Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Шляхецкая еднасць і магнацкія войны.






Неспакойным заставалася і ўнутрыпалітычнае жыццё дзяржавы. З аднаго боку, назіралася далейшая эмансіпацыя шляхты Вялікага княства Літоўскага, ураўнанне яе ў правах з кароннай шляхтай. Гэта абумовіла тэндэнцыю да стварэння на тэрыторыі Рэчы Паспалітай своеасаблівай супольшасці – “польскага народу шляхецкага”. Беларуская шляхта не толькі дабівалася польскіх правоў, але і пераймала польскія звычаі, мову і культуру, усё больш аддаляючыся ад простага народа. У аснове светапогляду новай шляхецкай супольнасці ляжаў міф аб яе супольным “сармацкім” паходжанні, да якой прыстасоўваўся даўні міф аб рымскім паходжанні літоўскай шляхты. Сцвярджалася, што рымляне былі асіміляваны сарматамі (з якімі фактычна атаесамляліся славяне), якія ўжо пражывалі на землях Літвы. Для “сармацкай” ідэалогіі шляхты былі ўласцівы рысы місіянізма, падкрэсліванне сваёй ролі абаронцаў каталіцызму на ўсходзе, культ кансерватызма ў побыце і грамадскіх справах, паказны патрыятызм, набожнасць і гасціннасць, спецыфічны еўрапейска-усходні касцюм і комплекс узбраення.

Пачаўшыся яшчэ ў ХVІ ст., паланізацыя беларускай і літоўскай шляхты асабліва выразна праявілася ў другой палове ХVІІ ст. Яе апагеем стала агульная канферэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 г. На ёй правы феадалаў Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай канчаткова ўраўніваліся, але ў той жа час адмяняўся афіцыйны статус у ВКЛ беларускай мовы.

Узмацненне паланізацыі на землях Беларусі суправаджалася далейшым адыходам ад колішняй рэлігійнай талерантнасці. Ужо падчас вайны 1654 – 1667 гг. па-за законам былі абвешчаны вызнаўцы пратэстанцкай плыні антытрынітарыяў. Пасля заключэння Андрусаўскага перамір’я быў узмоцнены наступ і на праваслаўе. Гэта было выклікана як аслабленнем уплыву ў дзяржаве галоўных яго заступнікаў – запарожскіх казакаў, так і фарміраваннем ў кіруючых колаў Рэчы Паспалітай негатыўнага іміджу праваслаўнага духавенства падчас знаходжання на тэрыторыі дзяржавы маскоўскіх войскаў. Гэты імідж яшчэ пагоршыўся пасля таго, як у сярэдзіне 1680-х гг. Кіеўская мітраполія, якой былі падпарадкаваны праваслаўныя “дзяржавы абодвух народаў”, афіцыйна перайшла пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата. Аслабленне праваслаўнай царквы знайшло ўвасабленне ў надзвычай адчувальных для яго прыхільнікаў абмежаваннях палітычных і грамадскіх свабод – у 1673 г. праваслаўныя пазбаўляліся права набыцця шляхецтва, у 1676 г. адмяняліся прывілеі брацтваў і забараняўся выезд праваслаўнага насельніцтва за мяжу, а ў 1699 г. вызнаўцам праваслаўя забаранялася займаць выбарныя пасады ў магістратах каралеўскіх гарадоў. Аслабленне пазіцый праваслаўя суправаджалася актыўным пашырэннем уніяцтва, якое ў другой палове ХVІІ ст. дасягнула найбольш значных поспехаў. На пачатку наступнага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай засталася ўсяго адна праваслаўная епархія – Мсціслаўска-Магілёўская альбо Беларуская, утвораная і часы панавання Уладзіслава ІV Вазы.

