наступнай схеме:

x x x x xxxxxx

першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:

1 – Брэсцкая вобласць;

2 – Вiцебская вобласць;

3 – Гомельская вобласць;

4 – Гродзенская вобласць;

5 – Магiлёўская вобласць;

6 – Мiнская вобласць;

7 – г.Мiнск;

8 – па-за межамi Рэспублiкi Беларусь;

другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 – матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2 – матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

3 – нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

трэцi знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А – дакументальныя помнiкi;

Б – запаведныя мясцiны;

В – помнiкi археалогii;

Г – помнiкi архiтэктуры;

Д – помнiкi гiсторыi;

Е – помнiкi горадабудаўнiцтва;

Ж – помнiкi мастацтва;

М – калекцыя;

Н – камплект;

шэсць апошнiх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

У выпадках змены звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змены.

Артыкул 109. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

На гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору.

У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца:

поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

ўлiковыя даныя, у тым ліку катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (у тым ліку страцiўшыя сiлу нарматыўныя прававыя акты, якiмi гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэднi перыяд);

дата i нумар ахоўнага абавязацельства, якое падпiсана ўласнiкам (уладальнiкам) гісторыка-культурнай каштоўнасцi i зарэгiстравана ў Мiнiстэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (у тым ліку гiстарычны адрас, якi магла мець гісторыка-культурная каштоўнасць пры яе стварэннi i ў далейшы перыяд iснавання);

звесткi аб уласнiку (уладальнiку) гісторыка-культурнай каштоўнасцi (лакалiзацыя ўладання, даты пачатку i заканчэння права ўладання, форме ўласнасцi, кошце аб'екта i даце вызначэння гэтага кошту);

характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасцi (у тым ліку элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi і элементы гісторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi);

звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апiсання межаў i рэжымаў, навукова-праектнай дакументацыi на рэстаўрацыю i iншыя вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, яе выканаўцах, адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;

кароткае апiсанне і даведка аб гісторыка-культурнай каштоўнасці (у тым ліку гiсторыя і ацэнка гiстарычнага, мастацкага, навуковага, або iншага значэння, гiсторыя фармiравання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi, графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання);

дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы.

Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (уладальнiка) або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.

Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў пашпарт гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi.

Форма пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i парадак яго запаўнення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

На кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка (спецыялiста), дата запаўнення гэтага раздзела.

Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi каштоўнасцi iнфармацыю.

Артыкул 110. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

У мэтах захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, аб страчаных матэрыяльных аб'ектах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў мэтах выканання работ па збору, сiстэматызацыi i захаванню навукова-даследчых, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, што датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей, фармiруецца Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

У Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь на электронных носьбiтах захоўваецца сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах iнфармацыя аб:

гісторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, на аснове дадзеных пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi незалежна ад iх месцазнаходжання;

страчаных матэрыяльных аб'ектах, прадметах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

вызначаныя раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях; iншыя матэрыялы або iх копii, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны.

Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

вывучэння i ўлiку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнiчання ў наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключэння ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

арганiзацыйнай i навукова-метадычнай дапамогi ў апублiкаваннi Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

архiвiравання вызначаных раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны;

садзейнiчання дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганiзацыям, іншым юрыдычным асобам, а таксама фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых i iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;

садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў справе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;

папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.

Артыкул 111. Парадак фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам ”Праектрэстаўрацыя“ (далей – ААТ ”Праектрэстаўрацыя“) за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць у ААТ ”Праектрэстаўрацыя“ устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на ўсе вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы для ўнясення адпаведнай iнфармацыi ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

Iнфармацыя перадаецца ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь на папяровых i (або) электронных носьбiтах заказчыкам распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi або па яго даручэнню праектнай арганiзацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыi. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню i дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.

Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца спецыялiстамi ААТ ”Праектрэстаўрацыя“ на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.

Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам ААТ ”Праектрэстаўрацыя“ пры выкананнi iмi работы па збору звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ААТ ”Праектрэстаўрацыя“. Службовыя асобы, уласнiкi (уладальнiкi) i карыстальнiкi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, грамадзяне, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навукова-праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам ААТ ”Праектрэстаўрацыя” у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

За ААТ ”Праектрэстаўрацыя” замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 112. Парадак азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

Электронная праграма Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь разлiчана на прадастаўленне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбiтах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Iнтэрнет i на папяровых носьбiтах.

Дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, а таксама фiзiчныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя бясплатна прадстаўляюць iнфармацыю аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, могуць карыстацца змешчанай у iм iнфармацыяй, а таксама сабранымi матэрыяламi навукова-праектнага i архiўна-бiблiяграфiчнага характару на бязвыплатнай аснове. Iншыя зацiкаўленыя могуць карыстацца прадастаўляемай iнфармацыяй з Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь з аплатай паслуг адпаведна калькуляцыi яго рэальных расходаў, зацверджанай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Сродкi, атрыманыя ААТ ”Праектрэстаўрацыя“ за карыстанне iнфармацыяй Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, выкарыстоўваюцца на патрэбы фармiравання дадзенага Банка або на матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне ААТ ”Праектрэстаўрацыя“.

Пры стварэннi ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт сайта Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца iнфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, а таксама асобныя iлюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай.

Артыкул 113. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і зон аховы

Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон іх аховы перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон аховы, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон аховы забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткамі другой і трэццяй гэтага артыкула.

Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца ў выключных выпадках толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гэтай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы ўстанаўлiваецца Навукова-метадычнай радай.

Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зоны іх аховы, прычынення шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зоны аховы дапускаюцца толькi па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах яе аховы не дапускаюцца змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны.

Ахоўныя дошкi устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.

Артыкул 114. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i наступныя зоны аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

ахоўная зона;

зона рэгулявання забудовы;

зона аховы ландшафту;

зона аховы культурнага пласта.

Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўлiваюцца агульныя зоны аховы.

Зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.

Парадак распрацоўкi праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца толькi ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы.

Артыкул 115. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або стварэнне пагрозы страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

разукамплектаванне комплексных рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, створаная за кошт уласнiка калекцыi.

Артыкул 116. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў), асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.

Артыкул 117. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца.

Пры выяўленнi дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю i зонам аховы), Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абавязана ў трохдзённы тэрмiн з моманту выяўлення такой пагрозы выдаць юрыдычным i (або) фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковыя для выканання пiсьмовыя прадпiсаннi аб неабходнасцi змяненняў у iх дзейнасцi або аб поўнай яе забароне.

Калi рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на дарогах, прылеглых да нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зон iх аховы, або дзейнасць камунiкацыйных лiнiй ствараюць пагрозу захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у валоданнi якiх знаходзяцца дарогi, камунiкацыйныя лiнii, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць або поўнасцю спынiць рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на гэтых дарогах, абмежаваць або спынiць дзейнасць камунiкацыйных лiнiй.

Калi юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або спынiць дзейнасць, прадугледжаную часткай трэцяй гэтага артыкула, яны павiнны выплачваць кампенсацыю, прадугледжаную гэтым Кодэксам, за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.

Пры выяўленнi гаспадарчай або iншай дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая прыводзiць да забруджання паветранага цi воднага басейна i стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, вiнаватыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць гэту дзейнасць, а пры немагчымасцi яе абмежавання павiнны выплачваць кампенсацыю, прадугледжаную гэтым Кодэксам, за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.

Патрабаваннi прадпiсанняў аб неабходнасцi абмежавання дзейнасцi або аб поўнай яе забароне пры адсутнасцi пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы могуць быць адменены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або судом.

Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi – iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванню i захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 118. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Рашэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

Артыкул 119. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.

Артыкул 120. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, адносяцца:

археалагiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя датычацца матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне зандажу, закладку шурфаў, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.

Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 121. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Артыкул 122. Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, адносяцца:

аднаўленчыя работы – комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

дапаўненне – комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнню ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенню ў месцах страты на тэрыторыях комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры;

кансервацыя – комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

прыстасаванне – комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

рамонт – комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне;

раскрыццё – комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

рэгенерацыя – комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя – комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей, якiя не вядуць да змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

рэстаўрацыя – комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Склад, парадак распрацоўкi i ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 123. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, якія выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, а таксама работы па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у будынках, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi (акрамя работ па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленню лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычныя i ф






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.