Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рабочы рух.






Зусім зніклі вулічныя дэманстрацыі, а таксамі мітынгі і маніфестацыі, характэрныя для 1905 г. Рэзка скарацілася і колькасць стачак, найперш палітычных.

Рабочы рух набыў абарончы характар.

У прамысловых цэнтрах Расіі ў 1911 г. пачаўся ўздым рабочага руху, які асабліва ўзмацніўся ў 1912 г. у сувязі з Ленскім расстрэлам і найвышэйшага ўзроўню дасягнуў напярэдадні вайны. У Беларусі на Ленскі расстрэл адгукнулася частка рабочых Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля, Мінска, Слоніма і Смаргоні, якія на сваіх сходах прынялі рэзалюцыі пратэсту і накіравалі іх у сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяржаўнай думы.

Пасля трохгадовага перапынку ў 1912 г. аднавіліся першамайскія стачкі. Яны былі праведзены ў Мінску і Бабруйску.

Адноснае ажыўленне палітычных стачак у 1913 г. звязана з правядзеннем у Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Мінску, Пінску і Скідалі па закліку бундаўцаў кампаніі пратэсту супраць антыяўрэйскай палітыкі царскага ўрада.

Барацьба сялян. У гады панавання Трэцячэрвеньскага рэжыму ў сялянскім руху щ Беларусі таксама назіраўся значны спад, але не такі рэзкі, як у рабочым.

Амаль 3/4 усіх выступленняў сялян накіроўваліся супраць памешчыкаў і мясцовых уладаў.

незвычайнае пашырэнне такой варварскай формы барацьбы, як падпалы памешчыцкіх і казённых маёнткаў і маёмасці.

Другая важная асаблівасць сялянскага руху гэтага перыяду — адносна шырокае распаўсюджанне барацьбы пралетарскай і бядняцкай масы сялян з дробнай буржуазіяй вёскі, што было звязана з рэалізацыяй сталыпінскай аграрнай рэформы. Удзельная вага такіх выступленняў у 1907—1908 гг. узрасла амаль на 27 %. Пры гэтым 2/з з іх складалі падпалы маёмасці.

Амаль суцэльная ліквідацыя падпольных арганізацый у Беларусі, якая адбылася ў тыя гады, практычна прыпыніла рэвалюцыйную агітацыю ў вёсцы.

 

Дзейнасць БСГ у 1905 г. Беларуская сацыялістычная грамада ў пачатку XX ст. была не толькі першай, але і адзінай нацыянальнай палітычнай партыяй. У сваёй праграм (1903 г.) яна вызначыла сябе як «сацыяльна-палітычную арганізацыю беларускага працоўнага народа», г. зн. сялян і рабочых, сфармулявала іх класавыя і агульнадэмакратычныя патрабаванні і разам з тым выказала нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, арыентаваныя на стварэнне сваёй незалежнай дзяржавы ў форме дэмакратычнай рэспублікі. Іншых партый, якія б выступілі на абарону нацыянальных правоў беларусаў, у тыя гады не было. Гэтым беларускі нацыянальны рух, які ўзначаліла БСГ, адрозніваўся ад нацыянальных рухаў палякаў, украінцаў, яўрэяў і іншых народаў, у асяроддзі якіх дзейнічалі розныя нацыянальныя партыі.

3 пачаткам рэвалюцыі дзейнасць БСГ актывізавалася. На падзеі «крывавай нядзелі» ў Пецярбургу яна адгукнулася лістоўкай з заклікам «Далоў цара!». У сакавіку 1905 г. выдала лістоўку «Што такое канстытуцыя», у якой заклікала сялян узняцца разам з рабочымі на барацьбу за звяржэнне царызму і скліканне Канстытуцыйнага сходу, выбранага агульным, роўным для ўсіх і тайным галасаваннем.

У тым жа месяцы БСГ разам з эсэрамі арганізавала ў Мінку сялянскі з'езд, на якім утварыўся Беларускі сялянскі саюз. Рашэнні з'езда мелі рэвалюцыйна-дэмакратычны характар.

Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байкатавала булыгінскую Думу. У лістоўцы «Царава Дума» выкрывалася бяспраўнасць Думы.

У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы “ Браты хрысціяне!» і «Да салдатаў!». Першая з іх выкрывала дзейнасць улад, накіраваную на арганізацыю яўрэйскіх пагромаў сіламі чарнасоценцаў, і заклікала хрысціян і яўрэяў да братняй згоды і сумеснай барацьбы за свабоду. Другая адозва паказвала, што нельга верыць Маніфесту 17 кастрычніка, што гэта «не першае і не астатняе ашуканства» з боку цара.

