Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Нарастанне крызісу.






Мяцеж генерала Л.Г.Карнілава у канцы жніўня 1917 г. Мэта – узяць Петраград, нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы.

Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай на Беларусі стаў Мінск.

Быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. У яго склад увайшлі прадстаўнікі бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў, Бунда.

Дзеянні карнілаўцаў былі блакіраваны ў раёне Гомеля і Оршы.

Рэвалюцыйныя сілы Заходняга фронта на чале з М.Фрунзе парушылі сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве.

Пасля мецяжу бальшавіцкая партыя стала на шлях падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады.

Курс на ўзяцце ўлады саветамі быў вызначаны на VI з’ездзе РСДРП (б) ў ліпені жніўні 1917 г.

ДАТЫ

1901 г. – стварэнне ў Мінску “Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі”.

1903 г. – забарона прапаганды сіянізму ў Расіі.

1904-1905 гг. – руска-японская вайна

1903 г – ліквідавана кругавая парука сялян пры спагнанні падаткаў,

Лета 1904 г. – маніфест, які адмяняў цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, а таксама скасаваў частку нядоімкаў па выкупных плацяжах і дзяржаўных падатках.

9 студзеня 1905 г. – расстрэл мірных шэсцяў рабочых у Пецярбургу (“крывавая нядзеля”).

Чэрвень 1905 г. – першае найбольш масавае і арганізаванае выступленне сялян – агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў у памешчыцкіх маёнтках Навагрудскага павета.

6 жніўня 1905 г. – маніфест аб увядзенні ў Расіі Дзяржаўнай думы.

кастрычнік 1905 г. – Расійская імперыя была ахоплена ўсеагульнай палітычнай стачкай.

17 кастрычніка 1905 г. – маніфест аб надзяленні Дзяржаўнай думы занадаўчымі паўнамоцтвамі,

18 кастрычніка 1905 г. – Курлоўскі расстрэл у Мінску.

Кастрычнік 1905 г. – у краіне ўсталявалася адносная раўнавага сіл рэвалюцыі і контррэвалюцыі.

Канец 1905 – пачатак 1906 г. – стварэнне на Беларусі Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі.

Кастрычнік-лістапад 1905 г. небывалы размах у Беларусі набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера.

7 снежня 1905 г. – пачатак агульнарасійскай палітычнай забастоўкі.

11 снежня 1905 г. — выдадзены закон аб выбарах у заканадаўчую Дзяржаўную думу.

2 снежня 1905 г. – указ ад аб адмене крымінальнага праследавання за ўдзел у эканамічных стачках, калі яны працякалі мірна.

4 сакавіка 1906 г – закон, які дазволіў утварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай паляпшэння іх эканамічнага становішча, павышэння прафесійнага і культурнага ўзроўню.

20 чэрвеня 1906 г. – апублікавана Урадавая праграма па аграрнаму пытанню.

9 ліпеня 1906 г. – роспуск І Дзяржаўнай Думы.

Ліпень 1906 г. – пераход ураду да адкрытага ваеннага тэрору.

3 чэрвеня 1907 г. роспуск ІІ Дзяржаўнай Думы.

1907 – 1912 гг.- ІІІ Дзяржаўная дума.

1909 г. – выхад першага нумару газуты “Белорусская жизнь».

1912 г. – Ленскі растрэл.

1903 г. – прыняцце першай праграмы партыі БСГ.

Сакавік 1905 г. – сялянскі з’езд. Утварэнне Беларускага сядянскага саюза.

Студзень 1906 г. – другі з’езд БСГ.

1 верасня 1906 г. – выхад першага нумару газеты “ Наша доля ”.

Студзень 1907 г. – забарона выдання газеты “Наша доля”.

Лістапад 1906 – жнівень 1915 гг. – выданне газеты “Наша ніва”.

 

ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ

Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення, аўтар ідэі “паліцэйскага сацыялізму” з’яўляецца С.В. Зубатаў.

Урадавы лагер абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настроеная буржуазія.

У ліберальна – буржуазны лагер уваходзіла буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя.

Дэмакратычны лагер складаўся з пралетарыяту, сялянства, радыкальна настроенай інтэлігенцыі, шырокіх непралетарскіх пластоў горада і вёскі.

Дзеля правядзення агульнагарадскіх забастовак у перыяд першай рускай рэвалюцыі на Беларусі ствараліся сумесныя, кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты.

У лютым — сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася, але у той жа час назіраўся ўздым эканамічных забастовак.

