Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР і БССР ў другой палове 1950-х – 1980-х ГГ.






У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:

1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій

2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.

3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік

4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў

5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаўи др.

Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г. У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. у адпаведнасці з ёй новая Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “эпоха застою”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі сталінскага ўзору. У той жа час непарушнай заставалася манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва.

 

Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі.У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. У 50-ыя гады выйшла " Гiсторыя Беларускай ССР", " Гiсторыя Полацка", " Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы. Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай. Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.