Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Бязладдзе Палітычны крызіс РП.






Недзеяздольнасць сойма.Самую дакладную характарыстыку становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе стала вынікам развіцця «залатых» шляхецкіх вольнасцей, злоўжывання імі.

На фоне эканамічнага развіцця еўрапейскіх дзяржаў у XVII—XVIII стст. Рэч Паспалітая выглядала застылай у летаргічным сне. Узровень канца XVI ст. недзе і застаўся вышэйшай адзнакай гаспадарчай магутнасці краіны. Каб рушыць наперад, неабходна было правесці пэўныя рэформы ў грамадстве – палітычныя, ваенныя. Гэта патрабавала моцнай цэнтральнай улады. Так адбывалася ў суседніх з Рэччу Паспалітай краінах. Там улада канцэнтравалася ў руках манарха-дыктатара. Дэмакратычныя палітычныя інстытуты Рэчы Паспалітай, сенат і сойм не здолелі гэтага зрабіць. Шляхецтва ні ў якім разе не хацела хоць крышачку паступіцца сваім усеўладдзем, якое перарастала ва ўсёдазволенасць і разгул анархіі.

Яшчэ ў 1669 г. сойм прыняў пастанову, дзе гаварылася: «Усялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сойму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням.

Але ў канцы XVII – XVIII ст. гэта неабходнасць для сойма адпала, бо ён стаў недзеяздольным. Яго работу паралізавала шляхецкае права «ліберум вета» (ад лацінскага liberum veto – «свабода забароны»). То быў звычай у Рэчы Паспалітай, па якому любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якім-небудзь рашэннем. Яно ў гэтым выпадку не прымалася, нават калі было падтрымана 99, 9 % дэпутатамі. Такім чынам, дазвалялася аднаму дэпутату сарваць работу сойма. Упершыню такое здарылася ў 1652 г., калі пасол Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Януша Радзівіла не пагадзіўся з пастановаю сойма. 3 1652 па 1764 г., у які было ўведзена абмежаванне на ўжытак права, з 55 соймаў Рэчы Паспалітай, дзякуючы «ліберум вета», было сарвана 48. Яно было ліквідавана толькі Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

Да гэтага ж часу самыя нязначныя зачэпкі, накшталт недакладна надрукаванага прозвішча ў спісе, спрычыньваліся да зрыву соймавых пасяджэнняў. А то і зачэпкі на тое не патрабавалася.

Галасы мінулага. «Для зрыву сойма не ўжывалі людзей, надзеленых розума, і любоўю да грамадскага дабра, бо гэтага не патрабавалася. Дастаткова было каб пасол, цёмны, нібы ноч, і спецыяльна наняты... не шукаючы ўяўныя прычын, адазваўся ў пасольскай зале: «Няма згоды на сойм» — і гэтага хапала, каб пазбавіць сойм сілы. А калі маршалак яго пытаў: «Якая ж прычына?» — адказваў коратка; «Я пасол, не дазваляю», – заявіўшы гэта сядаў, як нямы д'ябал, на ўсе просьбы і патрабаванні іншых паслоў, каб назваў прычыну спынення сойма, адказваў толькі адно: «Я пасол».

Тое ж рабілася і на сойміках павятовых. Можа, толькі з розніцай, што на вальным сойме палітыку рабілі больш грошы, а на мясцовым узроўні ў ход ішлі шаблі і кулакі. Ураджэнец вёск Лапацін Мсціслаўскага ваяводства Ігнат Лапацінскі, што меў пасаду пісара Вялікага княства Літоўскага, успамінаў у сваім «Дыярыушы жыцця», як ён у 1733 г. яшчэ хлопчыкам прыглядаўся з хораў касцёла на ход мсціслаўскага сойміку: «Пан Лявон Ілыніч з партыі Валовічаў, маючы ў руках старасвецкую... сякеру тонкай работы, хацеў ёю ўдарыць у лоб падстаросту Шпілеўскаму, але той уцёк, а Станіслаў Валовіч ускочыў на стол і выхапіў шаблю. Тады абедзве партыі не ленаваліся, асабліва калі два браты Завістоўскія перакулілі стол на партыю Валовічаў. Секаніна працягвалася калі гадзіны... У абодвух партыях мноства было пасечамых... двое ж ад цяжкіх ран адразу памерлі».

Пачатак канца. 7 верасня 1764 г. каралём і вялікім князем быў выбраны ўраджэнец Беларусі Станіслаў Панятоўскі, вядомы на троне Рэчы Паспалітай як Станіслаў Аўгуст (1764 – 1795). Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.