Новы, значна больш высокі, чым у студзені 1905 г., уздым палітычных выступленняў, найперш стачак, адбыўся ў красавіку. Ён быў звязаны са святкаваннем 1 Мая.

Першым найбольш масавым і арганізаваным выступленнем з'явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага павета.

Кіраўнікамі сялянскіх забастовак з'яўляліся выбарныя сялянскія камітэты, якія рыхтавалі аднолькавыя патрабаванні да памешчыкаў, вялі перагаворы з імі і г. д.

Праект Дзяржаўнай Думы распрацаваў міністр унутраных спраў Булыгін.

Усеагульная палітычная стачка ў кастрычніку 1905 г. праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублік і.

У Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі Саветы рабочых дэпутатаў.

Абапіраючыся на ўзброеныя дружыны рабочых, ў час забастовак як органы ўлады дзейнічалі Саветы рабочых дэпутатаў.

У гарадах Беларусі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі кааліцыйныя саветы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый на аснове пагадненняў паміж імі.

У кастрычніку 1905 г. кааліцыйныя саветы папоўніліся прадстаўнікамі мясцовых аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза.

Вядучую ролю ў кастрычніцкай палітычнай стачцы ў Беларусі, як і ва ўсёй краіне, адыгралі чыгуначнікі.

Няўдалы замах на мінскага губернатара П.Р. Курлова здзейсніў эсэр І.П. Пуліхаў.

У Беларусі больш спрыяльныя ўмовы былі для дзейнасці акцябрыстаў (члены партыі).

Прыхільнікі гэтай партыі выступалі за адзіную і непадзельную Расію. У Беларусі вялі антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю – акцябрысты.

Прыхільнікі гэтай партыі выступалі за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, за прадстаўленне Фінляндыі і Польшчы права на дзяржаўную аўтаномію – кадэты.

У Беларусі да вясны 1906 г. адсутнічалі арганізацыі партыі кадэтаў.

У снежні 1905 г. да выступлення сялян у вёсцы Пінкавічы Пінскага павета меў дачыненне К.М.Міцкевіч (Я.Колас).

Адпаведна закона аб выбарах ў Дзяржаўную думу 1905 г. не атрымалі права голасу жанчыны, моладзь да 25 гадоў, рабочыя прадпрыемстваў, на якіх працавала менш за 50 чалавек, вайскоўцы, беззямельныя сяляне.

Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты.

Галоўным у першай Дзяржаўнай Думе стала аграрнае пытанне

Стварыць “дзяржаўны зямельны запас” прапаноўвалі кадэты.

свой праект вырашэння аграрнага пытання, які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме прапаноўвалі члены фракцыі трудавікоў.

Прыхільнікі канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі далучыліся да фракцыі аўтанамістаў.

Абсалютная большасць сялянскіх дэпутатаў першай Дзяржаўнай Думы не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання.

Барацьба з лакаутамі і арганізацыя дапамогі беспрацоўным сталі галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці прафсаюзаў у перыяд пасля чэрвеня 1906 г.

На выбарах у другую Дзяржаўную Думу левыя партыі заключылі пагадненне аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў.

Чарнасоценцы і акцябрысты беларускіх і іншых заходніх губерніяў аб’ядналіся ў “ Русский окраинный союз» (РОС).

Аграрную праграму старшыні ўрада П. Сталыпіна падтрымалі чарнасоценцы, акцябрысты і польска-літоўскія аўтанамісты.

Ад рэакцыі найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі.

У перыяд рэакцыі актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый.

У перыяд рэакцыі праваслаўная царква і правыя ўсё шырэй выкарыстоўвалі ідэалогію велікарускага нацыяналізму.

Новы выбарчы закон значна павялічыў у ІІІ Дзяржаўнай Думе прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буйной буржуазіі.

3 мэтай забеспячэння перамогі на выбарах у III Дзяржаўную думу ў заходніх губернях акрамя саслоўна-маёмасных курый ствараліся яшчэ і нацыянальныя курыі.

Праваслаўныя беларусы, немцы, татары і інш. ўключаліся у «рускія» аддзяленні.

Левы блок (саюз) на выбарах у Мінску атрымаў перамогу на выбарах у ІІ Дзяржаўную Думу.

Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у ІІІ Дзяржаўную Думу не прайшоў.

Пасля трэццячэрвеньскага перавароту 1903 г. Беларуская сацыялістычная грамада стала на ліквідатарскія пазіцыі. Восенню 1907 г. яна спыніла нелегальную дзейнасць.