У пачатку снежня 1905 г. Цэнтральны камітэт БСГ і Беларускі сялянскі саюз падтрымалі і перавыдалі на беларускай мове “ Маніфест ” Пецярбургскага сялянскага саюза і цэнтральных камітэтаў РСДРП, Партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў і Польскай сацыялістычнай партыі. Дакумент заклікаў да фінансавага байкоту царскага ўрада.

II з'езд БСГ. Змены ў праграме.

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся II з'езд БСГ, які перагледзеў партыйную праграму, прыняў статут і выбраў ЦК у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Аляксандра Бурбіса.

Браты Луцкевічы — Іван (1881 — 1919) і Антон (1884— 1946) нарадзіліся ў шляхецкай сям'і. Закончылі Мінскую гімназію і Пецярбургскі універсітэт. Яшчэ ў гімназіі зацікавіліся беларускім пытаннем. Стварылі гурток па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Былі ў ліку заснавальнікаў і кіраўнікоў БСГ напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг., удзельнічалі ў стварэнні першых легальных беларускіх газет «Наша доля» і «Наша ніва», уваходзілі ў склад рэдакцый гэтых газет. У 1915—1917 гг. разам з іншымі дзеячамі ўзначальвалі беларускі нацыянальны рух на акупаванай немцамі тэрыторыі Віленшчыны, Гродзеншчыны і заходняй часткі Міншчыны, распрацавалі і абгрунтавалі ідэю аб неабходнасці ўтварэння незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы.

В. Іваноўскі (1880—1943) нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям'і на Лідчыне. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. Закончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. У студэнцкія гады ўзначаліў у Пецярбургу беларускі культурна-асветніцкі гурток, спрабаваў стварыць Беларускую рэвалюцыйную партыю і нелегальна выдаваць яе орган — газету «Свабода». Належаў да заснавальнікаў БСГ. У маі 1906 г. стварыў і ўзначаліў у Пецярбургу беларускую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Разам з К. Каганцом склаў першы беларускі буквар. Абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. У 1913 г. пераехаў у Вільню, дзе стаў старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства.

А.Бурбіс (1885 – 1922) нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у стварэнні БСГ. У 1905 г. кіраваў выступленнямі сялян у Віленскім павеце, пазней вёў агітацыю сярод рабочых Мінска і сялян Навагрудскага павета. Адбыў 3 гады турэмнага зняволення, затым жыў у Вільні. Браў актыўны ўдзел у стварэнні беларускага прафесійнага тэатр а. У сувязі з наступленнем немцаў у час першай сусветнай вайны пераехаў у Маскву, дзе ў 1917 г. узначаліў арганізацыю БСГ. У 1920 г. напісаў навуковую і працу «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі».

Пераглядаючы праграму, II з'езд захаваў фармулёўкі канчатковай мэты (замена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшай палітычнай задачы БСГ (звяржэнне самадзяржаўя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме датычылі вызначэння характару партыі і вырашэння нацыянальнага і аграрнага пытанняў.

Грамада прызнала сябе арганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей, г. зн. Не нацыянальна беларускай (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй. Пераўтварэнне Расіі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэннем народаў. Для Беларусі праграма патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі з соймам у Вільні. Для нацыянальных меншасцей краю гарантавалася культурна-нацыянальная аўтаномія.

Па аграрным пытанні БСГ адмовілася ад ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Замест яе было сфармулявана патрабаванне аб утварэнні ў Расіі абласных зямельных фондаў на аснове канфіскацыі казённых, удзельных, царкоўных і памешчыцкіх зямель, якія павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Прадугледжвалася, што малазямельныя і беззямельныя сяляне атрымаюць зямлю ў пажыццёвую арэнду з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Гэта была праграма муніцыпалізацыі зямлі.

Для ажыццяўлення ўсіх намечаных у праграме пераўтваранняў БСГ лічыла неабходным скліканне пасля звяржэння самадзяржаўя Устаноўчага сойму для Беларускага краю на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права.

Газета “Наша доля”. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. зняў абмежавані на беларускі друк і забарону на выкарыстанне лацінкі.

Першы нумар легальна й газеты БСГ “Наша доля” – 1 верасня 1906 г. (перыяд контрнаступлення пасля разгону І Дзяржаўнай думы).

