Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 48.






А. 1. Прачытай, пастаў нацiск i зьвярнi ўвагу на курсыў i на тоўсты шрыфт:

 

Ст о л - ст а лы, в о л - в а лы, дв о р - дв а ры, г о луб - г а лубы; ц э п - ц а пы, ч э рап - ч а рапы; р э кi - р а ка, стр э хi - стр а ха, с ё лы - с я ло; с ё стры - с я стра, ё рмы - я рмо, н ё с - н я су; в е рбы - в я рба, з е млi - з я мля, сьц е ны - сьц я на i г. д.

 

2. Цi ўпрыведзеных прыкладах спатыкаецца о або э не пад нацiскам?

 

§ 54. Аканьне (яканьне). Гукi о (ё), э (ё) у беларускай мове чуваць ясна толькi пад нацiскам: добры, цёплы, цэп, лес... Калi-ж склад не пад нацiскам, то замест о (ё), э (е) чуваць а (я): д а бро, ц я пло, л я сы. Напiшы лацiнiцай: dobry - dabro, ciopł y - ciapł o, cep - capy, les - lasy.

Такая замена або чарадаваньне галосных залежна ад нацiску называецца аканьнем.

Дзеля пiсьма трэба ведаць два асноўныя правiлы:

 

I. Лiтары о, ё, э пiшуцца толькi пад нацiскам, напрыклад: дом, вёрсты, цэп (але д а мы, в я рста, ц а пы).

II. Лiтара е нiколi ня пiшацца у складзе перад самым нацiскам, напрыклад: б я да, дз я жа, в я ду, з я лёны, н я ма, н я хай, н я буду, б я з духу, б я з вас i г. д. (а не беда, дзежа, нема, зелёны, не буду, без вас...).

 

У далейшых складох можа пiсацца е, калi наступны склад мае а або я, напрыклад: вер а бей, цец я рук, лес а вiк, вер а цяно, пер а мянiць, без а дказны, не зн а йшла, не м а гу, не х а чу, без м я не i г. д.

У складох посьле нацiску лiтара е пiшацца даволi часта, напрыклад: лец е йка, сiн е нькi, вучыц е ль, вос е нь, воз е ра, то е пол е, сiн я е неба, у садз е, у хац е, дума е ш, будз е, дума е.

 

УВАГА. Калi пiшацца е не пад нацiскам, вылажана падрабязна у “Другiм коле”: Правапiс, §§ 73 i 74.

 

Б. Перапiсаць, паставiць нацiск i падчыркнуць е не пад нацiскам:

 

Няпрыветна цэраз вокны ночка пазiрае. Цiха ў хаце: ўся сямейка сьпiць ды спачывае, натрудзiўшы добра рукi, натамiўшы плечы. Толькi матка зь вераценьнем прытулiлась к печы i прадзе, прадзе кудзельку. Скача вераценца, а за ёй густыя ценi бегаюцьпа сьценцы. На камiнку корч пылае, злотам iскры скачуць. За ваконцам вецер ходзiць, глуха вербы плачуць. Зябнуць вербы на марозе, прытулiўшысь к стрэсе: сьнегам вецер сыпе ў дзьверы, ходзiць шум па лесе. I пад гэты шум трывожны думае старая, а ўсьлед думкам неспакойна вецер падпявае.

Вучыся, нябожа, вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Што мучыць сягоньня, што думкi трывожа, - зьбянтэжыць i ня прыйдзе нiколi.

Жаль згiне, як мара; ня будзеш няздарай, нiдзе i нi ў чым не заблудзiш; ты праўду ў няпраўдзе, як сонца мiж хмараў, спазнаеш, як цёмны ня будзеш. Такая прынука, як праца й навука, цi-ж можа нам сiл не дадацi? З такiмi сябрамi, знай, будзе ня штука i гора сваё зваявацi.

Навука дае чалавеку розум. Чужым розумам век не перажывеш. Ваўка ногi кормяць.

УВАГА. Не i без лiчацца складамi таго слова, перад якiм стаяць.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.