З восені 1907 г. кіраўнікі кіраўнікі і актывісты БСГ засяродзіліся на легальнай, культурна-асветніцкай дзейнасці ў газете «Наша ніва», накіраванай на нацыянальнае адраджэнне беларускага народа

Беларускі нацыянальны рух, узначалены «Нашай нівай» абвінавачваўся ў «сепаратызме» — імкненні да аддзялення Беларусі ад Расійскай імперыі, у дзяржаўнай здрадзе – “ мазепінстве» (ад прозвішча ўкраінскага гетмана Мазепы), у апалячванні беларусаў.

Вядомы публіцыст, член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьянин» Лука Саланевіч прапанаваў П. А. Сталыпіну новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам.

Аб тым, што беларусы «перажылі некалькі іншы гістарычны лес, чым народнасць велікаруская... і воды Масквы-ракі для нас не святыя, як не святыя воды Віслы», заяўляў Лука Саланевіч.

Рэзка крытыкаваў аграрную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Выступаў супраць землеўладання польскіх паноў у Беларусі, з аднаго боку, і насаджэнне буйнога рускага і нават нямецкага, з другога. – Лука Саланевіч.

Бліжэйшай задачай «Белорусского обіцества» аб'явіў аб'яднанне «ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». – Лука Саланевіч.

Восенню 1911 г.«Белорусская жизнь» поўнасцю адкінула маскіроўку, нават змяніла назву на «Северо-западную жизнь» і адкрыта далучылася да чарнасоценнай прэсы.

У перыяд рэкцыі пасля першай рускай рэвалюцыі рабочы рух набыў абарончы характар.

Адноснае ажыўленне палітычных стачак у 1913 г. звязана з правядзеннем у асобных гарадах Беларусі па закліку бундаўцаў кампаніі пратэсту супраць антыяўрэйскай палітыкі царскага ўрада.

У перыяд рэкцыі амаль 3/4 усіх выступленняў сялян накіроўваліся супраць памешчыкаў і мясцовых уладаў.

У перыяд рэакцыі адбылося незвычайнае пашырэнне такой варварскай формы барацьбы, як падпалы.

Важнай асаблівасцю сялянскага руху перыяду рэакцыі — адносна шырокае распаўсюджанне барацьбы пралетарскай і бядняцкай масы сялян з дробнай буржуазіяй вёскі.

Амаль суцэльная ліквідацыя падпольных арганізацый у Беларусі, якая адбылася ў перыяд рэакцыі, практычна прыпыніла рэвалюцыйную агітацыю ў вёсцы.

Не толькі першая, але і адзіная нацыянальная палітычная партыя Беларусі – БСГ.

У сваёй праграм гэта партыя вызначыла сябе як «сацыяльна-палітычную арганізацыю беларускага працоўнага народа» – БСГ.

З заклікам «Далоў цара!» і лістоўкай «Што такое канстытуцыя» звярталася на насельніцтва БСГ.

Адозвы “Браты хрысціяне!» і «Да салдатаў!» выдаў Віленскі камітэт БСГ.

Паходзілі з шляхецкай сям’і, Закончылі Мінскую гімназію і Пецярбургскі універсітэт. Яшчэ ў гімназіі зацікавіліся беларускім пытаннем. Стварылі гурток па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Былі ў ліку заснавальнікаў і кіраўнікоў БСГ – браты Іван і Антон Луцкевічы.

Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям'і на Лідчыне. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. Закончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. У студэнцкія гады ўзначаліў у Пецярбургу беларускі культурна-асветніцкі гурток, спрабаваў стварыць Беларускую рэвалюцыйную партыю і нелегальна выдаваць яе орган — газету «Свабода» – В. Іваноўскі.

Разам з К. Каганцом склаў першы беларускі буквар. Абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. – В. Іваноўскі.

Належаў да заснавальнікаў БСГ. У 1913 г. пераехаў у Вільню, дзе стаў старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства. – В. Іваноўскі.

Нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у стварэнні БСГ. У 1905 г. кіраваў выступленнямі сялян у Віленскім павеце, пазней вёў агітацыю сярод рабочых Мінска і сялян Навагрудскага павета. – А. Бурбіс.

Адбыў 3 гады турэмнага зняволення, затым жыў у Вільні. Браў актыўны ўдзел у стварэнні беларускага прафесійнага тэатра. У 1920 г. напісаў навуковую і працу «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі». – А. Бурбіс.