Фактычныя рэдактарыбраты Луцкевічы, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і Ф.Умястоўскі.

Газета выходзіла ў Вільні ў верасні – лістападзе 1906 г. лацінкай (для католікаў) і кірыліцай (для праваслаўных).

Першы нумар «Нашай долі» адкрываўся вершам Цёткі " Наш палетак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. У гэтым жа нумары быў апублікаваны яе публіцыстычны твор «Прысяга над крывавымі разорамі» (у ім сілу і права рэвалюцыі пісьменніца ўвасобіла ў трох постацях – панскага парабка, салдата і фабрычнага рабочага).

Артыкул “Як мужыку палепшыць сваё жыццё” (у 2-м і 3-м нумарах) заклікаў да стварэння сялянскіх саюзаў у вёсках.

За рэвалюцыйна – дэмакратычныя артыкулы 5 з 6 нумароў “Нашай долі” былі абвінавачаны цэнзурай у замаху на асновы існуючага грамадскага і дзяржаўнага ладу.

Сёмы нумар паліцыя захапіла і знішчыла ў друкарні. У студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне першай легальнай беларускай газеты было забаронена назаўсёды.

Газета «Наша ніва». Арышты і канфіскацыі амаль усіх нумароў «Нашай долі» паказалі кіраўнікам БСГ немагчымасць легальнага выдання рэвалюцыйнай газеты ва ўмовах разгорнутага наступлення контррэвалюцыі.

У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна – культурнага руху стала газета “Наша ніва” (лістапад 1906 – жнівень 1915 гг., Вільня, кірыліцай і лацінкай). Займала ліберальна – асветніцкія пазіцыі. Галоўным выдаўцы лічылі – барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, за пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Першы нумар выйшаў 10 лістапада 1906 г. у Вільні. Газета ставіла перад сабою мэту «служыць усяму скрыўджанаму беларускаму народу». Паляпшэнне жыцця народа «Наша ніва» звязвала ўжо не з рэвалюцыяй, а з Дзяржаўнай думай. У рэдакцыю газеты ўваходзілі Аляксандр Уласаў, браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Ядвігін Ш.

У снежні 1906 г. «Наша ніва» надрукавала сваю праграму паляпшэння становішча малазямельных і беззямельных сялян у форме наказу для думскіх дэпутатаў ад Беларусі.. Яны павінны былі дамагацца: скасавання законаў, якія не дазвалялі свабодна купляць і прадаваць зямлю; ліквідацыі цераспалосіцы ў землекарыстанні, арганізацыю дробнага крэдыту за малыя працэнты на гаспадарчыя патрэбы; увядзення усесаслоўнай воласці г. зн. далучэння да воласці ўсіх людзей, што пражывалі ў ёй («без розніцы, ці то паны, ці мужыкі, ці хто другі»); увядзення шырокага мясцовага самакіравання ў воласцях, паветах і губернях і асобнага самакіраваннядля ўсяго краю з асобным соймам, выбраным агульным, роўным, тайным і простым галасаваннем; устанаўлення адзінага прагрэсіўнага падатку ад даходаў і скасавання ўскосных падаткаў; увядзення агульнага, абавязковага для ўсіх і бясплатнага навучання з правам кожнага народа вучыцца на сваёй роднай мове.

У ходзе выбарчай кампаніі ў II Дзяржаўную думу і пазней газета смела выкрывала як «ісцінна-рускіх», так і «ісцінна-польскіх» нацыяналістаў як ворагаў беларускага народа, падтрымлівала «мужыкоў-сацыялістаў», заклікала сялянскіх выбаршчыкаў аб'яднацца з гарадскімі і не пусціць у Думу памешчыкаў.

Не маючы магчымасці адкрыта заклікаць да барацьбы за звяржэнне царызму, газета ў некаторых артыкулах усё ж падводзіла сваіх чытачоў да разумення неабходнасці заваявання народам усёй паўнаты ўлады.

Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот і наступленне палітычнай рэакцыі прымусілі кіраўніцтва БСГ адмовіцца ад падпольнай дзейнасці і істотна звузіць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя патрабаванні ў легальным друку.

 

Пры правядзенні выбараў ў IV Дзяржаўную думу (1912 – 1917 гг.) усё насельніцтва Беларусі дзялілася на нацыянальныя курыі.

Ніхто з кандыдатаў ад буржуазна – ліберальных і рэвалюцыйна – дэмакратычных партый у склад дэпутатаў не ўвайшоў.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.