Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 41.






А. 1. Назавi колькi прадметаў, што бачыш ты ў клясе, i напiшы iх назовы.

2. З чаго складаюцца вымаўляныя словы, а з чаго напiсаныя.

3. Якая розьнiца памiж лiтарамi i гукамi?

 

§ 44. Лiтары i гукi. Азбука. Гукi мы выгаварваем i чуем, лiтары пiшам i бачым. Лiтары - гэта пiсаныя i друкаваныя знакi гукаў.

Усе лiтары мовы, пералiчаныя ў сталым парадку, называюцца азбукай (iнакш альфабэтам або абэцэдай).

У беларускай азбуцы 32 лiтары у такiм парадку: а, б, в, г, д, е, ё, ж, з, i, й, к, л, м, н, о, п, р, с, т, у, ў, ф, х, ц, ч, ш, ы, ь, э, ю, я.

4. Сколькi лiтараў i сколькi гукаў у такiх словах: дзын, дзе, дзёр, саджу, ваджу?

5. Прачытай напiсанае такiм спосабам: сьаду, ньэба, льон, льудзi, вьаду, бьэлы, льогка, агньу; йама, твайа, йолка, патаёмна: йушка, грайуць, йон, йана.

Прачытаўшы, напiшы, як прынята пiсаць: сяду, неба i г. д.

 

6. Цi лiтары я, е, ё, ю азначаюць гукi зусiм розныя ад а, э, о, у? Якмя гукi чуюцца ў песьнi: Ой ляцелi гусi... (ляаацеээлi...).

7. Параўняй на пiсьме i ў выгавары такiя словы: вуга л - вуга ль, по л ка -по ль ка, сьц ены - сц эны i скажы, што азначае мягкi знак.

 

§ 45. Для гукаў дз i дж няма асобных лiтараў, а таму для кожнага ўжыва-ецца па дзьве лiтары. Але трэба ведаць, што вымаўляюцца дз i дж, як адзiн гук: дз ень, а не д’зень, са дж у, а не сад’жу.

Лiтары я, е, ё, ю не азначаюць якiх асобных гукаў, зусiм розных ад а, э, о, у. Калi я, е, ё цi ю стаiць посьле зычнага, то зычны вымаўляецца мягка: сяду = сьаду, неба = ньэба, лён = льон, людзi = льудзi. На пачатку складу я, е, ё, ю значыць тое, што йа, йэ, йо, йу: яма = йама, твая = твайа; ёлка = йолка; патаёмны = патайомны; юшка = йушка; граюць = грайуць.

Лiтара ь не азначае нiякага гуку, а паказуе толькi мягкасьць зычнага: вуга ль, але вуга л, ко сь -ко сь! але ко с i г. д.

Часамi ь паказвае, што зычны ня трэба зьлiваць з чародным галосным, бо памiж iмi чуваць й: зьявiцца, зьесьцi i г.д. (выгаварваецца: зьйавiцца, зьйэсьцi).

Пасьля цьвёрдага зычнага ставiцца ставiцца ў такiм разе знак над радком памiж лiтарамi: аб’явiць, аб’ехаць, аб’есьцi, пад’еду, пад’еўшы i г.д.

 

Б. 1. Сьпiсаць i словы з гукамi дз, дж падчыркнуць:

 

Паставiлi дзецi сiло. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Дзед сядзiць на прызьбе. Па балоце пахаджае бусел. Дожджыку просiць зялёнае жыта. Вецер сярдзiта стукае ў дзьверы.

 

2. Перапiшы так, як прынята звычайна ( ужываючы я, е, ё, ю):

Сьолета год ураджайны. Калi вьадзьэцца, дык i на прышчэпку прадзецца. Льудзi льубьаць пльоткi. Прыйажджайцьэ да нас у госьцi. Благiя сусьэдзi часта судзьацца. Йурка зрубаў йолку.

 

3. Перапiшы, ня ўжываючы я, е, ё, ю (як пад Б.2):

У гародзе пасаджана рэпа. Я вам раджу не сварыцца. Дажджавая вада нясмачная. Дзядзiна купiла абаранак. Вецер дажджлiвы панура шумiць. Мядзьведзь еў мёд. Люблю я смачную юшку.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.