Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі.






Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі.

Гісторыя – навука шматгаліновая і складаецца з гісторыі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, ваеннай, гісторыі дзяржавы і пра-ва, культуры, рэлігіі і інш. Да гістарычных навук ставяцца этналогія і археалогія. Існуюць таксама дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, такія, як палеаграфія, нумізматыка, тапаніміка, геральдыка і інш. Прадметам з'яўляюцца асаблівасці і агульныя заканамернасці гістарычнага развіцця Беларусі. Вывучэнне гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі нясе ў сабе шэраг важных функцый. Сярод іх:

1) апісальная, або функцыя сацыяльнай памяці;

2) пазнавальная, або інтэлектуальна-развіваючая.

3) прагнастычная, або прыкладная

4) выхаваўчая – складаецца ва ўздзеянні вынікаў гістарычнага даследавання на грамадзянскую пазіцыю моладзі, на выхаванне пачуцця гонару за сваю Радзіму, свой народ.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да іх ставіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае інфармацыю аб ім. Гістарычныя крыніцы можна падзяліць на групы:

‒ вусновыя

‒ пісьмовыя

‒ рэчавыя

‒ мастацка-выяўленчыя і мастацка-графічныя

‒ кінафотадакументы, фонадакументы.

Асноўнымі прынцыпамі гістарычнага даследавання з'яўляюцца:

‒ прынцып аб'ектыўнасці

‒ прынцып гістарызму

‒ прынцып сацыяльнага падыходу

Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Чалавечая супольнасць на тэрыторыі Беларусі прайшла шэраг этапаў у сваім развіцці.

1. Старажытнае грамадства: 100 – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э.

‒ каменны век: 100 – 40 тыс. гадоў да н.э. – II тыс. да н.э.

‒ бронзавы век: каля II тыс. да н.э. – пачатак I тыс. да н.э.

‒ жалезны век: пачатак I тыс. да н.э. – V ст. н.э.

2. Сярэднявечча: канец V – XV стст.

‒ пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі: канец V – першая палова ХIII стст.

‒ развіццё феадальнай сістэмы: сярэдзіна ХIII – ХV стст.

3. Новы час: XVI – пачатак XX стст.

‒ афармленне феадальнай сістэмы і яе крызіс: XVI – канец XVIII стст.

‒ генэзіс і зацвярджэнне капіталізму, крызіс буржуазнага грамадства: канец XVIII ст. – 1917 г.

4. Найноўшы час: з 1917 г. – па сённяшні дзень.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі — раздзел агульнай гістарыяграфіі, прадметам якога з'яўляецца гісторыя Беларусі.

Характэрнай праблемай раздзелу з'яўляюцца суадносіны паняццяў «беларуская гістарыяграфія» і «гістарыяграфія гісторыі Беларусі», з якіх другое больш шырокае паводле свайго сэнсу.

 

Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі.

Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з'яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі. Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі:

- Арганізацыя навукі

- Дасягненні гістарычнай навукі

Гістарычная навука Беларусі прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Склалася сістэма ўстаноў гістарычнага профілю, падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры даследчыкаў, назапашаны вялікі аб'ём гістарычных ведаў. Гістарычная навука не можа развівацца без аналіза набытых звестак, вызначэння ўкладу асобных вучоных і калектываў у вырашэнне навуковых праблем.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку, тэарэтычную базу даследаванняў, паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.