Асноўныя змены ў праграме БСГ датычылі вызначэння характару партыі і вырашэння нацыянальнага і аграрнага пытанняў.

Адпаведна новай праграме (1906 г.) БСГ прызнала сябе арганізацыяй працоўнай беднаты беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей, г. зн. не нацыянальна беларускай (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй.

Па нацыянальнаму пытанню другая праграма БСГ выступала за пераўтварэнне Расіі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэннем народаў.

Па нацыянальнаму пытанню другая праграма БСГ патрабавала для Беларусі дзяржаўнай аўтаноміі з соймам у Вільні.

Па аграрным пытанні другая праграма БСГ адмовілася ад ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Замест яе было сфармулявана патрабаванне аб утварэнні ў Расіі абласных зямельных фондаў.

Па зямельнаму пытанню другая праграма БСГ выстыпіла з прапановай муніцыпалізацыі зямлі.

 

ДАТЫ

28 ліпеня 1914 г. – пачатак першай сусветнай вайны.

1 жніўня 1914 г. – Германія аб’явіла вайну Расіі.

Жнівень 1915 г. – нямецкае анступленне ў напрамку Коўна-Вільня.

Жнівень 1915 г. – перанос стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёў.

9 верасня 1915 г. – Свянцянскі прарыў.

16-17 верасня 1915 г. – спыненне наступлення немцаў.

05-18.03.1916 г. – Нарачанская аперацыя.

19.06.-16.07.1916 г. – Баранавіцкая аперацыя.

Кастрычнік 1915 г. – пераход да пазіцыйнай вайны.

Снежань 1915 г. – пачатак выхаду газеты “Гоман”.

25 лютага 1917 г. – агульная забастоўка працоўных Петраграда.

2 сакавіка 1917 г. – адрачэнне ад прастолу Мікалая ІІ.

4 сакавіка 1914 г. – стварэнне народнай міліцыі ў Мінску.

4 сакавіка 1914 г. – стварэнне ў Мінску Савета рабочых дэпутатаў.

8 сакавіка 1917 г. – ў склад мінскага савета былі ўключаны прадстаўнікі салдат, і ён стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

7-17 сакавіка 1917 г. – з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тыду Заходняга фронту.

Красавік 1917 г. – бальшавікі ўзялі курс на сацыялістычную рэвалюцыю і заваёву ўлады.

20 красавіка 1917 г. – з'езд сялянскіх дэлегатаў Мінскай губерні і неакупаваных паветаў Віленскай у Мінску

Красавік 1917 г. – стварэнне партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

25 – 27 сакавіка 1917 г. – з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый (з’езд “беларускіх дзеячаў”).

Чэрвень 1917 г. – група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з В.Ю.Ластоўкім выступіла за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.

8 - 12 ліпеня 1917 г. – ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.

Кастрычнік 1917 г. – перайменаванне Цэтральнай рады беларускіх арганізацый у Вялікую беларускую раду.

Жнівень 1917 г. – мяцеж генерала Карнілава.

Ліпнь-жнівень 1917 г. – VI з’ездзе РСДРП (б).

 

ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ

У першай сусветнай вайне удзельнічалі дзве мперыялістычныя групоўкі дзяржаў – Траісты саюз і Антанта.

Начале Траістага саюза была Германія.

Начале Антанты была Англія.

Расія ваявала на баку групоўкі Антанта.

Не падтрымлівалі свой урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне бальшавікі.

З паражэннем у вайне бальшавікі звязвалі магчымасць яе пераўтварэння ў вайну грамадзянскую.

У перыяд першай сусветнай вайны ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху была газета “ Наша ніва ”.

У перыяд нямецкай акупацыі у пачатковай школе было ўведзена навучанне на беларускай мове на аснове лацінскага алфавіта

Аднаўленне арганізаванага нацыянальнага руху пачалося са стварэння таварыстваў дапамогі пацярпелым ад вайны і бежанскіх камітэтаў

Цэнтрам нацыянальнага руху на акупіраванай тэрыторыі заходняй Беларусі стаў Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны.

Пазіцыя прыхільнікаў Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага была выкладзена ў адозве “ Грамадзяне! ”.

Група на чале з В.Ластоўкім заснавала тайную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.

На змену ідэі адраджэння ВКЛ у 1916 г. прыйшла іншая – аб стварэнні Балтыйска – Чарнаморскага саюза.

Аўтарам ідэі стварэння Балтыйска-Чарнаморскага саюза з’яўляецца А.І. Луцкевіч.