Пачаўся першы этап рэформаў (1764 – 1766 гт.). Былі адменены шматлікія ўнутрыдзяржаўныя гандлёвыя зборы, іх замянілі адзіным генеральным падаткам". Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Была зроблена спроба частковай ліквідацыі права " ліберум вета" пры вырашэнні на соймах пытанняў эканамічнага характару. Дзеля ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў былі створаныя дзве " скарбавыя камісіі" – польская і ліцвінская. У склад ліцвінскай скарбавай камісіі абіраліся два сенатары і сем шляхціцаў. Камісія акрамя кантролю за эбіраннем падатку і расходваннем скарбавых грошай павінна была сачыць за ўздымам эканамічнага становішча краіны шляхам упарадкавання рачнога суднаходства, падрыхтоўкі гандлёвых дамоў, пошукаў рынкаў збыту для мясцовых тавараў і г.д. Кіраванне войскам было даручана вайсковым камісіям, якія абіраліся на вальных соймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана, што памяншала іх уладу, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю.

Аднак прапанаваны канцлерам Міхалам Чартарыйскім праект рэформ, якія прадугледжвалі павялічэнне войска дзяржавы з 24 да 50 тысяч чалавек, скасавання liberum veto пры вырашэнні эканамічных пытанняў, вызваленне дэпутатаў ад абавязковых інструкцый сеймікаў і г.д., сутыкнуўся з нежаданнем Расіі і Прусіі дапускаць якія б то ні было змены ў “дзяржаве абодвух народаў”. Так, расійска-прускі саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога гэтыя манархіі абавязваліся захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкія прывілеі, вольныя выбары караля і «ліберум вета». Кацярына ІІ і прускі кароль Фрыдрых ІІ заключылі дамову, сакрэтны артыкул якой прадугледжваў таксама абавязацельствы змагацца за прадастаўленне тут правоў праваслаўным і пратэстантам. У 60-я гады XVIII ст. Расійская імперыя, Прусія і Аўстрыя яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Аўстрыя ўспомніла, што ў свой час у залежнасці ад яе была Галіцка-Валынская Русь. Прусія пачала падавацьсябеза спадкаемца Тэўтонскага ордэна, а значыць, і яго былой тэрыторыі. Расія яшчэ ў XV ст. абгрунтавала свае прэтэнзіі на ўсходнія землі ВКЛ. І цяпер яна “выцягвала з куфра” рэлігійныя праблемы.

Такім чынам “дысідэнцкае пытанне”, звязанае з нераўнапраўным становішчам у Рэчы Паспалітай розных хрысціянскіх канфесій, стала выкарыстоўвацца як рэальны сродак пахавання суверэнітэту гэтай дзяржавы. Першыя крокі ў гэтым напрамку былі зроблены ўжо ў 1766 г., калі, скарыстаўшы скаргу праваслаўнага архіепіскага беларускага Георгія Каніскага на ўціскі сваіх аднаверцаў, расійскі бок перадаў на разгляд сейма праект аб прызнанні за дысідэнтамі шэрагу публічных правоў. Аднак сейм не ўхваліў гэты праект. Адначасова былі адхілены і прапановы шэрагу іншых рэформ, у тым ліку па абмежаванню liberum veto.

Праца сойма прадэманстравала, што курс караля на ажыццяўленне рэформаў не задавальняў таксама значную частку магнатаў і шляхты, якія імкнуліся да максімальнага ўмацавання сваёй улады, нават коштам аслаблення дзяржавы. Гэта было выкарыстана кіраўніком расійскай дыпламатыі Мікітам Паніным, які, пацярпеўшы фіяска ў разыгрыванні дысідэнцкай карты на сейме 1766 г., вырашыў дзейнічаць іншымі метадамі. Пад эгідай Расіі і Прусіі ў 1767 г. былі створаны канфедэрацыі – праваслаўная ў Слуцку і пратэстанцкая ў Торуні, якія ставілі на мэце дасягненне ўраўнання ў правах з католікамі. Слуцкую канфедэрацыю ўзначаліў кальвініст Ян Грабоўскі, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на старанні расійскага пасла Рапніна, пад актамі гэтых канфедэрацый аказалася няшмат подпісаў. У сакавіку 1767 г. канфедэрацыі выдалі маніфесты з пералікам ціскаў і крыўдаў, якія цярпелі дысідэнты ў Рэчы Паспалітай, і просьбаю аб пратэкцыі расійскай імператрыцы, а таксама прускага, англійскага і дацкага каралёў. На дапамогу канфедэратам была прыслана 40-тысячная расійская армія. Акрамя таго, Расія імкнулася падпарадкаваць сабе ўдзельнікаў антырэфарматарскіх каталіцкіх канфедэрацый, якія аб’ядналіся ў Радаме ў генеральную канфедэрацыю. Дзеля гэтага лідэру генеральнай канфедэрацыі К.С.Радзівілу вярталіся канфіскаваныя маёнткі і дазвалялася вяртанне на Радзіму. Пад уціскам з боку Расіі канфедэраты звярнуліся да Кацярыны ІІ з просьбай аб захаванні палітычнай сістэмы Рэчы Папалітай. 5 лістапада 1767 г. сейм узаконіў недатыкальнасць старога дзяржаўнага ладу краіны; адначасова адбывалася ўраўнанне дысідэнтаў у правах з католікамі. Для застрашвання праціўнікаў праекта расійскага боку быў учынены акт нечувалага гвалту: найбольш уплывовыя апаненты былі арыштаваныя і пад канвоем адпраўленыя ў расійскі горад Калугу.