Свавольства шляхты дасягнула агромных памераў. Групоўкі магнатаў акрыўна ўключыліся ў барацьбу за панаванне ў краіне, якая асабліва абвастрылася ў канцы ХVІІ ст. Магнаты, абапіраючыся на ўласныя вайсковыя фарміраванні, часам мацнейшыя за дзяржаўнае войска, а таксама на партыі сваіх прыхільнікаў, распачыналі паміж сабой сапраўдныя войны, па сваіх мастабах і негатыўных наступствах супаставімыя з нашэсцем знешняга ворага. Асаблівай зацятасці супрацьстаянне магнатаў дасягнула ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе змаганне паміж асобнымі фаміліямі суправаджалася апазіцыйным стаўленнем наймацнейшых родаў да Кароны, у якой яны бачылі пагрозу сваёй гегемоніі. У сваю чаргу слабейшыя роды імкнуліся выкарыстаць цэнтральную ўладу для аслаблення сваіх праціўнікаў і ўласнага ўзвышэння, пасля чаго цяпер ужо яны эвалюцыянавалі ў бок сепаратысцкіх настрояў. Такая трансфармацыя стаўлення прадстаўнікоў магнацкіх родаў да цэнтральнай улады і саюзу з Польшчай была для Вялікага княства Літоўскага справай звычайнай.

Пасля таго, як Ян Казімір выракся кароны і перапынілася швецкая дынастыя Вазаў, каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў выбраны Міхаіл Карыбут Вішнявецкі (1669 – 1673). Яго падтрымлівала прааўстрыйская шляхецкая групоўка. Яе прадстаўнікі, Пацы, дамагліся ў 60-х – 1-й палове 70-х гг. найбольшага палітычнага ўплыву ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1674 г. пры падтрымцы прафранцузскай групіроўкі да ўлады прыйшоў Ян Сабескі (1674 – 1696). З мэтай больш эфектыўнага супрацьстаяння Пацам, якія знаходзіліся ў апазіцыі да караля і ўзвышэнне якіх уяўляла для яго небяспеку, Ян Сабескі падтрымаў Сапегаў і Агінскіх, якія выступілі супраць іх. Аднак, умацаваўшы свае пазіцыі, Сапегі выступілі супраць караля за самастойнае Вялікае княства Літоўскае пад сваім патранажам. Шляхам карупцыі, падкупа і шантажу яны засяродзілі ў сваіх руках усе важнейшыя пасады – віленскага ваяводы, гетмана, падскарбія, вялікага маршалка, стольніка.

У 1696 г. супраць Сапегаў утварылася шырокая апазіцыя на чале з Агінскімі і Вішнявецкімі. Супрацьстаянне магнацкіх груповак вылілася, фактычна, у грамадзянскую вайну. Сапегі пайшлі на фарміраванне казацка-сялянскіх атрадаў для барацьбы са сваімі праціўнікамі. Спроба Аўгуста ІІ, саксонскага курфюрста з дынастыі Ветынаў, выбранага ў 1697 г. пры падтрымцы Расіі і Аўстрыі каралём польскім і вялікім князем літоўскім, прымірыць варагуючыя бакі поспеха не мела. Войскі Сапегаў разбіла шляхецкія фармаванні і прыступіла да спусташэння ўладанняў сваіх праціўнўкаў. У лістападзе 1700 г. пад Алькенікамі адбылася рашаючая бітва паміж сапежынскімі сіламі, аснову якіх складала сабранае гетманам Казімірам Янам Сапегам наёмнае войска, і паспалітым рушэннем антысапегаўскай кааліцыі на чале з Грыгорам Антоніям Агінскім. Алігархі пацярпелі ў ёй поўнае паражэнне. Аднаго з прадстаўнікоў ненавіснага роду – Міхала – шляхта пасекла шаблямі, астатнія здоледі ўратавацца ўцёкамі. Пасля бітвы была ўтворана канфедэрацыя, якая пазбаўляла Сапегаў усіх дзяржаўных пасадаў і ўладанняў.

Нестабільнасць сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім спрабавалі выкарыстаць прыхільнікі караля. Яны прапанавалі праект аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы з мэтай стварэння для Аўгуста ІІ і ягоных нашчадкаў спадчыннай манархіі. Прыкрываючыся неабходнасцю ўрэгулявання канфлікта ў Вялікім Княстве і абароны дзяржавы ад шведаў, кароль увёў сюды саксонскія войскі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.