3 мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях быў утвораны саюз беларускіх нацыянальных арганізацый на чале з Беларускім народным камітэтам у Вільні.

Рэдактарам газеты “Гоман” быў В. Ластоўскі.

Палітыку Часовага ўраду на Беларусі праводзілі мясцовыя арганізацыі партыі кадэтаў.

Галоўнай перашкодай на шляху да дэмакратызацыі кадэты лічылі Саветы.

Улада ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі знаходзілася ў руках Мінскага гарадскога грамадскага камітэту парадку.

Мясцовая ўлада пераходзіла ў рукі губернскіх камісараў.

На тэрыторыі вёсак, валасцей і паветаў ствараліся органы дэмакратычнай улады – сялнсія камітэты.

У войску ствараліся органы дэмакратычнай улады – салдацкія камітэты.

У першыя месяцы вайны найбольшы ўплыў сярод сялян мелі эсэры.

У выніку Лютаўскай рэвалюцыі ўлада перайшла да Часовага урада.

Лютаўская рэвалюцыя мела буржуазна-дэмакратычны характар.

Вясной 1917 г. група буйных памешчыкаў начале з С. Скірмунтам далучылася да створанай Беларускай партыі народных сацыялістаў.

З’езд беларускіх дзячаў адбыўся па ініцыятыве БПНС.

З’езд беларускіх дзечаў па нацыянальньм пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі.

Вышэйшым органам мясцовай улады на Беларусі адпаведна рашэнняў з’езду беларускізх дзеячаў павінна была стаць Беларуская краёвая рада.

Да выбараў Рады “вышэйшай краёвай інстытуцыяй” з’езд беларускіх дзеячаў утварыў выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК).

У склад БНК увайшлі толькі члены БСГ.

Старшынёй БНК быў абраны Р. Скірмунт.

Па ініцыятыве А.Чарвякова на базе рэвалюцыйнай левай плыні БСГ была створана Беларуская сацыял – дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП).

першым сярод беларускіх палітычных лідэраў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі быў Ластоўскі.

На ІІ з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый замест БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый.

Органам БНК а пазней Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый была газета “ Вольная Беларусь ”.

Рэдактарам газеты “Вольная Беларусь” быў Язэп Лёсік.

VI з’ездзе РСДРП (б) абвясціў курс на ўзяцце ўлады саветамі.

 

ГЕАГРАФІЯ

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на пачатку вайны была размешчана ў г. Баранавічы.

У верасні 1915 г. стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была перанесена ў г. Магілёў.

Увосенню 1915 г. расійска-германскі фронт усталяваўся па лінні Дзвінск– ПаставыБаранавічы –Пінск.

У перыяд вайны 810 дзён працягвалася абарона г. Смаргонь.

Атрутны газ упершыню на Усходнім фронце быў выкарыстаны пад Смаргонню.

Галоўны штаб Заходняга фронту ў 1915 г. размясціўся ў г. Мінску.

Росту антыпамешчыцкіх і антыўрадавых настрояў у беларускай вёсцы садзейнічалі салдаты.

Асноўныя формы сялянскай барацьбы – пагромы маёнткаў і патравы зямель.

Найбуйнейшае салдацкае выступленне на Беларусі ў 1916 г. адбылося ў г. Гомелі.

Штотыднёвыя газеты “Дзянніца” (кірыліцай) і “Светач” (лацінкай) выдаваліся ў г. Петраград.

Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайныбыў створаны ў г. Вільні.

К 1917 г. асноўнымі галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква.

З’езд беларускіх дзеячаў адбыўся ў г. Мінску.

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя была створана ў г. Петраградзе.

Палескі камітэт РСДРП дзейнічаў у г. Гомелі.

Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай на Беларусі стаў г. Мінск.

Дзеянні карнілаўцаў былі блакіраваны ў раёне Гомеля і Оршы.

 

ТЭРМІНЫ

ТАРЫБА – вярхоўны дзяржаўны орган Літвы.

УСТАНОЎЧЫ СХОД – найвышэйшы, дэмакратычна выбраны орган улады, які мае паўнамоцтвы для вырашэння пытанняў дзяржаўнага і грамадскага ладу краіны.

САВЕТЫ – арганы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады пралетарыяту і сялянства.

АНЕКСІЯ – захоп чужых тэрыторый;

КАНТРЫБУЦЫЯ – выплаты золатам і іншымі каштоўнасцямі, якія спаганяліся з краін, што пацярпелі паражэнне ў вайне, на карысць пераможцаў.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.