У адказ праціўнікі расійскай прысутнасці ў краіне і ўраўнання дысідэнтаў у правах стварылі ў 1768 г. канфедэрацыю ў Бары (Украіна). Яна аб'яднала патрыятычныя і кансерватыўныя элементы пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. На тэрыторыі Беларусі, як і ў Польшчы, канфедэраты ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Гэта канфедэрацыя мела значную падтрымку ва ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ў Беларусі, дзе канфедэраты здолелі атрымаць шэраг перамог. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага з расійскім войскамі адбыліся ў 1769 г. пад в. Арэхава, у 1771 г. – пад в. Бездзеж і мястэчкам Сталовічы. Ліцвінскіх канфедэратаў узначальваў Міхал Пац у якасці іх генеральнага маршалка. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі дэтранізацыю Станіслава Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай падтрымкі ў Расіі.

Да канфедэрацыі далучыўся Кароль Радзівіл, рэзідэнцыя якога ў Нясвіжы стала цэнтрам руху ў Беларусі. Аднак пасля захопу Нясвіжа і Слуцка расійскімі войскамі “Пане Каханку” мусіў зноў накіравацца ў эміграцыю. Самым актыўным і дзейным кіраўніком канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім быў Сымон Касакоўскі. Пад сціплай назвай " грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага", апрануты ў сялянскі ўбор, пераязджаў ён ад мястэчка да мястэчка, збіраючы ўканфедэрацкія атрады дробную шляхту, сялян, нават яўрзяў і цыганоў. Летам і восенню 1771 г. атрады С. Касакоўскага пайшлі дыверсійным маршам з Віленшчыны праз Менск, Магілёу да Быхава і Гомеля. У 1771 г. да канфедэратаў далучыўся вялікі гетман Міхал Казімір Агінскі, аднак неўзабаве ягонае войска было разбіта. Сілы былі няроўнымі і ў 1772 г. барская канфедэрацыя спыніла сваё існаванне.

Калі ў ХVІІІ ст. тэрыторыя Рэчы Паспалітай нагадвала картачны стол, за якім яе суседзі гулялі сваю гульню, то пасля паражэння Барскай канфедэрацыі склалася сітуацыя, калі кожны з удзельнікаў “гульні” стаў асцерагацца, каб ягоныя партнёры ў аднабаковым парадку не прыбралі да рук спадчыну “дзяржавы абодвух народаў”, якая відавочна аганізавала. Выспела ідэя падзелаў Рэчы Паспалітай, першыя праекты якіх разглядаліся Расіяй у 1763 г., Аўстрыяй – у 1768 г., Прусіяй – у 1769 г. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Усе яны пачыналіся са слоў: " У імя Святой Троіцы...". Прычынай падзелу тэрыторыі дэмагагічна былі абвешчаная анархія ў Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству і Вялікаму Княсгву Літоўскаму такія ўмовы іх палітычнага існавання, якія ў першую чаргу адпавядалі б інтарэсам " падзельшчыкаў". Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія – 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1, 3 млн насельніцтва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). Аднак яшчэ ў маі Кацярына ІІ выдала ўказы аб стварэнні Пскоўскай і Магілёўскай губерній, куды ўваходзілі землі ўсходняй Беларусі – Мсціслаўскае і амаль усё Віцебскае ваяводствы, Полацкае ваяводства на усход ад Дняпра і усходняя частка Мінскага ваяводства абставінах фактычнай акупацыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага замежнымі войскамі сойм у 1773 г. вымушана пагадзіўся з захопамі. Напачатку яго дзейнасці мужную апазіцыю акупантам і іх памагатым з ліку падкупленай шляхты і магнацтва на сойме склалі ліцвінскія паслы на чале з Т.Рэйтанам, С.Багушэвічам і С.Корсакам. 38 гадзін не пакідаў Т.Рэйтан " пасольскай ізбы", пратэстуючы разам са сваімі сябрамі супраць спробы распачаць працу сойма пад кіраўніцтвам купленага за расійскія грошы маршалка А.Панінскага.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.